93 гады таму, 4 кастрычніка 1921 года на плошчы Тызенгаўза была асвечана і ганарова адкрыта Стэла Свабоды. Сёння яе няма, яна была знесена ў 1939 годзе, таму пабачыць яе можна толькі на фатаздымках. Як і гарадзенскую ратушу, палац Радзівілаў, Фару Вітаўта, касцёл дамініканаў, кляштары бернардынак і кармялітаў, Аляксандра-Неўскую царкву і шмат-шмат іншых цікавых і прыгожых гістарычных будынкаў…
Гарадзенцы не без падстаў лічаць свой горад адным з прыгажэйшых у Беларусі, але колькі было страчана падчас мернага шматвяковага разгойдвання маятніка гістарычнага гадзінніка! Гарадская забудова бязлітасна знішчалася падчас войнаў, пажараў ці папросту па волі ўлад па ідэалагічных падставах. Старыя будынкі ламалі будаўнікі, ўзрывалі спецыялісты “Ленвзрывпрома”, разбіралі на цэглу мясцовыя жыхары. І нам сапраўды ёсць аб чым шкадаваць – акрамя палацаў ды храмаў страчвалася і па сённяшні дзень страчваецца старая жылая забудова, якая стварае пачуццё даўніны, своеасаблівы каларыт ды гарадскую атмасферу, калі гісторыя адчуваецца вакол нас.
Сёння шмат гарадзенцаў ідуць, бягуць ці шпацыруюць па вуліцах горада, нават не здагадваючыся, што некалі тут стаяў палац, помнік ці храм. Таму ўзнікла ідэя стварыць серыю выяў, на якіх будуць сумяшчацца розныя эпохі, адлюстравана страчаная на сённяшні дзень гарадская забудова, каб кожны жадаючы мог даведацца пра гісторыю страчанай архітэктурнай спадчыны Гародні па фатаграфіях і даволі лёгка лакалізаваць месца яе былога знаходжання. Канешне, такіх выяў можа быць вельмі шмат, але мой выбар быў абумоўлены выкананнем аднаго вельмі важнага на маю думку крытэрыя – на старым фотаздымку абавязкова павінен быць адлюстраваны таксама і будынак, які захаваўся да сённяшняга дня. Гэта дазваляе з максімальнай дакладнасцю аднавіць месца знаходжання страчанага будынка (ці помніка). У выніку маёй працы атрымалася серыя выяў “Сустрэча стагоддзяў”, разглядаючы якія можна здейсніць невялікую вандроўку па старым горадзе. Магчыма, нехта не пагадзіцца з маім выбарам аб’ектаў, але ўсё гэта – частка нашай гісторыі, якую трэба ведаць. Магчыма, нехта будзе не задаволены якасцю выяў, пакажа недакладнасці, але я не прафесійны фатограф і дызайнер. Я проста люблю свой горад.
Аляксандр Перагудаў











![]() |
![]() |




-
Катэгорыя: Вобраз горада
-
Апублікавана 30 Лістапад -0001
Апошняе
- Андрэй Шулаеў. ГІСТОРЫКА-АРХІТЭКТУРНАЕ АБГРУНТАВАННЕ АДНАЎЛЕННЯ КАНСТРУКЦЫІ ГАЛОЎНАГА ЎВАХОДУ Ў КАРАЛЕЎСКІ ПАЛАЦ 2-Й ПАЛОВЫ XVI – 1-Й ПАЛОВЫ XVII СТСТ. У АНСАМБЛІ СТАРОГА ЗАМКА Ў Г. ГРОДНА
- Гісторыя вяртання цела караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Беларусь. Частка 4
- Гісторыя вяртання цела караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Беларусь. Частка 3
- Гісторыя вяртання цела караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Беларусь. Частка 2
- Гісторыя вяртання цела караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Беларусь. Частка 1
- Аповед старых камяніц. вул. Валковіча № 23
- Duch i chłopiec z byłej Kolonii Oficerskiej
- Dawny Bank Polski – ciekawy wzór architektuty funkconalistycznej
- Карта гродзенскага гета