Ненармальнасць сітуацыі з захаваннем архітэктурнай спадчыны ў Гродне паступова становіцца зразумелай і для Міністэрства культуры РБ і для замежнікаў. Напрыклад зусім нядаўна газета «Звязда» змесціла артыкул карэспандэнта Б. Пракопчыка «Што чакае гарадзенскi Новы свет, альбо Як знайсцi кампрамiс памiж гiстарычнымi каштоўнасцямi i нармальнымi ўмовамi жыцця?».
Артыкул гэты стаў рэакцыяй на зварот пасла Сейма Польшчы А. Гурскага да грамадскасці Польшчы і міністра замежных спраў, прысвечанага справе запланаванага разбурэння Новага Свету. Далёкімі ад рэальнага прызнання каштоўнасці старадаўняга гродзенскага квартала застаюцца толькі гродзенскія ўлады.
Чытачам прапануюцца два адказы, атрыманыя з гродзенскага гарыканкама і з Міністэрства культуры. Першы ліст падпісаны мэрам Гродна Б. Казялковым і з’яўляецца адказам на зварот супрацоўнікаў кафедры гісторыі Беларусі ГрДзУ імя Янкі Купалы з просьбай распачаць мерапрыемствы па навуковаму вывучэнню Новага Света і яго выкарыстанню як турыстычнага аб’екта. Гэты зварот, падпісаны загадчыкам кафедры прафесарам Святланай Марозавай, стаў прычынай скандала, бо мэр патэлефанаваў рэктару ГрДзУ Роўбу і папрасіў прадставіць канкрэтныя прапановы. Рэктар даў наганяй дэкану гістфака Эдварду Ярмусіку (маўляў чаму нехта звяртаецца да мэра праз маю галаву). На жаль гэтымі «разборкамі» ўсё і скончылася. Ініцыятыва некаторых супрацоўнікаў універсітэта была па-сутнасці прыдушана і вынікам яе стала прапанаваная ніжэй адпіска.
Другі ліст – адказ з Міністэрства культуры на праект рэнавацыі Новага Света, пасланы гродзенскімі гісторыкамі ў Мінск яшчэ восенню. Ліст не дае нічога новага, апрача інфармацыі аб тым, што прапановы гісторыкаў накіраваныя ў гарвыканкам, які яшчэ па выніках рашэння навукова-метадычнай рады 2007 года павінен заняцца грунтоўным вувучэннем гродзенскага Новага Свету.
За прамінулы час гродзенскія гісторыкі і грамадскія актывісты выдалі пра Новы Свет кнігу, некалькі часопісаў, дзясяткі газетных артыкулаў, знялі фільм, правялі некалькі мастацкіх і фотаплэнэраў. Гродзенскія ж адказныя ўстановы (найперш «Грамадзянпраект» і ўпраўленне архітэктуры гарвыканкама), якія павінны праводзіць усе архітэктурныя, гістарычныя і мастацтвазнаўчыя даследаванні Новага Свету, не зрабілі нічога.
|
|
|
|
-
Катэгорыя: Новы свет
-
Апублікавана 03 Люты 2010
Апошняе
- Гродненский военный лагерь 1705 – 1706 гг.
- Первое упоминание про Городен - 1127 год
- НА ПРАВАХ МАГДЭБУРГА
- ГАРАДЗЕНСКАЕ КНЯСТВА (ПАЧАТАК ГІСТОРЫІ)
- ІМЯ ГОРАДА
- Тайны семейной усыпальницы
- Андрэй Чарнякевіч Айцы горада: кіраўнікі гродзенскага магістрата ў міжваенны час і іх лёсы 1919–1939 гг.
- Старая Лента. Гродненский синематограф: забытые страницы
- В аренду предводителю дворянства или история дома на ул. Академической