Студэнт Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта выдаў зборнік пытанняў і адказаў па гісторыі Горадні.
Ситкевич С.А., В.В. Гончарук. 100 вопросов и ответов из истории Гродно. – Гродно: ГрГМУ, 2009. – 56 с.
Кніжачка, аб якой хочацца сказаць некалькі словаў, – выдатны прыклад таго, калі справы і падзеі пачынаюць пераўтварацца ў гісторыю, пачынаюць жыць сваім, асобным жыццём і выкрэсліць іх з гісторыі ўжо немагчыма.
Студэнт педыятрычнага факультэта ГрДзМУ Віктар Ганчарук разам з загадчыкам кафедры гуманітарных навук Сяргеем Сіткевічам склалі і выдалі цікавую кніжку, у якой у форме адказаў і пытанняў расказваецца аб гісторыі нашага слаўнага горада. Аўтары правялі вялікую працу, збіраючы матэрыял для сваёй кніжкі. Таму на яе старонках мы знаходзім не толькі звесткі пра вялікіх жыхароў Горадні, самыя выдатныя яе архітэктурныя помнікі, але і чытаем аб рэчах, якія жаданнем гарадзенскіх «рэканструктараў» назаўсёды павінны былі сысці ў нябыт. Напрыклад з кнігі можна даведацца аб тым, дзе ляжалі бетонныя пліты з надпісам «Магістрат м. Гродна», калі быў знішчаны паравы млын на вуліцы Васілька, расказваецца аб «залатой горцы» і Новым Свеце. Кніга аздоблена фотаздымкамі. Трымаючы такую кніжачку ў руках (шкада, што тыраж яе ўсяго 70 экземпляраў), зусім не хочацца шукаць нейкую нагоду для яе крытыкі, хочацца толькі заахвоціць яе аўтараў і іншых гарадзенцаў да папулярызацыі гісторыі Горадні ў такім накірунку.
-
Катэгорыя: Падзеі
-
Апублікавана 01 Чэрвень 2009
Апошняе
- Андрэй Чарнякевіч Айцы горада: кіраўнікі гродзенскага магістрата ў міжваенны час і іх лёсы 1919–1939 гг.
- В аренду предводителю дворянства или история дома на ул. Академической
- Бася і Кася ў пяшчоце часу
- Арбайт-штрафлагерь
- Гродненская операция в Северной войне
- Пад гэтай бальніцай гаючыя крыніцы
- Ещё идут старинные часы…
- Пянька – забытае золата Беларусі
- Поспехі і няўдачы Антонія Тызенгаўза