Як выкарыстоўваюць свае драўляныя будынкі літоўцы, якія жывуць у самых вядомых месцах сваёй краіны

 Вядомыя ўсім Трокі. Вядомыя найперш сваёй багатай гісторыяй, Замкам і караімамі. Аднак літоўцы не толькі адрэстаўравалі Троцкі замак, але максімальна выкарыстоўваюць усе пабудовы свайго старога горада. Простыя драўляныя дамы сталі кафэ, барамі, рэстаранамі, гасцініцамі, музеямі. Будынкі ахоўваюць і рупліва рэстаўруюць, зарабляючы немалыя грошы нават на гэтай, на першы погляд, вясковай сціпласці. Зарабляюць, бо разумеюць – нават такога кшталту архітэктура з’яўляецца для замежных турыстаў экзотыкай. А яшчэ вясковы рэстаран на трасе каля Вільні. Проста і са смакам. У нас такіх дамкоў, напрыклад, у Шчучынскім раёне, дзесяткі. Гарадзенскі Новы Свет – самая лепшая гарадзенская перспектыва для падобнай прадуманай рэнавацыі і далейшага выкарыстання. Ніякія суперметалічныя і пластыкавыя канструкцыі ніколі не заменяць для нас таго, што мы ўжо маем і ніколі не прынясуць нам такой эканамічнай карысці.

Будынак ратушы ў Троках

Караімская хата

Вуліца недалёка ад Замка

 

Драўляныя будынкі ў працэсе рэканструкцыі

Драўляныя будынкі ў працэсе рэканструкцыі

Драўляныя будынкі, пераўтвораныя ў рэстаранчыкі

Драўляныя будынкі, пераўтвораныя ў рэстаранчыкі

Драўляная гасцініца

Лаўка з сувенірамі

Драўляны гатэльчык-рэтаран на трасе каля Вільні. Проста і з густам

 
 
 
 
 
 
Scroll to top