Лекцыі прысвечаныя гарадам, гарадскім супольнасцям і грамадскай прасторы расійскі ўрбаніст Святаслаў Мурунаў прачытае 29 красавіка – 1 мая ў антыкафэ “Жывы час”. У гэтыя ж дні пройдзе вялікі трохдзённы воркшоп.

 Расійскі ўрбаніст Свят Мурунаў

Свят Мурунаў – расійскі ўрбаніст, эксперт і выкладчык Цэнтра тэрытарыяльных ініцыятыў Архполіс (archpolis.org), куратар праектаў інстытута “Прыкладная ўрбаністыка”, эксперт ВШУ, інстытута Стрэлка.

 

Праграма лекцый і воркшопаў:

 Воркошоп працягваецца тры дні з 10.00 да 17.00. Вітаецца трохдзённы ўдзел, бо праграма ўсіх дзён звязаная. Падзея ў VK.

 

29 красавіка

 

10.00 - 14.00 Установачная прэзентацыя

- Сацыяльныя тэхналогіі / праектны мэнэджмент

- Пастаноўка задач агульная / асабістая

 14.00 - 15.00 Лекцыя “Сеткавая мадэль горада”

Якія тыпы гарадоў бываюць; хто і як кіруе развіццём горада, якія сцэнары развіцця або памірання гарадоў рэалізуюцца зараз; як разумець развіццё горада; як бізнес, улада і супольнасці могуць паўплываць на развіццё горада; да чаго прыводзіць адсутнасць дыялогу або аднаго з суб’ектаў; як гораду захаваць сваю ідэнтычнасць і ўбудавацца ў сучасныя працэсы.

 15.00 - 17.00 І Частка воркшопа: “Ментальная карта горада”

- Выяўленне гарадскіх праблем

 18.00 - Лекцыя “Стратэгія развіцця горада праз стварэнне сеткі гарадскіх супольнасцяў”

Асноўная праблема развіцця гарадоў – канфлікт паміж уладай і бізнесам і адсутнасць гараджан, здольных заявіць свае правы на горад; хто такія гарадскія супольнасці, ці ёсць яны ў Гродне, і як праз культуру / адукацыю / гарадскае асяроддзе можна змяніць стаўленне да сябе і горада; як і навошта ствараць нефармальныя суполкі; чаму менавіта сетка, а не цвёрдая іерархія з начальнікамі і камітэтамі; як уладкавана супольнасць і што такое агульныя рэсурсы.

 Лекцыя Свята Мурунава ў Гродна

30 красавіка – ІІ частка воркшопа

 

 10.00 - 13.00 - Даследаванне раёнаў Гродна (для тых, хто будзе прысутнічаць падчас “ментальны карты горада”)

 13.00 – 17.00 - Збор і абмеркаванне вынікаў

- Стварэнне “ментальнай карты”

- Падзел на каманды

- Выбар праблемы / праекта, пастаноўка задач у групе

- Праца ўнутры каманды

- Рэфлексія па выніках дня

- Фіксацыя вынікаў / чэк па мэтах і задачах

- Прэзентацыя вынікаў праектнай дзейнасці ўнутры каманды

- Групавая рэфлексія / фармаванне дарожнай карты / карты кантактаў / рэсурсаў па працягу кожнага праекта

 

18.00 Лекцыя “Грамадскія прасторы” або “Сацыяльны капітал”

Асоба, каштоўнасці, прынцыпы, што цяпер вызначае чалавечы капітал, чаму важныя не толькі ўменні / кампетэнцыі, але і час каб іх ужыць і сацыяльныя сувязі з кім іх можна падзяліць; чаму шчасце – сацыяльная з’ява; праблемы культуры / адукацыі / гарадскіх прастораў з пункту гледжання чалавечага шчасця, як звязана творчасць і сацыяльны капітал / лекцыя з прыкладамі / гумарам і філасофіяй / плюс некалькі эфектыўных метадаў самааналізу.

 

1 мая

 

 10.00 - пачатак

Праграма трэцяга дня будзе пабудавана зыходзячы з вынікаў першых двух.

 18.00 - Лекцыя “Новыя грамадскія прасторы”

Розныя падыходы да грамадскіх прастор, што такое парк з пункту гледжання ўлады / бізнесу / гараджан, якім чынам і хто павінен праектаваць, што павінна быць у парку, а чаго не павінна быць, чаму ў парках сумна або брудна, што такое сацыяльнае праектаванне і як далучаць гараджан у гэтую працу, прыклады новых грамадскіх прастор, як і хто можа арганізаваць падзею ў парку, роля творчых супольнасцяў у грамадскіх прасторах.

 

t-styl.info

 

Scroll to top