Электронны варыянт кнігі гісторыка і краязнаўцы А. Чарянкевіча аб старым раёне нашага горада.
Дзякуй Богу, гісторыя нашага горада становіцца ўсё больш даступнай чытачу праз кнігі. За апошні час пабачылі свет даследаванні Ю. Гардзеева, Ю. Кішыка, І. Трусава, А. Чарнякевіча…Толькі вось парадокс – уклад гарадзенскіх уладаў у выданне кнігаў па гісторыі горада знікомы. Нават шматпакутны падручнік па «Гродназнаўству» не наважыліся выдаць і цяпер яго рыхтуюць рэдактары знанай ужо «Гарадзенскай бібліятэкі», што выдаецца ва… Уроцлаве! Між тым, прадаўцы ў гарадскіх кнігарнях скардзяцца, што попыт на краязнаўчую літаратуру вялікі, а прапанаваць няма чаго. Занадта непаваротлівая махіна – установа «Гроднакніга», каб займацца сотняй асобнікаў краязнаўчай кніжкі, выдадзенай аўтарам за свае ўласныя грошы. Вось і застаецца прапаноўваць замежным гасцям дваццатае выданне альбома таварыша Ласмінскага з лаканічнай назвай «Гродно». А каб купіць нешта больш грунтоўнае, то няма і чаго.
Трохсотасобнікавы наклад кнігі Андрэя Чарнякевіча разышоўся цягам месяца па калегах, удзельніках прэзентацый ды асабліва цікаўных гарадзенцах. Не маючы ў блізкай перспектыве спадзяванняў на яе перавыданне і стараючыся зрабіць як мага больш для пашырэння ведаў аб нашай гістарычнай спадчыне, робім кнігу даступнай для ўсіх карыстальнікаў Інтэрнэту. Дзякуй вялікі сябрам з шведскай арганізацыі «Forum Syd», якія моцна дапамаглі ў справе выдання кнігі і... запрашаем да чытання.
Спампаваць кнігу з добрай якасцю ілюстрацый (10,5 Мб)
Спампаваць кнігу з кепскай якасцю ілюстрацый (3,69 Мб)
-
Катэгорыя: Бібліятэка
-
Апублікавана 03 Кастрычнік 2009
Апошняе
- Свяцк Валовічаў: мінулае, сучаснасць, перспектывы
- Андрэй Шулаеў. ГІСТОРЫКА-АРХІТЭКТУРНАЕ АБГРУНТАВАННЕ АДНАЎЛЕННЯ КАНСТРУКЦЫІ ГАЛОЎНАГА ЎВАХОДУ Ў КАРАЛЕЎСКІ ПАЛАЦ 2-Й ПАЛОВЫ XVI – 1-Й ПАЛОВЫ XVII СТСТ. У АНСАМБЛІ СТАРОГА ЗАМКА Ў Г. ГРОДНА
- Гісторыя вяртання цела караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Беларусь. Частка 4
- Гісторыя вяртання цела караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Беларусь. Частка 3
- Гісторыя вяртання цела караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Беларусь. Частка 2
- Гісторыя вяртання цела караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Беларусь. Частка 1
- Аповед старых камяніц. вул. Валковіча № 23
- Duch i chłopiec z byłej Kolonii Oficerskiej
- Dawny Bank Polski – ciekawy wzór architektuty funkconalistycznej