Прапануем паглядзець, якой была Савецкая плошча ў пачатку XX стагоддзя. У гэтым нам дапамогуць старыя паштоўкі
|
Панарама цэнтра Горадні з вежы Фары Вітаўта (узарваная ў 1961 годзе), склееная з трох паштовак 20-30 гадоў ХХ стагоддзя. Злева направа: камяніца Сангушкаў канца XVII-XVIII ст., Дом Мураўёва пач. ХХ ст., камяніца канца ХІХ ст., знішчаная ў вайну 1939-45, будынак Аптэкі пачатку XVIII ст., парафіяльны па-езуіцкі касцёл (сённяшняя Катэдра), палац Сапегаў XVI-XVIII стст. ці тзв. Баторыеўка), паўднёвая частка якога знішчаная ў вайну 1939-45, ратуша канца XVIII ст., разабраная ў 1948 годзе, гандлёвыя рады сяр. XIX ст., палац Радзівілаў XVII ст. (XVII-XVIII стст.) відочны дах камяніцы Антонія Тызенгауза XVIII ст. забудова вуліц Маставой і Баторага XIX ст. (усё знішчана 22-24 чэрвеня 1941), касцёл Бернардынцаў
|
|
|
Паштоўка 1915 года цудоўна прадстаўляе размяшчэнне Ратушы адносна парафіяльнага па-езуіцкага касцёла
|
|
|
Паштоўка 1915 года. Злева направа: агароджа Сафійскага Сабора (Фары Вітаўта), парафіяльны па-езуіцкі касцёл, рог Ратушы, камяніца Антонія Тызенгауза XVIII ст. (цяпер прыблізна палац Тэкстыльшчыкаў). Цяпер вуліца Замкавая ў гэтым месцы прабягае акурат па рогу падмуркаў той камяніцы
|
|
|
Паштоўка 1920-х гадоў. Фарны сквер з палацам Сапегаў, Ратушай. Знята з камяніцы купца Якуба Гаусмана (знішчана ў гады вайны 1939-45) прыблізна з цяперашняга палаца Прафсаюзаў
|
|
|
Паштоўка пач. XX ст. Злева направа: рог камяніцы Антонія Тызенгауза (цяпер прыблізна палац Тэкстыльшчыкаў), апсіды Сафійскага Сабора (даўняя Фара Вітаўта) з агароджай, пры вул. Сафійскай (цяпер Савецкая) насупраць камяніцы Сангушкаў (цяпер крама “Ратушная”) стаіць камяніца купца Якуба Гаусмана (знішчана ў гады вайны 1939-45, цяпер на яго месцы палац Прафсаюзаў), справа бачым рог Ратушы, адкрыты археолагамі ў сяр. красавіка 2006 года
|
|
|
Паштоўка канца XIX – пач. XX ст. Фарная аптэка мае яшчэ барочны дах
|
|
|
Паштоўка 1915 года. Такім уласна і быў рынкавы пляц. Злева направа: усходні рог Ратушы, Дом Мураўёва, камяніца XIX ст., Фарная аптэка, парафіяльны па-езуіцкі касцёл, даўні палац Сапегаў
|
|
|
Рынак і ў 1920-30 гады нічым не змяніўся
|
|
|
На трох паштоўках, выкананых прыблізна з аднаго і таго самага месца (Батораўка) прадстаўляюць Рынак з рогам Ратушы. Змянілася толькі аблічча Фары Вітаўта: па выяве 1915 года – Сафійскі Сабор, пачатак 1920-х – паступова перабудоўваецца назад у касцёл, канец 1930-х – Гарнізонны касцёл у неараманскім стылі
|
|
|
Фарны сквер з фантанам закладзены ў XIX стагоддзі захаваў быў сваю планіроўку, перажыўшы ўсе войны, і нават савецкую бязгусціцу ў часы Бальшавіцкага панавання. У красавіку 2006 у апошнія гады “незалежнай Беларусі” страчаны...
|
|
|
Так выглядаў Сквер з Фарай Вітаўта з ганка Катэдры ў 1915 годзе
|
|
|
Сквер з портыка Катэдры ў 1920-х гадах
|
|
|
Сквер і Фара Вітаўта з вежы Катэдры ў канцы 1930-х
|
|
|
Паштоўка 1920-х. Рынак з Катэдрай, палацам Сапегаў, Ратушай і гандлёвымі радамі
|
|
|
Калоны класіцыстычнай Ратушы з боку Фарнага скверу
|
|
|
Паштоўка пачатку XX ст. Гандлёвыя рады з паўднёвай часткай палаца Сапегаў (злева) і палацам Радзівілаў. Усё знішчана 22-24 чэрвеня 1941
|
|
|
Паштоўка 1915-18 гг. Усходняя частка палаца Радзівілаў
|
|
|
Паштоўка пач. XX ст. Пачатак вуліцы Купецкай (цяпер К. Маркса). Катэдра з барочнай агароджай (знішчана ў паваенныя гады). Напрыканцы вуліцы званіца Брыгідскага кляштара (знішчаная ў 1960 гады)
|
|
|
Паштоўка XX ст. Вуліца Купецкая. Відаць рог Ратушы і камяніцу Антонія Тызенгауза на другім плане, агароджу Катэдры з бочным уваходам
|
|
|
Паштоўкі пач. XX ст. Вуліца Маставая. Масіўны 3-павярховы будынак – тытунёвая фабрыка Шэршэўскага (цяпер Пальчаткавая фабрыка) – адзіны захаваны будынак
|
|
|
Паштоўка 1915 года. Вуліца Маставая з фабрыкай Шэршэўскага. У канцы вуліцы відаць заходні флігель палаца Радзівілаў з канюшнямі. Справа відаць паварот на вуліцу Старую, брук якой быў адкрыты археолагамі вясной 2005 года. Здымак зроблены прыблізна з цяперашняй кнігарні “Раніца”
|
|
|
Паштоўка пачатку XX ст. Вуліца Маставая з Барысаглебскім кляштарам (кляштар Бернардынак, цяпер на яго месцы Драматычны тэатр). У гэтым раёне вуліца бегла калісьці па месцы цяперашняй кнігарні “Раніца”. Нічога не збераглося
|
|
|
Паштоўка 1920-х. Здымак зроблены з вежы Бернардынскага касцёла. У нізе каля Барысаглебскага кляштара (знішчаны у 1960-я, цяпер драматычны тэатр) рог вуліцаў Маставой і Мяшчанскай (цяпер Баторага). Уся забудова спалена 22-24 чэрвеня 1941. Цяпер тут стаіць танк.
|
|
|
Паштоўка 1915 года. Вуліца Мяшчанская (Баторага) з забудовай канца XIX ст. Прыблізна з цяперашняй крамы “Цэнтральнай”. У канцы вуліцы відаць усходні флігель палаца Радзівілаў. Вуліца спалена 22-24 чэрвеня 1941 года. Не збераглося ніводнага будынка
|
|