Разбураецца самы прыгожы і каштоўны помнік архітэктуры ў ваколіцах Горадні, наш Нясвіж – палацавы комплекс у Свяцку
Становішча Свяцка сёння наступнае. Прыкладна год таму маёнтак быў перададзены на баланс упраўлення адукацыі гарадзенскага райвыканкама. Начальнік упраўлення спадар Саўцоў быў катэгарычна супраць, і гэта зразумела, нашто яму будынак, які ніколі не будзе выкарыстаны як навучальная ўстанова. Але “спіхнуць” палац з сябе не ўдалося, таму ўпраўленне адукацыі выбрала самую лепшую сёння тактыку – пра ўсё забыцца і цягнуць час, чакаць, калі палац, нарэшце, прададуць, а да гэтага не траціць на яго ні капейкі. За гэты год Саўцоў быў у Свяцку толькі адзін раз. Пахадзіў, паглядзеў і … паехаў у Горадню.
Патраціць якіх тры-чатыры мільёны на ўладкаванне зліўнікоў упраўленне не хоча, бо адкуль гэтыя грошы ўзяць. Між тым інстанцыі па ахове помнікаў (раённыя і абласныя), не надта і ціснуць, маўляў, распрацоўваецца праектная дакументацыя. Асабліва “шчыруе” ў справе аховы Свяцка спецыяліст па ахове помнікаў гарадзенскага райвыканкама сп.Рамановіч. Свяцк развальваецца на вачах, але ні дакументацыі ні грошай на палац няма.
Між тым нават у параўнанні з красавіком мінулага году страты палаца відавочныя. Абмываемыя дажджавой вадой сцены палаца настолькі абсыпаліся, што літаральна сёння-заўтра могуць абваліцца ў некалькіх месцах. Вада прасочваецца праз сцены і цячэ па столі ўнутры пакояў. Самае горшае, што калі грыбок і вільгаць трапяць на моцныя двухсотгадовыя драўляныя перакрыцці палаца, спыніць разбурэнне будзе амаль немагчыма. Тое, што сёння каштуе для краіны некалькі мільёнаў рублёў, рызыкуе абярнуцца стратай помніка ці затратамі ў аб’ёме сотняў тысяч даляраў. Чыноўнікі чакаюць, што за гэта ўсё заплоціць багаты замежнік. Краіна няведама ад каго чакае ласкі, патануўшы ў паперах і бюракратычнай валтузні, якая нашай спадчыне абыходзіцца ўсё даражэй і даражэй.
-
Катэгорыя: Праблемы захавання спадчыны
-
Апублікавана 10 Люты 2008
Апошняе
- Гродненский военный лагерь 1705 – 1706 гг.
- Первое упоминание про Городен - 1127 год
- НА ПРАВАХ МАГДЭБУРГА
- ГАРАДЗЕНСКАЕ КНЯСТВА (ПАЧАТАК ГІСТОРЫІ)
- ІМЯ ГОРАДА
- Тайны семейной усыпальницы
- Андрэй Чарнякевіч Айцы горада: кіраўнікі гродзенскага магістрата ў міжваенны час і іх лёсы 1919–1939 гг.
- Старая Лента. Гродненский синематограф: забытые страницы
- В аренду предводителю дворянства или история дома на ул. Академической