У канцы XIX і пачатку XX стагоддзяў курэнне тытуню было чымсьці большым, чым проста сумніўным задавальненнем. Яно было часткай культуры, дэманстравала сацыяльны статус і заможнасць курца.

На пачках ад цыгарэт малявалі экзатычныя краіны, антычных герояў (канешне ж з люлькай у зубах) і высакародных дам, якія жудасна дымелТытунёвая фабрыка Шэрэшэўскіх, пач. ХХ ст.і цыгарэтамі. “Дзядуленька, куры „Нарзан”, ‒ прасіла дзядулю дзяўчынка з рэкламнага плаката, хіба што нічога не ведаючы пра тое, што сваёй просьбай значна скарачае жыццё старога. А адным з вялікіх шэдэўраў нямога кіно з полькай Полай Нягры ў галоўнай ролі стаў фільм “Маня. Гісторыя працаўніцы папіроснай фабрыкі”, які апавядае пра маладую работніцу тытунёвай прамысловасці. Зразумела, што ў тыя часы курыла вельмі шмат людзей і вытворчасць цыгарэт была вельмі прыбытковым заняткам, як, зрэшты, і сёння.

Росквіт Тытунёвай фабрыкі Шэрэшэўскіх у Гродне несумненна звязаны з будаўніцтвам ў нашым горадзе чыгункі ў пачатку 1860-х гадоў. Чыгунка злучыла Гродна з Пецярбургам і Варшавай (а пазней і з багатым тытунем поўднем імперыі) і дазволіла актыўней карыстацца значнымі рэсурсамі працоўнай сілы горада. Каля 1861 года ў Гродна прыехаў яўрэйскі купец з Пецярбурга Лейба Шэрэшэўскі і адкрыў тут уласную тытунёвую фабрыку.Этыкеткі фабрыкі Шэрэшэўскага пачатку ХХ ст Паколькі сам Шэрэшэўскі не меў купецкіх правоў, то 17 ліпеня 1861 года дазвол на заснаванне фабрыкі атрымаў купец Абрам Гардон. Напачатку Шэрэшэўскі асабіста разам са сваімі працаўнікамі вырабляў цыгарэты ў дамку на вуліцы Купецкай (цяпер Маркса), але ўжо пад канец 60-х гадоў XIX стагоддзя справу ўдалося сур’ёзна пашырыць. Фабрыка некалькі разоў змяняла свой адрас, а з 1878 года пастаянным месцам размяшчэння фабрыкі стала вуліца Маставая, дзе было выкуплена адразу некалькі пляцаў пад будаўніцтва. Напрацягу некалькіх наступных гадоў паўстаў добра вядомы гродзенцам будынак фабрыкі – цяпер пальчаткавая фабрыка на Савецкай плошчы. Да канца XIX стагоддзя фабрыка ператвараецца ў найвялікшае прадпрыемства не толькі Гродна, але і ўсяго абшару сучаснай Беларусі. Ужо ў сярэдзіне 1880-х гадоў каля васьмісот рабочых кожны год выраблялі 30 тысяч пудоў тытуню і каля 150 тысяч цыгарэт. Праз дзесяць гадоў на фабрыцы працавала ўжо тысяча пяцьсот рабочых. Фабрыка была месцам найбольшай канцэнтрацыі пралетарыята горада (у першую чаргу яўрэйскага паходжання) і таму тут адбываліся шматлікія забастоўкі рабочых. У гэтым няма нічога дзіўнага, паколькі ўмовы працы на фабрыцы былі вельмі цяжкімі і шкоднымі для здароўя. Вуліца Маставая. Злева - фабрыка Шэрэшэўскіх, пач. ХХ ст.Трэба было працаваць як мінімум 11 гадзін у суткі, а заробкі былі мізэрныя. Часта тытунёвую фабрыку нават называлі “вялікімі могілкамі” рабочых. Аднак у абарону ўладальнікаў прадпрыемства можна сказаць, што хоць яны арганізоўвалі шэраг дабрачынных праграмаў, напрыклад у 1912 годзе заснавалі прытулак для яўрэйскіх сірот. Будынак гэтага прытулку стаіць і па сённяшні дзень на праспекце Касманаўтаў. Пры фабрыцы існавала таксама каса ўзаемадапамогі, адкуль рабочыя маглі атрымаць дапамогу ў нейкіх надзвычайных выпадках.

Прадукцыя фабрыкі хутка набірала папулярнасці па-за межамі Гродзеншчыны.Этыкеткі фабрыкі Шэрэшэўскага пачатку ХХ ст У 1882 годзе на выставе ў Маскве вырабы фабрыкі атрымалі сярэбраны медаль і праз некалькі гадоў былі прадстаўлены на выставах у Амстэрдаме, Чыкага і Новым Арлеане. У 1889 годзе прадукцыю фабрыкі з захапленнем сустрэлі французы на самай прэстыжнай у тыя часы выставе ў Парыжы. У пачатку XX ст. фабрыка мела склады гатовай прадукцыі ў Варшаве, Любліне, Лодзі, Радаме, Вільні, Дзвінску, Ломжы, Сімферопалі. Наколькі значным было існаванне фабрыкі для горада, можна праілюстраваць тым фактам, што калі фабрыка Шэрэшэўскіх за год вырабляла прадукцыі на 3,2 млн рублёў, то вытворчасць тавараў усіх астатніх прадпрыемстваў горада давала толькі 300 тысяч рублёў. У 1910 годзе ў справаздачы расійскага дзяржаўнага банка адзначалася, што фабрыка з’яўляецца “адной з самых вялікіх і салідных фабрык у імперыі. Рэпутацыя фірмы вельмі добрая, справы ідуць добра, адміністрацыя заслугоўвае поўнага даверу”.
У пачатку XX стагоддзя ва ўсім свеце вытворчасць тытунёвых вырабаў манапалізавалі вялізныя канцэрны і кампаніі, якія бязлітасна знішчалі сваіх дробных канкурэнтаў. Каб неяк выратаваць становішча Ёсель Шэрэшэўскі (сын Лейбы), які з 1880 года быў гаспадаром фабрыкі, рашыўся на стварэнне ўласнага акцыянернага таварыства. Стаць сваім галоўным партнёрам ён запрасіў буйнога гандляра лесам купца Файвеля Русоту.

31 снежня 1906 года ўтварылася акцыянернае таварыства тытунёвай фабрыкі Ёселя Шэрэшэўскага. Найбольшую колькасць акцый ‒ 1170 і 780, ‒ мелі адпаведна Шэрэшэўскі і Русота. Астатнія члены таварыства мелі толькі 50 акцый. Карпусы фабрыкі Шэрэшэўскіх па вул. Будзёнага.

Апошнія гады перад Першай сусветнай вайной былі для фабрыкі хіба што найлепшымі. Вытворчасць цыгарэт прыносіла вельмі вялікія прыбыткі, а ў 1913 г. тытунь быў уведзены ў штодзённую аправізацыю расійскага салдата, што выклікала вялізныя заказы для фабрыкі з імперскага вайсковага міністэрства. У 1913 годзе на фабрыцы было выпушчана 300 тысяч пачак махоркі і курыльнага тытуню, 1,5 мільёна пачак цыгарэт і 6 мільёнаў сігар.

Безумоўна фабрыка Шэрэшэўскіх падбірала пад сябе сваіх значна меншых канкурэнтаў. Напрыклад у 1911 г. у Гродне на Занёманскім прадмесці пачала дзейнічаць Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман”, уласнікамі якой былі Рып, Франк і Маркусевіч. Але ўжо ў 1912 або 1913 гг. фабрыка была прададзена Шэрэшэўскім. Двухпавярховы будынак гэтай фабрыкі ў канцы 1920-х гг. стаў асновай для разбудовы тытунёвай вытворчасці ў занёманскай частцы горада.

Першая сусветная вайна паклала канец хуткаму развіццю фабрыкі Шэрэшэўскіх. Пасля нямецкай акупацыі Гродна фабрыка страціла рынкі ў Расіі і, што яшчэ больш важна, не магла прывозіць сыравіну з-за межаў Заходняй Беларусі і былога Царства Польскага. Тады уласнікі фабрыкі, як і акупацыйныя ўлады, упершыню актыўна звярнулі ўвагу на айчыннае тытуняводства. У верасні 1916 г. нямецкія акупацыйныя ўлады выдалі спецыяльны загад, дзе рэгламентавалі вырошчванне тытуню ў Гродзенскай акрузе. Кожны, хто планаваў пасадзіць, больш чым дзесяць тытунёвых сажанцаў, павінен быў паведаміць аб гэтым акупацыйным уладам. Тыя вызначалі плантатару норму для асабістага спажывання, рэшту ён павінен быў па вызначаным кошце прадаць тытунёвай фабрыцы, якая, зразумела, працавала галоўным чынам на патрэбы германскай арміі. 

Супрацоўніцы Гродзенскай тытунёвай фабрыкі, 1920-я ггУ пачатку 1920-х гадоў маладая Польская дзяржава рашылася ўвесці ў краіне манаполію на тытунёвую, спіртавую і запалкавую прамысловасць. Усе прыватныя прадпрыемствы тытунёвай галіны вытворчасці павінны былі быць выкуплены дзяржавай з дапамогай спецыяльна для гэтага створанай Дзяржаўнай тытунёвай манаполіі. У 1924 годзе фабрыка Шэрэшэўскіх была выкуплена ўрадам у гаспадароў за 2,7 мільёнаў злотых. Гэтаксама былі выкуплены яшчэ тры тытунёвыя фабрыкі, якія размяшчаліся ў Гродне – фабрыка „Стамбул” на Баніфратэрскай вуліцы і фабрыкі Кагана і Стралецкага на вуліцах Ерусалімскай і Парахавой. Усе гэтыя чатыры прадпрыемствы злучылі ў адно пад назвай „Дзяржаўная фабрыка тытунёвых вырабаў у Гродне”. Сёння, праз амаль сто гадоў пасля тых падзеяў, можна сказаць, што нацыяналізацыя тытунёвых прадпрыемстваў не была найлепшым рашэннем урада, паколькі ў наступныя гады ў імкненні атрымаць капіталы для мадэрнізацыі тытунёвага і запалкавага промыслаў, дзяржава падпісала шэраг невыгадных дагавораў з еўрапейскімі карпарацыямі, якія часцей за ўсё хацелі проста ліквідаваць канкурэнтаў з Польшчы. Этыкеткі фабрыкі Шэрэшэўскага пачатку ХХ стНапрыклад, дамова з італьянскім урадам патрабавала ад дзяржавы закупкі амаль 60% тытунёвай сыравіны ў Італіі, што па-сутнасці прывяло да ўпадку тытуняводства ў міжваеннай Пабудаваныя ў пачатку 1930-х гг. махарчарня і склады Гродзенскай тытунёвай фабркіПольшчы. Больш таго, дзяржава катэгарычна забараняла сялянам вырошчваць тытунь нават для асабістай патрэбы, уводзядзячы за гэта крымінальную адказнасць. У такіх абставінах у сярэдзіне 1920-х гадоў улады пачалі рабіць некаторыя крокі для адраджэння тытуняводства на Гродзеншчыне. Вясною 1926 года кіраўніцтва Фабрыкі тытунёвых вырабаў у Гродне паведаміла пра новыя ўмовы для тых, хто хацеў заняцца вырошчваннем тытуню. Фабрыка задарма выдавала насенне, у чэрвені выплачвала аванс у памеры 360 злотых за гектар пасеваў, арганізавала цэнтральныя пункты для збору тытуню, каб не вымушаць плантатараў ехаць ажно ў Гродна са сваёй прадукцыяй.


Усе гэтыя намаганні трохі выправілі сітуацыю ў галіне. У 1928 годзе ў Польшчы выраблялася 25% тытуню ад спажыванага ў краіне. А ў Гродзенскай тытуняводчай акрузе, якая ахоплівала пабудаваныя ў пачатку 1930-х гг. махарчарня і склады Гродзенскай тытунёвай фабрыкі (2012 год)Гродзенскі, Ваўкавыскі і Аўгустоўскі паветы, тытунь вырошчвала 1015 плантатараў, якія выраблялі каля 150 тон тытунёвай сыравіны. Таму гродзенская фабрыка змагла пачаць пашырэнне сваёй вытворчасці. У канцы 1920-х на Занёманскім Прадмесці была ўзнесена новая Махарчарня (непадалёку ад будынка былой Тытунёвай фабрыкі “Нёман”). Праз некалькі гадоў каля Махарчарні на былым Занёманскім рынку пабудавалі склад для тытуню (цікава, што такі ж самы склад захаваўся на тэрыторыі марскога порта ў Гдыні). У гэтых цудоўных канструктывістычных будынках фабрыка працуе і сёння.

Пазбаўленая вялікіх рынкаў Расійскай імперыі, фабрыка ўжо ніколі не дасягнула колішніх абаротаў вытворчасці і не мела ранейшых даходаў, але і ў міжваенны час яна заставалася галоўным прадпрыемствам горада на Нёмане. Пасля Другой сусветнай вайПачка тытуню, зробленая на гродзенскай фабрыцы, 1940-я гг.ны цягам яшчэ каля дваццаці гадоў фабрыка часткова забяспечвалася сыравінай мясцовымі земляробамі. Аднак попыт курцоў на цыгарэты ўсе вышэйшай якасці зрабіў вырошчванне тытуню на Гродзеншчыне непрыбытковай справай. У нашым даволі суровым клімаце можна вырошчваць тытунь толькі махорачных сартоў, з якіх можна вырабіць махорку, але не добрыя цыгарэты. Верагодна, дзякуючы мэтанакіраванай працы селекцыянераў можна было б вывесці цыгарэтны тытунь для вырошчвання і ў нас, але каго гэта цікавіла, калі ў часы СССР можна было прывозіць сыравіну нават з Сярэдняй Азіі не лічачыся асабліва з расходамі. На сённяшні дзень Гродзенская тытунёвая фабрыка з’яўляецца хіба што адзіным з прадпрыемстваў горада, рабочыя якога могуць з гонарам казаць, што іх фабрыка мае 150-гадовую гісторыю і ў значнай ступені падтрымлівае традыцыі багатага мінулага гродзенскай прамысловасці.

Этыкеткі фабрыкі Шэрэшэўскага пачатку ХХ ст

Scroll to top