9-10 лістапада ў Гродна прайшла VI міжнародная навуковая канферэнцыя «Гарадзенскі соцыум: гісторыя і памяць», прысвечаная памяці гісторыка Міхася Чарняўскага. Напрыканцы першага дня канферэнцыі быў аб'яўлены лаўрэат прэміі імя Юзафа Ядкоўскага1 за 2013 год - Віктар Саяпін.
Віктар - вядомы гарадзенскі краязнаўца, аўтар вялікай колькасці артыкулаў і кніг па гісторыі горада. Прэмію Віктар Саяпін атрымаў з рук мінулагодняга пераможцы - знанага гарадзенскага краязнаўцы і педагога Алеся Госцева:


Юзаф Ядкоўскі (1890-1950)
Заснавальнік Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея. Па ініцыятыве Ядкоўскага ў 1930-я гг. былі праведзены археалагічныя даследаванні Старога Замка, якія выявілі рэшткі сярэднявечнага горада і сталі пераканаўчым сведчаннем аб тым, што летапісны "Городен" - гэта і ёсць Гродна.
1. Прэмія імя Юзафа Ядкоўскгаа ўручаецца асобам, творчая дзейнасць якіх паспрыяла вывучэнню і папулярызацыі гарадзенскай мінуўшчыны, а таксама захаванню прыроднай і гісторыка-культурнай самабытнасці Гродна і рэгіёну.
-
Катэгорыя: Падзеі
-
Апублікавана 11 Лістапад 2013
Апошняе
- Гожа – Селіванаўцы – Гожка. Месца, якое злучала берагі Нёмана
- Палацы XVII – XVIII стст. на гродзенскім Падоле
- Августовский канал. История и современность. Часть 5. Объекты историко-культурного наследия и туризма в белорусской части Августовского канала.
- Августовский канал. История и современность. Часть 4. Животный мир белорусской части Августовского канала.
- Августовский канал. История и современность. Часть 3. Природа белорусской части Августовского канала и окрестностей.
- Августовский канал. История и современность. Часть 2. Белорусская часть канала
- Августовский канал. История и современность. Часть 1. Августовская пуща
- Вольга Сабалеўская. Спрадвечныя іншаземцы. Частка 7. ГАРАДЗЕНСКІЯ ДАБРАЧЫНЦЫ
- Вольга Сабалеўская. Спрадвечныя іншаземцы. Частка 6. ШЛЯХ ДА ВЕДАЎ