Гісторыя разбурэння і выратавання касцёла, які паступова абвальваўся ў Балтыйскае мора.
У Польшчы недалёка ад Калабжэга ёсць рыбацкая мясцовасць Тшэнсач. Вядомая яна даўно і славілася найперш сваім старым касцёлам, пабудаваным недзе ў XIII-XIV стагоддзях. У той час, калі касцёл узводзіўся, ён быў на адлегласці 1800 метраў ад мора.
Паміж ім і хвалямі Балтыкі былі яшчэ парафіяльныя могілкі і некалькі будынкаў. Аднак, паводле мясцовай легенды, рыбакі аднойчы злавілі Зеляніцу – дачку марскога цара Балтыкі. Яна вельмі прасілася, каб яе адпусцілі. Аднак мясцовы пробашч надумаў яе ахрысціць, пасадзіў у бочку з вадой і прымушаў вучыць малітвы. Зеляніца хутка памерла, і яе пахавалі на парафіяльных могілках. Тады цар мора і пачаў паступова падбірацца да магілы сваёй дачкі. У 1901 годзе ў мора абвалілася паўночная частка касцёла, і наступныя некалькі дзесяцігоддзяў касцёл пакрысе разбураўся.
Аднак праведзеныя у 2001-2002 гадах ратаўнічыя работы дазволілі стабілізаваць стан рэштак касцёла, што яшчэ засталіся на беразе. Канешне, адбудоўваць касцёл, рызыкуючы нават тымі невялікімі, але арыгінальнымі рэшткамі храма, ніхто не збіраецца. Не ведаем, па якой прычыне Нёман забраў частку Каложы, аднак сёння зразумела, што справа яе аднаўлення ў задуманым уладамі варыянце – надзвычай небяспечнае мерапрыемства, якое нясе значную пагрозу існым сценам нашай Каложы.
Паводле часопіса: Focus Historia. 2008. №7-8
-
Катэгорыя: Замежны досвед
-
Апублікавана 22 Лістапад 2008
Апошняе
- Свяцк Валовічаў: мінулае, сучаснасць, перспектывы
- Андрэй Шулаеў. ГІСТОРЫКА-АРХІТЭКТУРНАЕ АБГРУНТАВАННЕ АДНАЎЛЕННЯ КАНСТРУКЦЫІ ГАЛОЎНАГА ЎВАХОДУ Ў КАРАЛЕЎСКІ ПАЛАЦ 2-Й ПАЛОВЫ XVI – 1-Й ПАЛОВЫ XVII СТСТ. У АНСАМБЛІ СТАРОГА ЗАМКА Ў Г. ГРОДНА
- Гісторыя вяртання цела караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Беларусь. Частка 4
- Гісторыя вяртання цела караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Беларусь. Частка 3
- Гісторыя вяртання цела караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Беларусь. Частка 2
- Гісторыя вяртання цела караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Беларусь. Частка 1
- Аповед старых камяніц. вул. Валковіча № 23
- Duch i chłopiec z byłej Kolonii Oficerskiej
- Dawny Bank Polski – ciekawy wzór architektuty funkconalistycznej