На старонках сайта ўжо неаднойчы пісалася пра найбольш цікавыя старыя прамысловыя прадпрыемствы нашага горада. Расказвалі шмат пра якія фабрыкі, але некалькі абмінулі.
У дадатку да ўсіх ранейшых прадпрыемстваў варта згадаць яшчэ два - гарбарны завод Касоўскага, пабудаваны ў пачатку ХХ ст. і гарадская рэзня, ўзведзеная ў той самы час. Рэзня знаходзіцца пры былой вуліцы Рэзніцкай (цяпер Камунальная), на яе тэрыторыі шматлікія гандлёвыя аб'екты (аптовыя базы). У пасляваенны час гэта быў гродзенскі мясакамбінат №1 аж пакуль не пабудавалі новы мясакамбінат за горадам. Гарбарня Касоўскага знаходзіцца акурат насупраць гродзенскай тытунёвай фабрыкі, досыць даўно зачынена. Усе будынкі гэтых прадпрыместваў досыць цікавыя з пункту гледжання гарадской прамысловай забудовы і вельмі шкада будзе, калі не атрымаецца іх захаваць. А гарбарня Касоўскага, што выходзіць цяпер на плошчу каля новай філармоніі, можа быць пабурана. Спадзяемся, што будынкам знойдуць новае прымяненне і захаваюць іх.





-
Катэгорыя: Праблемы захавання спадчыны
-
Апублікавана 08 Чэрвень 2014
Апошняе
- Частка 6. Кіштымаў Андрэй, Гапоненка Вольга. Уладар гранічнага холаду: Жыгімонт Урублеўскі.
- Частка 5. Кіштымаў Андрэй, Гапоненка Вольга. Уладар гранічнага холаду: Жыгімонт Урублеўскі.
- Частка 4. Кіштымаў Андрэй, Гапоненка Вольга. Уладар гранічнага холаду: Жыгімонт Урублеўскі.
- Частка 3. Кіштымаў Андрэй, Гапоненка Вольга. Уладар гранічнага холаду: Жыгімонт Урублеўскі.
- Частка 2. Кіштымаў Андрэй, Гапоненка Вольга. Уладар гранічнага холаду: Жыгімонт Урублеўскі.
- Частка 1. Кіштымаў Андрэй, Гапоненка Вольга. Уладар гранічнага холаду: Жыгімонт Урублеўскі.
- Сага пра Гродна і яе аўтар
- Як амерыканцы разглядалі Гродна са стратасферы
- Памятай пра смерць. Даніла Скварнюк і трагедыя Пузавічаў