Усталяваць інфармацыйныя шыльды пра адметныя будынкі і вуліцы ў гістарычным цэнтры горада Гродна прапанавалі гарадскім уладам сябры абласнога грамадскага аб’яднання маладых навукоўцаў "ВІТ". У дасланым учора на адрас гарвыканкама лісце грамадскія актывісты спасылаюцца на досвед іншых беларускіх гарадоў і суседніх краін.
Аўтары ліста прапаноўваюць сваю дапамогу ў распрацоўцы і рэалізацыі прапанаванай канцэпцыі ўсталявання шыльдаў і гатовыя разам з гарадскімі ўладамі шукаць грошы на развіццё інфармацыйна-турыстычнай інфраструктуры Гродна.
На думку аўтараў ліста, размяшчэнне ў гістарычным цэнтры горада разнастайных шыльдаў з цікавай гістарычнай інфармацыяй дапаможа турыстам адчуць атмасферу мінулага горада, даведацца больш пра яго гісторыю, адшукаць дарогу да важных культурных аб’ектаў, заахвоціць яго да больш грунтоўнага азнаямлення з горадам.
Усё гэта зробіць побыт турыста ў Гродна больш камфортным і заахвоціць наведаць наш горад яшчэ не адзін раз.
Маладыя навукоўцы прапануюць усталяваць у горадзе тры катэгорыі шыльдаў.
Першая катэгорыя – шыльды каля гістарычных помнікаў.
На іх будуць змешчаны звесткі пра даты пабудовы, архітэктурны стыль, заснавальнікаў, архітэктараў, асноўныя падзеі ў гісторыі будынка ад заснавання да сённяшняга дня, а таксама цікавыя выявы помніка, якія паходзяць з мінулага.
Такія шыльды прапануецца змясціць ля Каложскай царквы, Ніжняй царквы (на тэрыторыі Старога замка), Старога замку і шэрагу іншых помнікаў.
Другая катэгорыя – шыльды, прысвечаныя гісторыі вуліц ці плошчаў. Гэтыя шыльды прапануецца ўсталяваць на пачатку вуліц/на плошчах.
Трэцяя катэгорыя – шыльды з выявамі прац знакамітага мастака Напалеона Орды.
Іх прапануецца ўсталяваць у тых месцах, адкуль мастак маляваў Гродна ў 1860-х гг.
Наведвальнікі горада будуць мець цікавую магчымасць непасрэдна на мясцовасці агледзець не толькі сучасны горад, але і тое, што яны пабачылі б тут амаль 150 гадоў таму.
Прапанаваны маладымі навукоўцамі падыход да развіцця інфармцыйна-турыстычнага патэнцыяла Гродна базуецца на досведзе замежных краін, у тым ліку Польшчы (Кракаў, Люблін, Варшава), Украіны (Львоў) і Літвы (Вільнюс).
Паводле «Твой Стыль»
-
Катэгорыя: Ідэі для горада
-
Апублікавана 24 Сакавік 2010
Апошняе
- Андрэй Шулаеў. ГІСТОРЫКА-АРХІТЭКТУРНАЕ АБГРУНТАВАННЕ АДНАЎЛЕННЯ КАНСТРУКЦЫІ ГАЛОЎНАГА ЎВАХОДУ Ў КАРАЛЕЎСКІ ПАЛАЦ 2-Й ПАЛОВЫ XVI – 1-Й ПАЛОВЫ XVII СТСТ. У АНСАМБЛІ СТАРОГА ЗАМКА Ў Г. ГРОДНА
- Гісторыя вяртання цела караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Беларусь. Частка 4
- Гісторыя вяртання цела караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Беларусь. Частка 3
- Гісторыя вяртання цела караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Беларусь. Частка 2
- Гісторыя вяртання цела караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Беларусь. Частка 1
- Аповед старых камяніц. вул. Валковіча № 23
- Duch i chłopiec z byłej Kolonii Oficerskiej
- Dawny Bank Polski – ciekawy wzór architektuty funkconalistycznej
- Карта гродзенскага гета