У кнізе, прысвечанай стогадоваму юбілею гродзенскага Свята-Пакроўскага сабора, змешчаны два нарысы, прысвечаныя ўдзелу беларусаў у руска-японскай вайне (у асноўным на прыкладзе Гродзенскай губерні) і гісторыі самога сабора, пабудаванага ў якасці помніка героям гродзенскага гарнізону, якія загінулі ў 1904–1905 гг.
Не так даўно расійскае і японскае грамадства адзначалі сотыя ўгодкі заканчэння руска-японскай вайны 1904–1905 гг. Тыя падзеі тычыліся і насельніцтва сучаснай Беларусі, як складаючай часткі Расійскай імперыі. Але чамусьці дагэтуль у беларускай гістарыяграфіі не было не тое што добрай, а нават зусім ніякай друкаванай працы, прысвечанай беларусам у руска-японскай вайне. У рэчышчы навамоднай плыні гісторыі паўсядзённасці такая тэма набывае дадатковую актуальнасць.
З выйшаўшай мінулым годам кніжкі чытач даведаецца аб тым, як успрымалі гродзенцы далёкую ад іх вайну, як вайна ўплывала на паўсядзённае жыццё краю, як гінулі беларусы за незразумелыя ім інтарэсы імперыі, аб беларусах-удзельніках боя “Варага” і абароны Порт-Артура. Напрыклад, аказалася, што да 10 % экіпажаў расійскіх браняносцаў складалі беларусы!
Дадзеная праца прысвечана людзям і падзеям, якія тычацца, у асноўным, Гродзенскай губерні. Гэта звязана з тым, што аўтар яшчэ са шкалярскіх гадоў цікавіўся тэмай і паспеў назбіраць інфармацыі аб родных мясцінах трохі больш, чым аб іншых. Але ў прынцыпе, згодна крыніцам, у Гродна не адбывалася нічога звышасаблівага, і ўсё тое, што там было, можна без асаблівых клопатаў экстрапаліраваць на астатнія беларускія губерні.
Другая частка кнігі – гісторыя Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора. Таго самага, які будаваўся як помнік загінуўшым салдатам і афіцэрам гродзенскага гарнізона. Напісаны гэты артыкул спецыяльна да стагоддзя сабора, якое адзначаецца ў верасні 2007 г. (час асвячэння). Дзіўна, як і ў выпадку вайны, але гісторыя сабора – гэта таксама маладаследаваная тэма. Практычна адзіны артыкул аб ім гродзенскага гісторыка В.М. Чарапіцы быў прысвечаны толькі будаўніцтву храма. Аўтар жа вырашыў зрабіць нарыс аб усёй ягонай гісторыі, шчыльна ўплеценай у грамадска-палітычнае і, галоўнае, духоўнае жыццё Гродзеншчыны. Які ён атрымаўся – меркаваць чытачам і наступным даследчыкам, якія абавязкова працягнуць распачатую аўтарам справу.
Два прадстаўленых нарыса з’яўляюцца вынікам сямігадовай працы аўтара. За гэты перыяд у пошуках фактаў, якія адносяцца да тэмы даследвання, быў перагледжаны вялізарны стос літаратуры як па гродзенскаму краязнаўству і гісторыі руска-японскай вайны, так і па гісторыі рускага флоту і арміі, біяграфіі ваенных і грамадска-палітычных дзеячаў, мемуары і шмат яшчэ чаго.
Абодва нарыса багата праілюстраваны. Кніжка будзе цікавая гісторыкам і краязнаўцам – усім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі, Расіі, ваеннай гісторыяй.
Гэтую кніжку можна набыць у будынку Свята-Пакроўскага сабора па вельмі нізкім кошце – 4 000 руб.
Стурэйка С.А.
Беларускія губерні ў руска-японскай вайне (1904–1905 гг.). Гродзенскі Свята-Пакроўскі Кафедральны Сабор – помнік загінуўшым.
Мінск: «Юніпак», 120 старонак, 300 асобнікаў.
-
Катэгорыя: Падзеі
-
Апублікавана 13 Студзень 2008
Апошняе
- Гродненский военный лагерь 1705 – 1706 гг.
- Первое упоминание про Городен - 1127 год
- НА ПРАВАХ МАГДЭБУРГА
- ГАРАДЗЕНСКАЕ КНЯСТВА (ПАЧАТАК ГІСТОРЫІ)
- ІМЯ ГОРАДА
- Тайны семейной усыпальницы
- Андрэй Чарнякевіч Айцы горада: кіраўнікі гродзенскага магістрата ў міжваенны час і іх лёсы 1919–1939 гг.
- Старая Лента. Гродненский синематограф: забытые страницы
- В аренду предводителю дворянства или история дома на ул. Академической