Першапачаткова аўтар гэтага артыкула меў жаданне рэканструяваць знешні выгляд старой гродзенскай ратушы. Гэты аб’ект не існуе з 1655 года, не даследваўся археолагамі і не пакінуў па сабе ні інвентароў ні праектных чарцяжоў, толькі лічаныя панарамныя адлюстраванні і сляды на пазнейшых планах і картах горада.
Аднак чым больш паглыбляўся аўтар ў тэму, тым меньш заставалася амбіцый. Таму гэты артыкул не столькі пра канкрэтную рэканструкцыю старой ратушы Гродна, а ў большай ступені разважанне пра метады даследавання гэтага пытання і напрыканцы адна з версій, як магла б выглядаць гродзенская ратуша ў першай палове XVII стагоддзя.
Месцазнаходжанне аб’екта
Метады: вынікі папярэдняй працы па аналізу гравюр М. Цюндта і Т. Макоўскага як тапаграфічных сістэм, аналіз схем горада сярэдзіны ХVІІІ – пачатку ХІХ ст.
Склалася так, што аўтар артыкула непасрэдна займаўся вывучэннем гравюр Макоўскага і Адэльгаўзера-Цюнта, як крыніцы навуковай інфармацыі. У сваёй працы “Лакалізацыя архітэктурных дамінант…” аўтар зрабіў дапушчэнне (базавую аксіому) - мастакі на гравюрах намалявалі дамінанты з фатаграфічнай дакладнасцю іх размяшчэння ў прасторы, але гэтая дакладнасць мае, натуральна, пэўны люфт (дапушчальны), што дае пэўную разбежку на месцазнаходжанне аб’екта. У гэтай працы месцазнаходжанне ратушы лакалізуецца – на усход ад былых гандлёвых радоў, якія існавалі ў 1809-1946 гг. Цяпер яе паўночна-ўсходні кут знаходзіцца прыкладна ў 15-20 метрах на захад ад паўночна-заходняга кута будынка, які зараз прынята называць “баторыеўскай”. Але іншыя крыніцы ўказваюць, што ратуша знаходзілася на 20-25 метраў заходней і заходзіла на комплекс новых гандлёвых радоў (гэта не супярэчыць прыдатнасці гравюры Макоўскага, проста у працы “Лакалізацыя архітектурных дамінант…” не улічаны ўсе акалічнасці, аб якіх гаворка пойдзе пазней). Пісьмовыя крыніцы тычацца больш позняга часу і сцвярджаюць, што руіны старой ратушы да сярэдзіны ХVІІІ ст. былі аблеплены крамкамі. Графічныя крыніцы таксама пазнейшыя. Асабліва цікава выглядае схема з так званага Дрэздэнскага архіва, дзе паказаны схілы дахаў на будынках, што дазваляе разгледзець руіны не пакрытыя дахам (акурат паўднёва-ўсходні кут карэ новых гандлёвых радоў). На усіх больш менш дакладных схемах Гродна пачатку ХІХ ст. ясна бачны выступ, які “выпірае” за прамакутнік гандлёвых радоў з паўднёва-ўсходняга боку.
Памеры
Для вызначэння памераў будынка ратушы прыдатны цэлы шэраг спосабаў:
• Параўнанне на гравюры Макоўскага памеры ратушаў з памерамі архітэктурных дамінант, чые памеры нам вядомы (Фара Вітаўта, Бернардынскі касцёл, Стары замак),
• Вымярэнне па сектару кола агляду, якое прыпадае на ратушу, у гравюры,
• Вымярэнне той часткі новых гандлёвых радоў на схемах горада ХІХ ст., якія, як мы лічым, узведзены на парэштках былой ратушы,
• Параўнанне з аналагамі і памерамі функцыянальнага здаровага сэнсу.
Спосаб нумар адзін. Да гэтага спосаба прыдатна толькі гравюра Макоўскага (на рысунках Адэльгаўзера яшчэ не існуе дамінанат з дакладна вядомымі нам памерамі). Ад кропкі агляда Макоўскага (яна вызначана ў працы “Лакалізацыя архітэктурных дамінант…”) праводзіцца акружнасць з радыюсам: кропка агляда Макоўскага – паўднёва-ўсходні кут новых гандлёвых радоў. На гэтай акружнасці вектарамі, працягнутымі ад кропкі агляда да крайніх кропак дамінант з дакладнымі памерамі, адсякаюцца сегменты, якія паказваюць, якіх памераў былі б гэтыя дамінанты, калі б знаходзіліся на роўнай адлегласці ад кропкі агляда (памеры праекцый дамінант на перпендыкуляр вектару агляда). Такім чынам бернардынскі касцёл стаяў бы на месцы дома па Сацыялістычнай №45 і замест памераў у 54 метры меў бы 86 метраў даўжыні, а Фара Вітаўта стаяла бы на месцы Палаца тыкстыльшчыкаў і мела бы не 56 а 48 метраў даўжыні. Далей параўноўваюцца памеры бернардынскага касцёла з памерамі ратушы на малюнку Макоўскага, затым атрыманы каафіцыэнт прымяняется адносна праекцыі бернардынскага касцёла на вуліцы Сацыялістычнай №45 і атрымоўваюцца памеры доўгага фасада ратушы. Але атрымліваецца, што гэты метад працуе не зусім дакладна. Нават няўзброеным вокам бачна што будынкі аднолькавых памераў у рэчаіснасці, на малюнку Макоўскага выглядаюць непрапарцыянальна: бернардынскі касцёл, які знаходзіцца бліжэй і па ўсіх законах оптыкі павінен на малюнку выглядаць большым чым Фарны касцёл, а выглядае меньшым.
Другі спосаб нам сапраўды дасць дакладныя памеры Старой ратушы. Макоўскі сапраўды маляваў з края верхняга плато левага берага Нёмана і усё што знаходзіцца на малюнку паміж апсідамі Каложскай царквы і бернардынскага касцёла на сваіх месцах. Праводзячы вектары ад кропкі агляда Макоўскага да крайніх кропак будынкаў на дакладнам плане горада, параўноўваючы памеры адрэзкаў на малюнку Макоўскага з перпендыкулярнымі вектару агляда адсечкамі на адвольнай акружнасці, якая пранізана вектарамі і нарысавана з кропкі агляда – атрымліваем, што бернардынскі касцёл, і іншыя аб’екты на малюнку Макоўскага не вызываюць пытанняў адносна іх прапарцыянальнасці апроч двух: Палаца Старога замка і Фары Вітаўта. Фара троху больш чым у два разы большая за свае сапраўдныя памеры, калі на малюнку Макоўскага з Фары зняць дах, убраць апсіду і вежу, атрымаюцца рэальныя памеры Фары. Правёўшы карэкцыю вылічэнняў у працы “Лакалізацыя архітэктурных дамінант…” атрымліваецца, што месцазнаходжанне Старой ратушы сапраўды на захад ад “баторыеўкі” не на 15-20 метраў, а на 30-35 метраў. Вынік вектарнага метада для вызначэння вызначэння памераў – у ратушы доўгі фасад 54 метра, у параўнанні з памерамі бернардынскага касцёла – 48 метраў.
Калі параўнаць пры вялікім павелічэнні выявы ратушы на малюнках Адэльгаўзера і Макоўскага то здзіўляе дакладнае супадзенне прапорцый будынка на гэтых двух гравюрах, а канкрэтна – памеры вежы да памераў асноўнага будынка. Аказваецца памеры вежы можна досыць проста вызначыць, дапаможа нам у гэтым механізм ратушнага гадзінніка. Зараз гадзін
нік знаходзіцца на вежы паезуіцкага касцёла, велічыня бакавіны яе квадрата – 8 метраў, месца для абслугоўвання гадзінніка унутры вежы досыць мала, але пастору у вежы можна зменшыць, механізм гадзінніка магла б абслужыць вежа мінімум 7Х7 метраў, але вежа можа быть і значна большая. Давайце прааналізуем гродзенскія аналагі ратушнай вежы: званіца брыгіцкага касцёла – 8 метраў, бернардынскага мужчынскага – 8 метраў, бернардынскага жаночага – 6 метраў, фары Вітаўта – 8 метраў, б
азыліанскага – дзве па 6 метраў. Такім чынам ратушная вежа мела па 8 метраў кожную сцяну. У такім выпадку вынікі прапорцый вежа/працягласць другога паверха і у Адэльгаўзера і ў Макоўскага аднолькавыя 8/35 метраў.
Вокамер Макоўскага бяспрэчна выбітны, але хацелася б дакладных тапаграфічных вымярэнняў, зафіксаваных на картах-схемах Гродна. На жаль, карт з перыяду існавання Старой ратушы папросту няма, а схемы боль менш дакладныя паходзяць з больш позніх перыядаў, на іх можна разгледзіць гепатэтычныя сляды ратушы і па іх вызначыць дакладныя памеры аб’екта, але гэта можна зрабіць толькі пасля разважанняў пра планіровачныя асаблівасці аб’екта.
Планіроўка комплекса
Параўнанне адлюстраванняў на двух гравюрах і схемах, аналіз пісьмовых крыніц, аналіз функцыянальнай прыдатнасці.
Юрый Нікадзімавіч Кішык у сваёй працы “Горадабудаўнічая культура Гродна” размясціў панарамную рэканструкцыю рынкавай плошчы на 1600 год, ратуша на ёй за доўгія фасады мае заходні і усходні бок будынка і вежа далучына з усходняга бока.
Гэта не адпявядае рэчаіснасці, і на гравюры Макоўскага і ў Адэльгаўзера ратуша доўгімі мае паўночны і паўднёвы фасады, а вежа знаходзіцца з паўночнага бока. У зман Юрыя Нікадзімавіча прывяла схема горада 1753 года з так званага Дрэзданскага архіва, схема зробленая знізу, без інструментаў, крока і вокамерам, але рынкавая плошча зробленая асабліва дакладна. Дык вось, на гэтай схеме ясна бачны руіны ратушы, дзе найбольш доўгая ацалелая сцяна працягнулася з поўначы на поўдзень і з усходу да яе прылеплены квадрат падобны на вежу. Як жа ва ўсіх гэтых супярэчнасцях разабрацца? Давайце накладзем адлюстраванне кангламерата комплекса крам і руін ратушы са схемы 1753 года, на самую падрабязную схему горада Гродна, дзе яшчэ фігуруюць гандлевыя рады - ***карту 1932 года. Для поўнага аналіза ў гэтае спалучэнне абавязкова трэба дадаць больш менш дакладную схему з пачатку ХІХ стагоддзя, бо за гэты перыяд канфігурацыя новых гандлёвых радоў моцна адрозніваецца ад сітуацыі пачатку ХХ стагоддзя.
Жоўтым зафарбавана плошча гандлёвых радоў на карце 1932 года, сінім контурам азначаны комплекс на схеме 1831 года, зялёным – усе рысы на адлюстраванні кангламерата 1753 года. Калі параўноўваць абрысы з 1831 і 1932 года, то добра бачна яны шмат дзе не супадаюць. На малюнку Напалеона Орды ад 1867 года бачны двухпавярховы будынак у характэрнай для Гродна канца ХУІІІ ст. пераходнай архітэктуры баракова-класістычнай: розныя памеры вокнаў розных паверхаў, руст на першым паверсе, сіметрычна па цэнтру будынка парадны порцік на шасці калонах – менавіта гэты будынак (толькі паўночная частка комплекса) можна назваць Новай ратушай, пабудаванай у 1784 годзе. Менавіта яна паменшаная на адзін паверх, ўвайшла ў комплекс новых гандлёвых радоў. І заходні, і усходні, і паўднёвыя часткі комплекса былі моцна перабудаваны (на спалучэнні муры ў гэтых частках моцна не супадаюць) і стылізаваны пад парадныя фасады Новай ратушы, такі ж парадны порцік, але ужо ў традыцыях рускай эклектыкі канца ХІХст. (перабудова была пасля пажара 1885 года, бо гэта адзіная акалічнасць паміж 1867 годам малюнкам Орды і фота 1897-га). Прааналізаваць зялёныя рысы на спалучэнні на шмат складаней. Не хапае фактычнай гісторыі. Вядомыя пісьмовыя краніцы прааналізаваў гісторык Юрый Гардзееў у сваёй кнізе “Магдэбургская Гародня”. Калі ператварыць напрацоўкі Юрыя Гардзеева ў храналагічны спіс, то атрымаецца, што упершыню гроденская ратуша была пабудавана паміж 1496 і 1526 годам. Пасля 1541 года на ратушы з’явіўся гаддзіннік (хутчэй за ўсё пад гэты аб’ект перабудоўваецца, і ратуша у Адэльгаўзера за 1567 год, гэта іншая ратуша чым у Макоўскага у 1600 годзе). У 1560 годзе ужо упамінаюцца гандлёвыя рады. У 1655 годзе маскоўскімі войскамі была як і весь горад разбурана, прынамсі, моцна пашкоджана. Перманентна пасля разбурэння ратушу спрабавалі рамантаваць, але справа зрушылася толькі у саракавыя гады 18 ст., у 1751 годзе былі пабудаваны гандлёвыя рады (на 38 крамаў) і гаўптвахта. І толькі ў 1784 годзе дайшла чарга і да новай ратушы, далейшая храналогія ўжо была успамянута. Адзінае з чым аўтар не згодзен з Юрыем Гардзеевым у гісторыі ратушы, з тым, што перад пабудовай новай ратушы тэрыторыя зачышчалася ад старых пабудоў, гісторык спасылаецца на схему горада 1780 года, дзе тэрыторыя рынка пуста, справа ў тым, што гэтая карта зямельных надзелаў, а не пабудоў і тыя рэдкія дамінанты, якія вы там бачыце падаюцца для арыентацыі, а не для таго, каб паказаць іх усіх. Але вернемся да зялёных рысачак на ілюстрацыі. Аўтар перакананы, што заходняя частка комплекса і палова паўночнага бока паказаныя на схеме 1753 года гэта гандлёвыя рады (дарэчы на пазнейшых фатаздымках у гэтай часцы комплекса 32 гандлёвыя ячэйкі) пабудаваныя ў 1751 годзе (муры супадаюць з пазнейшымі схемамі, новыя сцены не патрабуюць яшчэ доўга перабудовы, канструкцыя схілаў даха роўная, і не выглядае як прыбудова да руіны). Сінімі рысамі на сумяшчэнні паказаны вынік работ 1784 года, а жоўтымі пасляпажаравая рэканструкцыя канца ХІХ ст.. А дзе ж сляды пабудоў ХУІ ст.? На схеме 1753 года мы ясна бачым квадрат 8Х8 метраў, які верагодней усяго можа з’яўляцца вежай. На захад ад яе прамакутнік 21Х28 метраў, калі Адэльгаўзера і Макоўскага лічыць аб’ектыўнымі, а “апендыкс” на схеме 1831 года – пабудовай на падмурках Старой ратушы, то у нас выбудовываюцца абрысы Старой ратушы у прагназуемым месцы адпаведных памераў 28Х49 метраў. Вежа знаходзіцца у глыбіні гэтага прамакутніка, на гравюры Макоўскага бачна і у традыцыі пабудоў ратуш, вежа звыкла паглыблялася ў будынак. На гравюры Адэльгаўзера бачна, што другі паверх менш па памерах і складаецца з двух розных па шырыні частак, што над першым паверхам зроблена калцэвая цераса. Аўтар, пры пошуку аналогій, што планіровачна Старая гродзенская ратуша была вельмі блізка да кракаўскіх Сукенніц. На ілюстрацыі №1 чырвонымі рысамі паказана гіпотэза аўтара ў планіроўцы ратушы і гандлёвых радоў пачатку 17 ст. Гэта чырвоная канструкцыя складаецца з модуляў – квадратаў 7Х7 метраў, а дакладней памяшкання 6Х6 метраў і мятровай таўшчыні сценаў, такім чынам, калі падобны модуль выходзіць на паверхню (як вежа) ён ужо 8Х8 метраў. Пачынаць заўсёды трэба з падмуркаў, дзякуй красаўскім Сукенніцам, гэты стандарт 7Х7 быў падгледзены ў іх, майстры каб пабудаваць штосці павінны былі валодаць універсальнымі стандартамі канструкцый і скляпеністых перакрыццяў, таму калі яны былі прыменіны у аналізе рысаў Ілюстрацыі №1, усё сыйшлося ў адну стройную карціну. Нават, замкнёны двор гандлёвых радоў (зялёнымі рысамі паказаны прыбудовы да вузкіх першасных радоў 7Х7 метраў, што акурат упісвае іх ў памеры больш позніх пабудоў).
Дэкараванне аб’екта
Параўнаучы аналіз адлюстраванняў на двух гравюрах, параўнанне з аналагамі гэтага перыяда.
Насамрэч, на панарамных адлюстраваннях Адэльгаўзера і Макоўскага ратуша паказана досыць схематычна. Што на іх з аздаблення можна разгледзець? Толькі пэўную форму купала вежы і што ў 1600 годзе ратушу завяршаў атык. Таму асноўнай крыніцай версій аб тым, якой была дэкарацыйная аздоба Старой гродзенскай ратушы, сталі ратушы ў шматлікіх еўрапейскіх гарадах эпохі Рэнесанса. Гродна ў той перыяд быў заможным сталічным каралеўскім горадам, таму і ратуша будавалася на ўзор вялікіх гарадоў. Першым, што было ўзята за аснову праекта рэканструкцыі Старой гродзенскай ратушы, сталі кракаўскія Сукенніцы. Таксама аўтарам былі прааналізаваны ратушы ў Замосці, Нясвіжы, Познані, Празе, Вроцлаве, Браціславе, Таліне, Гданьску, Камянцы-Падольскім, Аламоўцы, Сандаміры.
У выніку паўстаў эскізны праект рэканструкцыі Старой гродзенскай ратушы. Больш дакладным его могуць зрабіць толькі нечаканыя архіўныя адкрыцці альбо археалагічныя раскопкі (больш дакладныя памеры, планіровачныя і канструкцыйныя рашэнні, а таксама артэфакты дэкарацыйных дэталяў, кафля).
Комплекс Старых ратушы і гандлёвых радоў займае месца Новых гандлёвых радоў, якія дакладна лакалізуюцца. Карэ асобных Старых гандлёвых радоў дакладна кладзецца на заходнюю частку Новых, усю ад скразнога заезда ва ўнутраны двор. Усе паўночныя і заходнія сцены і Старых і Новых радоў дакладна супадаюць, іншыя розняцца з-за рознай шырыні Новых гандлёвых радоў, шырыня ж Старых аднолькавая – 8 метраў. Старая ратуша – гэта прамакутнік 50х29 метраў, які займае ўсю паўднёва-ўсходнюю частку Новых гандлёвых радоў, выставае за перыметр на поўдзень на 4 метры, на ўсход на 16 метраў. Гэтыя сцвярджэнні даказваюцца шляхам аналіза вектараў кола агляда на гравюры Макоўскага, аналізам схем горада 1753 і 1831 гадоў, традыцыйным прынцыпам пабудовы рынкавых плошчаў і стандартнасцю модуляў скляпеністых перакрыццяў. Уся канструкцыя комплекса базуецца на падвалах (гэта падцвярждаюць пісьмовыя крыніцы, прааналізаваныя Юрыем Гардзеевым) са стандартнымі крыжовымі скляпеннямі 6х6 метраў, з таўшчынёй муроў каля метра (падобная форма і памеры скляпенняў шырока сустракаюцца ў аналагах і матэматычна кратныя памерам нашага комплекса).
Першы паверх комплекса складаўся з гандлёвых крамак у шэрагах і мытных магазінаў у глыбіні будынка ратушы (вядома з пісьмовых крыніц і па аналагах, у прыватнасці па кракаўскім Сукенніцам). Магазіны за крамкі былі вышэйшыя на тры метры (гэта абумоўлена патрэбай арганізацыі схіла над крамамі першага паверха, а таксама адпавядае кракаўскаму аналагу), магазіны вежай і капітальнай сценкай ад яе (яна фігуруе на схеме 1753 года) дзяліліся на две камеры з уваходам з усходняга боку комплекса і ўнутранага двара гандлёвых радоў. Асвятляліся магазіны праз уваходныя брамы, а таксама можна было б арганізаваць сістэму паддашных вокнаў, але гэта не вельмі адпавядае тагачаснай традыцыі і нагружала б архітэктуру непатрэбнымі элементамі. Крамкі ў шэрагах мелі памяшканне з крыжовымі скляпеннямі 6х6 метраў і вышынёй да верхняй кропкі столі 7 метраў, калі дадаць яшчэ таўшчыню скляпенняў, то вонкавая вышыня сцен першага паверха дасягала 9 метраў. Асвятлялася памяшканне праз уваходныя паўцыркульныя двухстворкавыя вароты шырынёй 4 метры, вышынёй 6 метраў. Звонку сцены былі пакрыты гарызантальным рустам (доказам памераў і кшталтаў крамак з’яўляюцца аналагі, у тым ліку і кракаўскі, а таксама памеры і кшталты новых гандлёвых радоў: новыя крамкі, калі улічваць другі паверх новай ратушы, па вышыні роўныя са старымі, а па шырыні роўна ў два разы меншыя за старыя, што дазваляла захоўваць некранутымі старыя папярэчныя сценкі, а меншыя памеры абумоўлены новымі метадамі дастаўкі тавараў, што здымала з крамак функцыю оптавага склада, і руст на новых гандлёвых радах, гэта рудымент са старых).
Другі паверх над мытнымі магазінамі, гэта парадная частка ратушы, дзе засядаў магістрат. Вышыня сцен 8 метраў, яны кантраставалі з першым атынкаваным паверхам і белаватым дэкорам каларыстычна і фактурна неатынкаванай цаглянай паверхняй, але кантраст не вельмі ў нас атрымліваецца, гродзенская цэгла мае жоўты колер. Паверх быў расчалясаны вокнамі роўным рытмам: паўднёвы фасад - пяць вокнаў, усходні два вакны, паўночны чатыры (месца пятага займае вежа), заходні фасад забудаваны дапаможнымі памяшканнямі. Вокны паўцыркульныя два з паловай на тры з паловай метры (так яны намаляваны ў Адэльгаўзера і прапарцыянальны уваходам крамак). Кавалкі міжваконных прасценкаў, якія прыпадаюць на нясучыя фрагменты, узмоцнены атынкаванымі і пабеленымі пілястрамі- кантрфорсамі. Мінімальна парадны паверх можна падзяліць на две квадратныя залі 13х13 метраў і сені 6х6 метраў, з вышынёй прасторы ў сем метраў. Заходняя заля хутчэй за ўсё і была самай вялікай заляй ратушы, бо да ёй зручна прымыкаюць дапаможныя памяшканні, дзе добра можна размясціць службы па абслугоўванню паседжанняў. Усходняя ж заля хутчэй за ўсё была падзелена на тры-чатыры памяшканні для пастаянных ворганаў магістрата. З усходняга крыла ў залю паседжанняў можна патрапіць не толькі праз сені, але і па праходу сарганізаваную праз вежу. Столь параднага другога паверха была плоская драўляная крыжова-бэлечная (рацыянальны сэнс, традыцыі тагачаснай архітэктуры, шматлікія аналагі). Над усходняй часткай карэ гандлёвых радоў быў таксама арганізаваны другі паверх, для анфіладных дапаможных памяшканняў для работы ворганаў самакіравання (аб гэтым сведчаць асаблівасці канструкцый адлюстраваных на схеме 1753 года). Другі паверх гэтай часткі комплекса быў больш сціпла сарганізаваны, найперш, паверх цалкам на тры метры знаходзіўся ніжэй за парадную частку, падругое, вышыня столі была ніжэйшая не больш пяці метраў, і канструкцыя ужо бэлечная лінейная, патрэццяе, дах быў пакрыты ужо больш танным пакрыццём – дахоўкай, без атыка, што патрабуе больш стромкага схіла ў 45’. Дах над ратушай і цэнтральнымі гандлёвымі радамі быў пахілены на 30’, таму што павінен быў схавацца за атыкам (ён фігуруе ў Макоўскага), і над цэнтральнымі гандлёвымі радамі не закрываць вокны ратушы. Такі не стромкі схіл мог быць пакрыт толькі бляхай, у той час меднай. Атык аздабляў дах толькі параднай часткі комплекса (і выглядаў як кракаўскі аналаг), балюстрада тэхнічна абараняла праход па краю даха над цэнтральнымі гандлёвымі радамі (адлюстравана ў Адэльгаўзера).
Вежа дамінанта комлекса ратушы знаходзілася ў ратушы з паўночнага боку і ў глыбіні перыметра (гэта становішча добра відаць у Макоўскага, нават з “апаясваннем” вежы канструкцыяй даха ратушы). Шырыня вежы у восем метраў абумоўлена канструкцыйнымі стандартамі і шматлікімі аналагамі. Вежа мела у комплексе перш за ўсё камунікацыйныя функцыі. Праз яе прахадзіла парадная лесвіца ў хол магістрата з надворнай параднай лесвіцы з парадным уваходам у ратушу. З гэтага ж узроўня былі арганізаваны сходы да мытных магазінаў, а з увахода пад параднай надворнай лесвіцы – уваход у падвалы. З сеняў магістрата апаясваючая лесвіца ў вежы вяла до трох скляпеністых пляцовак. На якой месціўся гадзіннік, на якой была аглядная пляцоўка і на якой усталёўвалася канструкцыя. Падняцца можна было і на купал, гэта можна было зрабіць па драбінах унутры канструкцыі. Хутчэй за ўсё у комплексе была яшчэ адна лесвіца (чорная), якая вяла на другі паверх комплекса, яна расцягнулася па усходнему боку гандлёвых радоў. Форма купала вежы – пашыраны аналаг таго перыяда, які найбольш адпавядае геаметрычнай “складанцы” на гравюры Адэльгаўзера.
Ігар Лапеха
-
Катэгорыя: Вялікае княства і Рэч Паспалітая
-
Апублікавана 25 Верасень 2013
Апошняе
- Гродненский военный лагерь 1705 – 1706 гг.
- Первое упоминание про Городен - 1127 год
- НА ПРАВАХ МАГДЭБУРГА
- ГАРАДЗЕНСКАЕ КНЯСТВА (ПАЧАТАК ГІСТОРЫІ)
- ІМЯ ГОРАДА
- Тайны семейной усыпальницы
- Андрэй Чарнякевіч Айцы горада: кіраўнікі гродзенскага магістрата ў міжваенны час і іх лёсы 1919–1939 гг.
- Старая Лента. Гродненский синематограф: забытые страницы
- В аренду предводителю дворянства или история дома на ул. Академической