У чэрвені 1586 года Горадню праездам па дарозе з Караляўца ў Вільню наведаў Самуэль Кіхэль, немец са Швабіі, які ў гэты час вандраваў па свеце, даехаўшы пасля аж да Турцыі. Ягоныя запісы - адна з першых успамінавых згадак пра наш горад.
Спадзяемся наведвальнікам сайта цікава будзе зірнуць на старую Горадню ягонымі вачыма і тым болей сустрэць на вуліцах горада самога Стэфана Баторыя.
"21-га чэрвеня я выехаў з адным гарадзенскім ліцвінам, купцом i гаспадаром, імя якога Ганс Гільцовіч, на ягоным возе. Ён меў уласнага рамізніка і каня. Мы сядзелі на возе толькі ўдвух, хоць ён вёз з сабою тpoxi закупленага сукна ды іншых тавараў. Увечары прыехалі ў вёску, званую Лагарбы, што яшчэ у Пруcii пад маркграфам. Тут ужо не гавораць па-нямецку, а па-літоўску. Яна за 9 міляў ад Караляўцу.
22-га [чэрвеня] з самай раніцы адсюль [мы] мелі добрую дорогу, бо паўсюль раўніна, было сухое надвор'е і вельмі цёпла, так што я ажно дзiвiўcя гарачыні. Тут галоўным чынам лясы ды зарасці, i сонца многа не пабачыш. За дзень мы праехалі 10 міляу i трапілі ў вёску Шылашах, дзе гавораць па-літоўску, гэта асобная мова пад Польской Каронай.
23-га [чэрвеня] вырушылі вельмі рана, ехалі нешта да 9 гадзінаў, пакуль ня стала горача, i мы распрэгліся ў адным паселішчы ды затрымаліся там да вечара, прыкладна да 7 гадзінаў. Таму, што мінулага дня коні часам спыняліся і не хацелі ісці, бо зусім acлaбeлi ад страшэннай гарачыні, а ў дадатак іх моцна кусалі вялізныя авадні і мухі. Увечары, калі гарачыня спала, мы вырушылі адтуль далей i ехалі цэлую ноч, паколькі дорога была добрая й роўная.
24-га прыкладна у 4 гадіты дня мы прыехалі ў адкрыты гарадок у Літве, што завецца Аўгустова, які ў 11 мілях ад того месца, адкуль мы выяжджалі 24-га раніцай. Тут адпачылі, з'елі абед і засталіся да вечара. Супраць ночы выправіліся адсюль у дарогу і ехалі цэлую ноч. Суцэльны лес цягнуўся 6 міляў, i нідзе не было ні хаты, ні прытулку. Але адразу за лесам з’явілася самотная корчма, у якую мы трапілі недзе ў 2 гадзіны дня і пакармілі коняў. Адтуль давялося ехаць 4 мілі. Мы не мaглi марудзіць, бо не заставалася ніякіх запасаў яды, а коням ад гарачыні зрабілася кепска. I так 25-га [чэрвеня] добрым часам прыйшлі мы ў Горадню - адкрыты горад без муроў, проста пад якім працякае рака Мемель (Нёман), што вядзе да Коўна, гораду ў Літве. Згаданай ракой можна трапіць да Kaраляўца. Яго вялікасць польскі кароль мае ў гэтым гарадку Горадня свой дом, які загадаў пабудаваць зусім нанова. I хоць той яшчэ не даведзены да канца, кароль тут многа спыняецца, бо мае добрую магчымасць папалявацъ. Да апошняга у яго каралеўскай вялікасці асаблівае жаданне і ахвота, так што нярэдка на працягу 8 дзён [ён] не вяртаецца у гороад.
2б-га [чэрвеня], а гэта была нядзеля, я бачыў у Горадні яго вялікасць польскага кароля Стэфана, калі той ехаў на кані ад замку да храму. Гэта адметны пан між асобаў, таксама высокіх i моцных, так што сярод многіх подобных не знайсці і ня угледзець яшчэ такога. На ім адзенне, упрыгожанае згодна з мясцовымі звычаямі, i невялікая польская шапка, на якой носіць густы салтан з чорных чапліных пёраў. Kалі ён так едзе, то выглядае трыюмфальна, велічна і шыкоўна. Перад ім i за ім рухаецца мноства дзяржаўных людзей, рыцараў i шляхцічаў, побач яго гвардзейцы, якія адзін ля другога стаяць па абодва бакі вуліцы ад замку да храму. Гэта ягоныя гусары і гайдукі, народ магутны і злы. [Было] відаць многа прыгожых, далікатных і элегантных коняў, з дарагім рыштункам i упрыгажэннямі. Палякі трацяць на гэта вялікія кошты. Я ўвайшоў у храм, у якім цягам цэлай гадзіны чыталі казанні па-лацінску для яго каралеўскай вялікасці. I калі кароль зноў рушыў да замку, я бачыў, як шатляндзец, актор, які знаходзіўся тут i паўсюль быў даволі добра вядомы, паехаў у другім шэрагу перад яго каралеўскай вялікасцю, а гэта мусіла значыць, што ён карыстаецца вялікай ласкай караля.
27-га [чэрвеня] з самай раніцы король выправіўся з Горадні на паляванне, бо звычайна ён толькі ў нядзелю застаецца ў горадзе, i на той жа дзень прызначаюцца прыёмы. Гэтага дня ў часе вечаровай імшы ў адсутнасці вышэйзгаданага шатляндца ўсчаўся пажар, які дайшоў да самага замку, ці ў перадбрам’е.
Тут узнялі трывогу, і пачалася такая бегатня, што спачатку й нельга было зразумець, што там магло адбывацца. Калі я разам з іншым народам тады таксама забег у замак, дык пабачыў, што ён гарыць што агонь ужо прабіваецца праз дах ды што з-за гарачыні, дыму й чаду ніхто я можа там доўга знаходзіцца. Калі ўсё было яшчэ ў агні. Пакуль пажар тушылі і ўтаймоўвалі пераважна вадой ды рознымі ручнымі прыстасаванням, шатляндзец узлез на дах праз верх. Многія дзівіліся гэтаму: пасля таго, як дыма паменшала, шматзгадванага шатляндца ўбачылі ўверсе на даху. Калі б такі пажар ветрам занесла ў горад, то ён бы ўвесь выгараць, бо тут мала каменных дамоў, усе з дрэва збудаваныя, і дахі зусім аднолькава крытыя дранкай таксама як і дах вялікага храма. Хоць іншых храмаў я тут не глядзеў.
28-га чэрвеня увечары пасля вячэры выехаў я з Горадні з адным татарынам, які меў шкадобы вартага каня з калёсамі. Такіх татараў жыве ў краіне вельмі многа і яны пераважна рамізнікі, якія за мізэрную плату перавозяць людзей і тавары”.
Пераклад Генадзя Сагановіча
-
Катэгорыя: Вялікае княства і Рэч Паспалітая
-
Апублікавана 30 Лістапад 2014
Апошняе
- Гродненский военный лагерь 1705 – 1706 гг.
- Первое упоминание про Городен - 1127 год
- НА ПРАВАХ МАГДЭБУРГА
- ГАРАДЗЕНСКАЕ КНЯСТВА (ПАЧАТАК ГІСТОРЫІ)
- ІМЯ ГОРАДА
- Тайны семейной усыпальницы
- Андрэй Чарнякевіч Айцы горада: кіраўнікі гродзенскага магістрата ў міжваенны час і іх лёсы 1919–1939 гг.
- Старая Лента. Гродненский синематограф: забытые страницы
- В аренду предводителю дворянства или история дома на ул. Академической