Мы часта паўтараем, што ў нашай краіне няма чаго паказваць турыстам. Ані сваім, ані замежным. Адначасова ж надзвычай цікавыя помнікі разбураюцца на вачах.
Цяжка прыдумаць больш зручнае месца для размяшчэння гэтага млына – зусім блізка галоўныя месцы адпачынку гарадзенцаў: возера Юбілейнае, рыбгас, мясакамбінатаўская фазэнда ў Каробчыцах… Тут жа гарадзенскі стары аэрадром і форт №4 гарадзенскай крэпасці. Культурная праграма і для маладых, і для дарослых на ўвесь летні дзень. Але ж на аб’екты гэткага кшталту не звяртаюць увагі ні ў райвыканкаме, ні вышэй. Які млын, скажаце вы, калі палац XVIII стагоддзя ў Свяцку ўжо давялі да разбурэння (дарэчы, раённыя ўлады адмовіліся прадаць яго за 1 млн. даляраў, хочуць зараз намнога больш, а дачакаюцца толькі далейшага разбурэння). А млын на Татарцы, дарэчы – амаль гатовы музейны аб’ект з інтэр’ерамі, дзе нават захаваліся польскія шыльдачкі 1920-х гг. Яго, вядома, наўрад ці зробіш функцыйным, аднак вазіць сюды дзяцей ды апавядаць, як рабілі хлеб, для трохсоттысячнага места было бы выдатнай прыдумкай. Праўда, трэба ўкласці грошы, а гэтага акурат ніхто рабіць і не хоча. Гэткім чынам, глядзіце на здымкі апошняга ў Гарадзенскім раёне аб’екта падобнага кшталту. Здаецца, існаваць гэтым унікальным прыстасаванням засталося зусім нядоўга.




















-
Катэгорыя: Праблемы захавання спадчыны
-
Апублікавана 28 Ліпень 2008
Апошняе
- Палацы XVII – XVIII стст. на гродзенскім Падоле
- Августовский канал. История и современность. Часть 5. Объекты историко-культурного наследия и туризма в белорусской части Августовского канала.
- Августовский канал. История и современность. Часть 4. Животный мир белорусской части Августовского канала.
- Августовский канал. История и современность. Часть 3. Природа белорусской части Августовского канала и окрестностей.
- Августовский канал. История и современность. Часть 2. Белорусская часть канала
- Августовский канал. История и современность. Часть 1. Августовская пуща
- Вольга Сабалеўская. Спрадвечныя іншаземцы. Частка 7. ГАРАДЗЕНСКІЯ ДАБРАЧЫНЦЫ
- Вольга Сабалеўская. Спрадвечныя іншаземцы. Частка 6. ШЛЯХ ДА ВЕДАЎ
- Вольга Сабалеўская. Спрадвечныя іншаземцы. Частка 5. РЭЛІГІЙНАЕ ЖЫЦЦЁ ГАРАДЗЕНСКІХ ЯЎРЭЯЎ