
Гродзенская Фара Вітаўта – такі самы важны сімвал нашага горада, як і старадаўняя Барысаглебская (Каложская) царква. З лістапада 1961 года, ужо больш за паўстагоддзя, пра Фару Вітаўта мы толькі згадваем. Усё менш застаецца людзей, якія памятаюць гэты храм, але наш аб’ём ведаў пра яго пастаянна пашыраецца і стварае навуковы і ідэйны падмурак для яго будучага аднаўлення.