Гэты артыкул хаця і надрукаваны дастаткова даўно, але тым не менш і сёння заслугоўвае ўвагі, паколькі менавіта з яго пачалося навуковае вывучэнне гісторыі Фары Вітаўта ў нашым горадзе. І менавіта дзякуючы Ежы Пашэнду і Аляксандру Мілінкевічу былі зроблены архіўныя знаходкі, якія сведчылі, што першы мураваны храм на гэтым месцы быў узведзены ў 1580-х гг.
Першы ў Гродна каталіцкі прыхадскі /фарны/ касцёл Прачыстай Божай Мацеры быў заснаваны князем Вітаўтам і знаходзіўся на заходнім баку Старога рынка. Упершыню храм упамінаецца ў грамаце, выданай Вітаўтам у 1389 г. гродзенскім яўрэям, дзе гаварыцца аб “касцельных пляцах і каталіцкіх могілках”. Вядома, што касцёл быў “абноўлены” каралём Аляксандрам у 1494 г. і каралевай Бонай у 1551 г. Паводле гравюры Г. Адельгаўзера-М. Цюндта 1568 г. касцёл называецца “Польскім храмам у горадзе”, ён уяўляў сабой аднанефнае драўлянае прамавугольнае ў плане збудаванне з двухсхільным дахам і прылягаючай ад усходняга боку вежай-званіцай. Перабудова касцёла ў камні звязана з дзейнасцю караля С.Баторыя, які меў намер для развіцця адукацыі ў Гродна запрасіць сюды езуітаў. У рымскім архіве захавалася 12 лістоў правінцыяла Яна Паўла Кампана, якія адлюстроўваюць ягоныя перагаворы з Баторыям наконт стварэння ў Гродна езуіцкага калегіума. У першым лісце ад 09.07.1584 паведамляецца, што кароль хоча пабудаваць у Гродна езуітам прыгожы касцёл і школу, а сабе будуе замак. Езуітам была прапанавана парафія, якую б абслугоўвалі свецкія ксяндзы (як гэта ўжо было ў Вільні і Нясвіжы). Баторы адзначаў, што гродзенскі-прыхадскі касцёл “самы вялікі і самы цудоўны ў ВКЛ, але драўляны”, а ён жадае збудавадь храм мураваны,у якім хацеў бы быць пахаваны, калегіум і школу. Правінцыял прызнаў прапанову вельмі цікавай, але адразу яе не прыняў з той прычыны, што яму не хапала людзей для ужо адчыненых калегіумаў.
Кароль накіроўвае ліст да нунцыя, каб той звярнуўся в гэтай просьбай да папы і, не чакаючы на адказ, восенню 1584 г. пачынае будаўніцтва касцёла. Кампана 5.03.1585 г. піша, што бачыў гатовыя падмуркі. Баторы у тэстамэнце наказвае скончыць ягоную будову, а каралеўскі прапаведнік Марцін Латэрна адзначае у лютым 1587 г., што храм "цудоўны".
Пасля смерці караля правінцыял адмовіўся ад фундацыі – добр в.Кундзін, і яны былі прызначаны на калегіум у Вільні,а касцёл быў аддадзены парафіі. Есць падставы лічыць, што гроб Баторыя паўтара гады да перанясення на Вавель знаходзіўся у гродзенскай Фары.
З дакументаў Літоўскай Метрыкі вядома, што ў жніўні 1586 г. муляр італьянец Антоні Дзікгрэп (Дэкріп) даваў вапну і цэглу на палац і касцёл, што будаваліся у Гродна за кошт караля, і быў узнагароджаны зямлёй. У красавіку 1588 г. быў звольнены ад дадатка мулярляр Антоні Сцігріп (можа гэта той самы) за паслугі для караля Стэфана пры гэтых самых будовах. Тамаш Макоўскі (?) у панараме Гродна 1600 г. намаляваў фарны касцёл, які з’яўляецца архітэктурнай дамінантай горада. Храм меў рысы готыкі і маньерызма. Паводле плана 1803 г., які знаходзіцца ў ЦДГА СССР, гэта была трохнефная зальная, васьміслуповая пабудова. Цэнтральны неф пераходзіў у больш нізкі прэсбітэрый, завершаны трохграннай алтарнай апсідай. Галоўны фасад быў вылучаны высокай прамавугольнай у пане чатырохяруснай вежай-званіцай, завершанай фігурным купалам. На баках да яе прымыкалі дзве баявыя вежы звітымі ўсходамі, што вялі на хоры. Па сваіх памерах гэта быў самы вялікі храм сярод аналагічных яму на Беларусі: у даужыню ён меў 58,6 м, у шырыню – каля 23 м. З поўначы да прэсбітэрыя прылягала сакрысція, з поўня да касцёла пазнейбыла прыбудавана капліца. Бакавые сцены былі умацаваны контрфорсамі ўвыглядзе пілястраў, аб’яднаных уверсе аркамі, і прарэзаны вузкімі стрэльчатымі аконнымі праёмамі. Храм быў многоразова перабудаваны (пажары 1753, 1782, 1892), а з 1804 г. ператвораны ў праваслаўны сабор, які ў 1807 г. быў асвечаны ў імя св. Сафіі. Каля 1900 г. яму надалі рысы праваслаунай царквы: з’явіліся пяць цыбулепадобных купалоў на высокіх барабанах, ніжэй якіх пабудову апяразвалі паўкруглые какошнікі. З паўночнага боку быў дабудованы яшчэ адзін прыдзел, а з усходняга боку да алтарнага выступа – aпсіда. Шатровая вежа стала значна вышэйшай. З 1919 г. ён зноў вяртаецца каталіцкай царкве і выкарыстоўваецца як гарнізонны касцёл. Дзве паслядоўныя перабудовы пасля пажара 1923 г. і 1935 г. з мэтай рэгоцізацыі касцёла далі яму абрыс раманскага храма. Пасля другой сусветнай вайны касцёл не дзейнічаў. 8.03.1961 г. на паседжанні Іспалкома Гродзенскага гарсавета было прынята рашэнне "О сносе аварийного зданиябывшего военного костёла на Советской площади".
У 2 гадзіны ночы 29.ІІ.1961 г. храм быў падарваны брыгадай Ленвыбухпрома.
Аляксандр Мілінкевіч, Ежы Пашэнда
Наш Радавод. 1990. кніга 2. С. 182-184.
-
Катэгорыя: Вялікае княства і Рэч Паспалітая
-
Апублікавана 12 Люты 2014
Апошняе
- Гродненский военный лагерь 1705 – 1706 гг.
- Первое упоминание про Городен - 1127 год
- НА ПРАВАХ МАГДЭБУРГА
- ГАРАДЗЕНСКАЕ КНЯСТВА (ПАЧАТАК ГІСТОРЫІ)
- ІМЯ ГОРАДА
- Тайны семейной усыпальницы
- Андрэй Чарнякевіч Айцы горада: кіраўнікі гродзенскага магістрата ў міжваенны час і іх лёсы 1919–1939 гг.
- Старая Лента. Гродненский синематограф: забытые страницы
- В аренду предводителю дворянства или история дома на ул. Академической