Летам мінулага 2012 года пачала працаваць Гродзенская гідраэлектрастанцыя – першае такога маштабу збудаванне ў нашым рэгіёне. Плануецца ўзвядзенне другой, Нёманскай, або Нямноўскай ГЭС.

Прадпрыемствы гэтыя надзвычай важныя для энергетыкі Гродзеншчыны, і іх планаванне і будаўніцтва ізнНёман і Замкавая Гара ў 1920-я ггоў зрабіла актуальнымі пытанні вывучэння гісторыі, гідралогіі і экалогіі нашага “бацькі Нёмана”, таму, думаецца, нашым чытачам будзе цікава даведацца, як жылі і чым займаліся нашыя продкі на берагах гэтай цудоўнай ракі дзесяцігоддзі ці нават сотні гадоў таму. Пачнем з расказа аб нерэалізаваных планах будаўніцтва ГЭС на Нёмане перад Другой Сусветнай вайной. 
Сілу Нёмана гродзенцы ведалі ўжо вельмі даўно і стараліся прыстасаваць яе да сваіх патрэбаў. Напрыклад яшчэ ў 17 стагоддзі насупраць Старога Замка, было змайстравана некалькі вадзяных млыноў на паплаўках – спецыяльных драўляных канструкцыях, падобных на лодкі. Яны трымалі на вадзе кола, якое раскручвалася плынню і малола збожжа. Для тых часоў гэта былі досыць уражваючыя збудаванні.

У пачатку 20 стагоддзя Нёман актыўна выкарыстоўваўся галоўным чынам як транспартная артэрыя – па рацэ з Белавежскай пушчы ў Балтыку ішло дрэва, а амаль ад вытокаў ракі – Шчорсаў і Стоўбцаў – судны з мясцовымі таварамі – пянькой, спіртам, салам, мёдам. Пасля Рыжскага міру 1921 г. Гродзеншчына ўвайшла ў склад Польшчы а ніжняе і сярэдняе цячэнне Нёмана – у склад Літвы. Перарваліся старыя эканамічныя сувязі, судаходства на Нёмане амаль спынілася, даплыць параходам можна было толькі да курорта ў Друскеніках. Міжваенная Польшча траціла амаль усе сродкі на развіццё іншых тэрыторый, у выніку прамысловасць на Гродзеншчыне развівалася вельмі слаба. Толькі ў другой палове 1930-х гг. мясцовым уладам удалося зацікавіць вышэйшае кіраўніцтва ідэяй будаўніцтва на Нёмане гідраэлектрастанцыі – электраэнергіі не хапала катастрафічна. Між тым паколькі Гродзеншчына знаходзілася ў параўнальнай далечыні ад Германіі, адносіны з якой яўна ішлі ў бок пачатку вайны, тут планавалася разгарнуць вытворчасць вайсковай авіяцыі.Разліў Гараднічанкі, прыкладна 1931 г.

31 сакавіка 1939 г. у Гродна прыехала высокапастаўленая камісія ў склад якой уваходзілі прафесар Варшаўскай палітэхнікі інжынер К. Памяноўскі, інжынеры Г. Гербіх і Т.Трылінгер – чыноўнікі службы водных дарог. На наступны дзень камісія разам з гродзенскімі чыноўнікамі накіравалася ўверх па цячэнні Нёмана з мэтай прыгледзець добрае месца для станцыі. Прычым члены камісіі ехалі аўтамабілем, аднак замеры глыбіні ракі павінен быў праводзіць спецыяльна выдзелены горадам параход.
Цікава, што камісія выбрала месца для будучай ГЭС акурат прыкладна там, дзе працуе станцыя цяпер. Інжынер К. Памяноўскі быў лепшым у краіне спецыялістам па гідраэнергетыцы, запраектаваў і пабудаваў ГЭС на рэчцы Дунаец, якая, дарэчы, функцыянуе дасюль. У інтэрв’ю тагачасным гродзенскім газетам ён сцвердзіў, што камісія ў бліжэйшым часе плануе перайсці да далейшых даследаванняў Нёмана. Трэба было правесці даследаванні глебаў Нёмана і хуткасці плыні, каб разлічыць ці вытрымае дно ракі вялікую бетонную канструкцыю, далей вывучыць энергаэфектыўнасць станцыі – усё ж такі тэБерагі Нёмана ў раёне сучаснай вуліцы Гаяхналогіі былі не такія, як цяпер. Толькі пасля гэтага планавалася прыступіць да праектавання і будаўніцтва ГЭС. Такім чынам рэальнае паўстанне нёманскага энергетычнага гіганта адкладвалася на добрых дзесяць гадоў.
Але ўжо праз пяць месяцаў, 1 верасня 1939 г., на Гродна ўпалі першыя нямецкія бомбы, пачалася Другая Сусветная вайна.

Пасля вайны ідэі буйнамаштабнага будаўніцтва рэалізоўваліся ў маштабах усяго СССР. Таму першая нёманская гідраэлектрастанцыя з’явілася ў 1970-х гг. каля Каўнаса ў Літве. Там плынь Нёмана куды мацнейшая і, адпаведна, выхад энергіі большы. Таму ўзведзена Гродзенская гідраэлектрастанцыя была толькі ў пачатку 21 стагоддзя, ужо ў часы незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Scroll to top