Шаноўныя сябры!
29 жніўня а 19-й гадзіне запрашаем Вас на адкрыццё выставы “Драўляная архітэктура Гародні”, на якой Вашай увазе будуць прадстаўлены фотаздымкі, малюнкі і чарцяжы гарадзенскіх драўляных будынкаў. Выстава адбудзецца ў мастацкай галерэі "Крыга" (вул. Савецкая, д. 3, унутраны дворык)

Мэтамі праекта “Драўляная архітэктура Гародні” з’яўляецца актуалізацыя драўлянай спадчыны, паказ яе непаўторнасці, мастацкай і гістарычнай каштоўнасці. Трэба абавязкова звярнуць увагу на магчымасці вярнуць аўтэнтычнасць пераробленым будынкам, ці аднавіць разбураныя дамы. Неабходна садзейнічаць фарміраванню ўспрыняцця драўляных будынкаў, як спадчыны, да якой патрэбна паважлівае і беражлівае стаўленне, ператварэнню некаторых з іх у музеі, галерэі, мастацкія майстэрні...
Падчас адкрыцця выставы Вы зможаце паўдзельнічаць у віктарыне і атрымаць падарункі. Для маленькіх гасцей будзе арганізаваны адмысловы конкурс “Колеры драўлянай спадчыны”.
-
Катэгорыя: Падзеі
-
Апублікавана 27 Жнівень 2014
Апошняе
- Частка 5. Кіштымаў Андрэй, Гапоненка Вольга. Уладар гранічнага холаду: Жыгімонт Урублеўскі.
- Частка 4. Кіштымаў Андрэй, Гапоненка Вольга. Уладар гранічнага холаду: Жыгімонт Урублеўскі.
- Частка 3. Кіштымаў Андрэй, Гапоненка Вольга. Уладар гранічнага холаду: Жыгімонт Урублеўскі.
- Частка 2. Кіштымаў Андрэй, Гапоненка Вольга. Уладар гранічнага холаду: Жыгімонт Урублеўскі.
- Частка 1. Кіштымаў Андрэй, Гапоненка Вольга. Уладар гранічнага холаду: Жыгімонт Урублеўскі.
- Сага пра Гродна і яе аўтар
- Як амерыканцы разглядалі Гродна са стратасферы
- Памятай пра смерць. Даніла Скварнюк і трагедыя Пузавічаў
- Ігар Трусаў. Гродзенскае гета