Члены грамадскага аб’яднання "ВІТ" атрымалі адказ з гродзенскага гарвыканкама ў справе прапанаванага імі напрыканцы сакавіка праекта ўсталявання ў горадзе шэрагу шыльдаў з інфармацыяй аб гістарычных помніках і вуліцах.
У адказе, падпісаным намеснікам старшыні гарвыканкама Сенчанковай, паведамляецца, што прапановы вынесены на сумеснае паседжанне тапанімічнай камісіі і Гарадскога савета дэпутатаў, якое павінна адбыцца пракладна 10 мая.
-
Катэгорыя: Падзеі
-
Апублікавана 03 Май 2010