Прапанаваны праект перайменавання вуліцаў у Горадні, складзены Алесем Пятровічам Госцевым, выклікаў даволі бурлівую дыскусію сярод наведвальнікаў сайта. Зразумела, што разам са станоўчымі водгукамі былі і адмоўныя, і трэба прызнаць, даволі справядлівыя. Таму мы вырашылі падыйсці да гэтай справы больш сур’ёзна і прапанаваць грунтоўнейшы і салідны праект, што тычыўся б справы перайменаванняў назваў вуліцаў.
Вуліцы, вуліцы, вуліцы, Тыя, што давалі мне рытм, Я хачу перад вамі расчуліцца, Бо ўспомніў вас, быццам міт... Хведар Ільяшэвіч. |
Справа гэта, разумеюць усе, надзвычай важная. Важная найперш таму, што ў назвах вуліцаў павінна адлюстроўвацца гісторыя горада, павінны абавязкова пазначацца найбольш знакамітыя асобы-жыхары Горадні, што шмат для яе зрабілі. Сёння на жаль так ня ёсць.
Цэнтр горада – сапраўдны маўзалей, іначай не скажаш. Таму мы вырашылі крыху пакапацца ў гісторыі. Першыя тры дзесяткі вуліцаў з’явіліся, як правіла, або да канца XVIII ст., або на працягу XIX ст. Усе назвы, што з’явіліся у XV–XVI ст., лічым, трэба вяртаць максімальна, гэта самая старая наша тапанімічная спадчына, так як скажам Вялікая Траецкая ці завулак Святога Мікалая. Толькі па самых старых крыніцах мы ведаем, што такія назвы гэтыя вуліцы атрымалі па найменню цэркваў, што на іх размяшчаліся, і якія перасталі існаваць яшчэ недзе ў XVII ст. З гэтага часу прыйшлі прыгожыя назвы кшталту Машчанская, Залатарская, Дзям’янаўская.
Назвы вуліцаў XVII–XVIII стагоддзя таксама каштоўныя, бо звязаныя ўжо з новым пластом гарадзенскай культурнай традыцыі – заходнееўрапейскім (лацінскім, каталіцкім), адсюль назвы паводле розных каталіцкіх законаў – Брыгіцкая, Базыліянская, Браніфратэрская і г.д.
Назвы XIX ст. варта вяртаць далёка не ўсе, найперш таму, што нясуць яны ў сабе выразны адбітак царскага імперыялізму і маскоўскага каланілізму, напрыклад сучасная вуліца Кірава называлася Паліцэйскай а вуліца Садовая (зараз Ажэшкі) была перайменавана ў Мураўёўскую (каля 1910 г.) у гонар царскага генерала, душыцеля паўстання 1863 г., які павесіў нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. Што тычыцца назваў 1920-30 гг., то тут варта адзначыць, што ў гэты час узнікла вельмі шмат новых вуліцаў, найперш на Занёманскім Фарштаце. Канешне да вялікага мноства польскіх назваў трэба паставіцца вельмі асцярожна, асабліва што тычыцца назваў у гонар розных асоб польскай гісторыі, бо лёгка ўвекавечыць імёны, што не надта паспрыялі беларускай культуры (напрыклад братоў Снядэцкіх). Таму мы і пакінулі большасць вуліцаў пад канец спісу без новых назваў. Справа іх перайменавання прынцыповая толькі ў некаторых момантах. Напрыклад, завулка ў гонар Суворава ў Горадні быць не павінна. Зусім непатрэбныя нам польскія нацыяналістычныя назвы (кшталту Пілсудскага ці 11 лістапада) мы нават не ўстаўлялі ў спісы. Разам з тым трэба прызнаць, што некаторыя назвы ўдалыя, асабліва ў гонар паплечнікаў Каліноўскага па паўстанню 1863 г. і некаторых дзеячаў асветы і культуры – Фр. Грынкевіча, Фардона, Глогера.
У цэнтры мы прапануем ушанаваць дадаткова тры імёны беларускай гісторыі. Імя Зоські Верас (сапр. Людвіка Сівіцкая) – выдатнай паэткі, дзяячкі беларускай культуры, якая на зары ХХ ст. заклала ў Горадні першы беларускі гурток, арганізоўвала беларускія спектаклі, папулярызавала нацыянальную культуру. Яе імем мы прапануем назваць сучасную вуліцу Тэльмана. Яшчэ дзве вуліцы будуць названыя ў гонар двух выдатных дзеячаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху – вуліца Тамаша Грыба (зараз Карбышава) і вуліца Паўліны Мядзёлкі (зараз Леніна). На скрыжаванні гэтых дзвюх вуліцаў варта будзе ўстанавіць помнік гэтым двум людзям, якія столькі пацярпелі за Беларусь і якія да самай смерці, жывучы на розных канцах свету, шчыра кахалі адзін аднаго...
Дарэчы сказаць, сапраўды, большасць імёнаў слаўных гарадзенцаў, што змагаліся за тое, каб Горадня была беларускім горадам, мала вядомы гараджанам, таму абяцаем у хуткім часе папоўніць сайт біяграмамі знакамітых гарадзенцаў і некаторымі іх творамі. Пакуль жа знаёмцеся з паданым ніжэй спісам.
Сучасная назва вуліцы | Ранейшая назва(ы) вуліцы | Прапануемая назва вуліцы |
Савецкая плошча | (Стары) Рынак, Пляц Стэфана Баторага | Стары Рынак |
Савецкая | Віленская | Віленская |
К.Маркса | Азёрская, Брыгіцкая, Купецкая | Азёрская |
Кірава | Рэзьніцкая, Мірсьніцкая, Паліцэйская | Рэзьніцкая |
Кастрычніцкая | Плябанская, Рынкавая | Рынкавая |
Пл. Леніна + пл. Тызэнгаўза | Губернская, пл.Тызэнгаўза | пл. Тызенгаўза |
Ажэшкі | Раскоша, Садовая, Мураўёўская | Ажэшкі |
Сацыялістычная | Басьняцкая, Аліскоўская, Паштовая, Гарохавая | З 1992 г. фармальна называецца вул. Вітаўта Вялікага |
Карбышава | Банкавая, Напалеона | Тамаша Грыба |
Паўлоўскага | зав.Пясочны | Пясочная |
Леніна | Сафійская | Паўліны Мядзелкі |
Будзённага | Александроўская, Вакзальная | Вакзальная, магчыма Чыгуначная |
Студэнцкая | Студэнцкая | Студэнцкая |
Урыцкага | Златарская | З 1992 г. фармальна называецца вул. Залатарская |
Тэльмана | Іваноўская, Гувэра | Зоські Верас |
Маладзёжная | Брыгіцкая | Брыгіцкая |
Камсамольская | Баніфратэрская | Баніфратэрская |
Васілька | Васілька | |
Сьвердлава | Дзям’янаўская | Дзям’янаўская |
Парызкай Камуны | Курган, Бэрнардынская | Бэрнардынская |
Баторыя | Мяшчанская | Мяшчанская |
Найдуса | Сьвятадухаўская | Сьвятадухаўская (магчыма пакінцуь Найдуса) |
17 верасьня | Новы Сьвет | Новы Сьвет |
1 траўня | Кірхавая | Кірхавая |
Віленская | зав.Віленскі | зав.Віленскі |
зав.Віленскі | Піўная | Піўная |
Горкага | Грандзіцкая | Грандзіцкая |
Заводзкая | Кармэліцкая | Кармэліцкая |
Рыбацкая + Спартовая | Узьбярэжная (імя Ю.Ядкоўскага) | Узьбярэжная (імя Ю.Ядкоўскага) |
11 ліпеня | Архірэйскі зав., сьв.Мікалая | сьв.Мікалая |
Ціміразева | Станіславоўская | Станіславоўская |
Камунальная | Рэзьніцкая, Мясьніцкая | |
Лермантава | Базыльянская | Базыльянская |
Чкалава | Жвіркі | |
Зернова | Вапнавая | Вапнавая |
Цагляны зав. | Багавітынка | Багавітынка |
Мінаева | Касінерская | Касінерская |
Кветко | Чвартацкая | |
Талстога | Цеханоўская | |
Катоўскага | Хофмайстра | |
Пажарскага | Бекеша | Бекеша |
Серафімовіча | Сьнядэцкіх | |
Беларуская | Жыгімонцкая | Жыгімонцкая |
Астроўскага | Панятоўскага | |
Ватуціна | Жэромскага | |
Розы Люксембург | Грынкевіча | Грынкевіча |
Чарняхоўскага | Э.Плятэр | Э.Плятэр |
Антонава | Ерузалімская | Ерузалімская |
Касманаўтаў | Скідзельская | Скідзельская |
Захарава | Артылерыйская | |
Шчорса | Бэма | |
Краснаармейская | Нарбута | |
Арцёма | Ордона | |
Мендзелева | Сьверкова | |
Пралетарская | Ленкевіча | |
Спартакаўская | Ахвярная | |
Совхозная | Жураўліная | Жураўліная |
Сав. Памежнікаў | Ласасянская | Ласасянская |
Гарнавых | Ліпавая | |
Дарвіна | Бажнічая | |
Навакастрычніцкая | Уланская | |
Краснапартызанцкая | Млынарская | Млынарская |
Краснафлоцкая | Сакольніцкая | |
Гагарына | Паляўнічая | |
Суворава, Счастнага | Беластоцкая | Беластоцкая |
Арджанікідзэ | Трубацкая | |
Транспартная | Фордона | Фордона |
Цітова | Рашынская | |
Разанава | Падгалянская | |
Кутузава | Судаўская | |
Бертэля | Вігерская | Бертэля |
Шашэйная | Мазурская | |
Садовая | Глёгэра | Глёгэра |
Палеская | Падляшская | |
пер. Суворава | Юндзіла | |
Я.Купалы | Нямцэвіча | Янкі Купалы |
Рэпіна | Аўгустовак | Аўгустовак |
Шчэдрына | Тройдэна | |
Мікалаева | Эканамічная | |
Сакалоўскага | Адэльская |
-
Катэгорыя: Вобраз горада
-
Апублікавана 05 Лістапад 2006
Апошняе
- Гродненский военный лагерь 1705 – 1706 гг.
- Первое упоминание про Городен - 1127 год
- НА ПРАВАХ МАГДЭБУРГА
- ГАРАДЗЕНСКАЕ КНЯСТВА (ПАЧАТАК ГІСТОРЫІ)
- ІМЯ ГОРАДА
- Тайны семейной усыпальницы
- Андрэй Чарнякевіч Айцы горада: кіраўнікі гродзенскага магістрата ў міжваенны час і іх лёсы 1919–1939 гг.
- Старая Лента. Гродненский синематограф: забытые страницы
- В аренду предводителю дворянства или история дома на ул. Академической