Знаёмім наведвальнікаў з кароткай даведкай аб гісторыі Гарадніцы і будынкам лясной адміністрацыі ў прыватнасці. Даведка складзена гісторыкам Юрам Гардзеевым.

Гарадніца

Гарадніца – выдатны прыклад шырокамаштабнага горадабудаўнічага комплексу XVIII ст. Менавіта тут упершыню ў 70-х гады XVIII ст. былі выкарыстаны новыя метады праектавання. Гарадзенскае прадмесце Гарадніца ператварылася ў сучасны асяродак, а аб высокіх тэмпах будаўнічых прац сведчыць забудова каралеўскага двара 85 будынкамі адміністрацыйнага, культурнага, жылога і прамысловага прызначэння. Праектам распланавання і забудовай гарадніцкага ансамбля займаліся дрэздэнскі архітэктар Іаган Георг Мёзэр і італьянец з Вероны Джузэпе Сака.

Стан захавання гарадніцкага горадабудаўнічага комплексу

У 1908 г. гарадзенец Юзаф Ядкоўскі на старонках віленскага прэсы звярнуў увагу на катастрафічныя тэмпы знішчэння гарадніцкіх пабудоў. У 1915 г. дайшло да знішчэння палаца Тызенгаўза. У 1958 г. з 85 гарадніцкіх будынкаў заставалася толькі 20. Пачынаючы з сярэдзіны 60-х гадоў XX ст. з Гарадніцы паступова зніклі 8 з 9 басняцкіх домікаў, была засыпана частка рэчышча Гараднічанкі, што прычынілася да павышэння ўзроўня грунтовых вод і пагрозы затаплення паасобных гарадніцкіх помнікаў архітэктуры XVIII ст. У пачатку XXI стагоддзя лічба пабудоў, узведзенных ці закладзеных у часы Тызенгаўза, скарацілася да 8.

Будынак лясной адміністрацыі

Адным з іх з’яўляецца будынак былой лясной адміністрацыі. Паводле адшуканага беларускім архітэктарам-рэстаўратарам Валянцінам Калніным плане Гарадніцы, падрыхтаваным каля 1780 г., згаданы будынак знаходзіўся на задворках паўночнай часткі забудовы цэнтральнай плошчы Гарадніцы. Ён стаяў на задворках тэатральнай афіцыны, якая ў літаратуры шырока вядома пад назвай Крывой афіцыны, і меў выконваць фунцыю стаеннай афіцыны.

(будынак № 7 на згаданым плане)

Назва будынку была ўведзена Аленай Квітніцкай, якая аскрэсліла яе “будынакам лясной адміністрацыі”, таму што на плане Гародні 1780 г. будынак № 654 быў названы „oficyną drzewniczowską”. Гэту версію можна палічыць цалкам праўдападобнай, таму што лясная гаспадарка Гарадзенскай эканоміі з’яўлялася істотнай крыніцай каралеўскіх даходаў.

Рэстаўрацыя

Прыклад рэстаўрацыі забудовы Гарадніцы – нешматлікія. Ім з’яўляецца будынак былых складоў на вуліцы Дзяржынскага, перабудаваны ў рэстаран Стары лямус. Гэты ўдалы прыклад накірункаў развіцця горадабудаўнічага комплексу Гародні.


Будынак лясной адміністрацыі

Будынак лясной адміністрацыі

Гарадніца ў 1789 г.

Гарадніца ў 1789 г.

Забудова цэнтральнай плошчы Гарадніцы (каля 1780 г.). Будынак лясной адміністрацыі пад нумарам 7

Забудова цэнтральнай плошчы Гарадніцы (каля 1780 г.).
Будынак лясной адміністрацыі пад нумарам 7

Забудова цэнтральнай плошчы Гарадніцы. План 1780 г.

Забудова цэнтральнай плошчы Гарадніцы. План 1780 г.

Забудова цэнтральнай плошчы Гарадніцы. План Гародні 1795 г.

Забудова цэнтральнай плошчы Гарадніцы. План Гародні 1795 г.


1. T. Korzon, Dzieje wewnętrzne Polski za Stanisława Augusta, t. 2, Krakow-Warszawa 1897, s. 245-258. t. 4, Krakow-Warszawa,1897, s. 250-286.
2. Е. Квитницкая, Строительство Тизенгауза в Гродно, “Архитектурное наследство”, 1958, № 11, с. 21-42.
3. В. Калнин, Городница - городской ансамбль XVIII в., “Стрoительство и архитектура Белоруссии”, 1988, № 4, с. 34-36.
4. Расійскі дзяржаўны ваенна-гістарычны архіў, Ф. 846 воп. 16 спр. 21872, 21873.

Даведка складзена гісторыкам Юрам Гардзеевым

 

Scroll to top