У мінскім выдавецтве «Тэхналогія» ў серыі «Нашы славутыя землякі» выйшла новая кніга Ю. Гардзеева, прысвечаная гродзенскаму старасце Антонію Тызенгаўзу.
Гардзееў Юры. Рамантык эпохі асветніцтва. Антон Тызенгаўз. Мінск: «Тэхналогія», 2008. 67 с.
Гэтая невялічкая кніга чакала свайго часу некалькі год і сваім з’яўленнем павінна прынесці радасць не толькі аўтару, але і многім зацікаўленым гісторыяй роднага горада гарадзенцам. Упершыню на беларускай мове выйшла абагульняючая праца, прысвечаная біяграфіі і дзейнасці гродзенскага старасты, заснавальніка Гарадніцы, які марыў пераўтварыць Гродна ў «Квітнеючую Галандыю на Нёмане».
Кніга складаецца з наступных раздзелаў: Пачаткі, Пераўтварэнні Тызенгаўза, Мануфактуры і гандаль, Культура Гарадніцы, На зыходзе веку, Напамін пра Тызенгаўза. Аўтар падрабязна расказвае аб архітэктуры Гарадніцы, установах, якія месціліся ў будынках, што ацалелі да сённяшняга дня ці былі разбураныя. Варта таксама адзначыць, што кніга напісана прафесійным гісторыкам. Ю. Гардзееў пазбег празмернай ідэалізацыі асобы гродзенскага старасты, грунтоўна апісаў прычыны краху пачынанняў А. Тызенгаўза, яго дастаткова жорсткае абыходжанне з прыгоннымі сялянамі і працаўнікамі мануфактур. Кніга аздоблена шэрагам цікавых фотаздымкаў і рэпрадукцый. Манаграфія выйшла невялікім накладам (500 асобнікаў), таму прапануем не адкладваць набыццё кнігі для сябе і сяброў.
-
Катэгорыя: Падзеі
-
Апублікавана 25 Люты 2010
Апошняе
- Zabytkowe budynki międzywojenne
- Istniejące szkoły przedwojennego Grodna
- Andrej Waszkiewicz. Kilka słów o drewnianych domach międzywojennego Grodna
- Алег Трусаў. Гродзенская кафля з палаца Стэфана Баторыя
- Andrej Waszkiewicz. Jak orientalne słodycze z Grodna wygrywali na wystawach we Francji
- Andrej Waszkiewicz. Historia mostów Grodna. Mosty miejskie w XX stuleciu
- Andrej Waszkiewicz. Mosty w historii Grodna. Od pierwszych drewnianych mostów do mostu kolejowego
- Дзмітрый Матвейчык. Унёсак у даследаванне і папулярызацыю паўстання 1863–1864 гг. дырэктара Дзяржаўнага архіва ў Гродне Яніны Казлоўскай-Студніцкай
- Вашкевіч Андрэй Радзюк Алесь. Ад карчомнай гарэлкі да казённай водкі. Моцны алкаголь на Гродзеншчыне ў ХІХ – пачатку ХХ ст.