Гэта быў час, калі слова ператвараліся ў смяротную зброю, а дзяржаўнай мяжой паміж краінамі станавілася лінія фронта. Ужо больш за год ішла вайна паміж Савецкай Расіяй i ўваскрэслай з небыцця пасля стагоддзя іншаземнай няволі Польшчай.

Яшчэ вясной 1920 года здавалася, што бальшавікі, нібы тыя непрадбачлівыя нашчадкі, разам з Вільняй, Менскам, Кіевам назаўсёды страцілі набытак дому Раманавых. У Варшаве гралі святочныя аркестры, спраўляючы перамогу над ворагам, i нават у жудасным сне Кіраўнік Польскай Дзяржавы Юзаф Пілсудзкі не мог сабе ўявіць, што усяго праз месяц бальшавіцкія камісары будуць паіць сваіх коней ў Вісле, а саму Польшчу амаль не зняволяць зноў.

 Пачатак. Працяг артыкула:

Саветызацыя Гародні ў 1920-м. Частка 2

4 ліпеня 1920 года Чырвоная армія пайшла ў наступ па ўсім заходнім фронце, ад латышскай мяжы да палескіх балотаў. Гэта была адна з найлепш падрыхтаваных наступальных аперацыяў падчас грамадзянскай вайны. Камандуючы фронтам М. Тухачэўскі “праз труп белай Польшчы” вёў чырвонаармейцаў пракладаць шлях да сусветнага пажару, на штыках несці «шчасце i мір працоўнаму чалавецтву». Удар войскаў Тухачэўскага быў такі моцны, што адразу прарваўшы польскія пазіцыі, 11 ліпеня бальшавікі занялі Менск, а ўжо 14 ліпеня ўвайшлі ў Вільню. Наступнай на чарзе была Гарадзенская крэпасць.

Гародня таго часу вельмі адрознівалася ад сучаснага Гродна. У ім налічвалася каля трыдцаці тысяч жыхароў, з якіх больш паловы складалі яўрэі. Адразу за горадам, агортваючы Гародню з усіх бакоў, пачыналіся крэпастныя умацаванні. Іх мілітарныя якасці заключаліся ня столькі ў фартах, колькі ў суцэльнай паласе палявых пазіцыяў з шасцью радамі калючага дрота. Чыгуначную лінію перакрывалі бронецягнікі, дарогі перагароджваліся рагаткамі. На пачатак ліпеня 1920 года польскае камандаванне збіралася, умацаваўшыся на беразе Неману i Шчары, спыніць бальшавіцкі націск i неўзабаве самім перайсці ў контрнаступленне.

Выключную ролю ў гэтым плане адводзілася менавіта Гарадзенскай крэпасці. Праўда, для абароны крэпасці было патрэбна ад дзесяці да дваццаці тысяч салдат, тады як палякі толькі пачалі фарміраванне гарнізона. Па звестках былога байца Пуцілаўскага кавалерыйскага палку А. Арлова Гародню абараняла 3200 штыкоў, 1250 шабляў, 67 кулямётаў, восем лёгкіх i две цяжкія гарматы, два бронецягніка i чатыры танкі «Рэно». Польская ваенная энцыклапедыя называе лічбу ў 5200 штыкоў, 500 шабляў, 30 кулямётаў, 14 гармат, 43 танкі i адзін бронецягнік. Польскі гісторык М. Вжосек піша, што ўсяго крэпасць абараняла каля пяці тысяч салдат.

Сюды ўвайшлі рэшткі разбітых пад Вільняй Лідскага, Ковенскага ды Слуцкага батальёнаў 2-й літоўска-беларускай дывізіі; дабрахвотніцкі дывізіён 13-га палка віленскіх уланаў; эскадрон татарскай конніцы; віленскі жаночы легіён; віленскі добраахвотніцкі батальён капітана Касцялкоўскага; бронецягнік «Мсціўцы» i 18 танкаў. Апроч гэтага, этапны гарнізон крэпасці ўключаў два запасныя батальёны, два этапныя батальёны, тры палявыя батарэі, абсталяваныя 8-ю гарматамі, i 1600 добраахвотнікаў, сярод якіх былі i вучні польскай гарадзенскай гімназіі. Агульнае камандаванне абароны крэпасці ўзначаліў генерал Стэфан Макжэцкі.

У напрамку на Гародню наступалі савецкія 4-я i 15-я арміі i 3-ці конны корпус Гая. Варта падкрэсліць, што гэты корпус быў сфармаваны з двух няпоўных кавалерыйскіх дывізій: 10-ю каўдывізію перакінулі ў маі з прыўральскай ваеннай акругі, а 15-я каўдывізія прыбыла з паўднёвага фронту. 10-ю каўдывізію ўзначаліў арэнбургскі казак, сябра Блюхера, Мікалай Томін. Дывізія налічвала каля 3 тысяч шабляў, 39 кулямётаў, 12 гармат. 3 тэхнічных сродкаў 3-ці конны корпус меў адзін легкавы аўтамабіль, два матацыклы, крайне зношаную кавалерыйскую радыёстанцыю i па адным тэхнічным эскадроне ў абедзьвюх дывізіях (конна-сапёрныя падраздзяленні i падраздзяленні сувязі).

У корпусе не было інжынерных сродкаў (акрамя падрыўных), пераправачных, не хапала тэхнічнай сувязі. У 1920-х гадах у савецкіх ваенных колах адбылася дыскусія, наколькі правільным было рашэнне аб наступленні сіламі аднаго коннага корпусу, непадрыхтаванага акрамя таго з тэхнічага боку, на моцны фартыфікацыйны раён. Сам Гай лічыў поспех аперацыі хутчэй выпадковым i вельмі рызыкоўным, тады калі М. Тухачэўскі адстойваў тактыку «таранных мас», прадугадаўшую танкавыя групоўкі Другой Сусветнай вайны.

Гая Гай, камандзір 3-га кавалерыйскага корпуса

Напярэдадні штурма стаяла жудасная спёка. Горад перапаўнялі бежанцы i адступаючыя войскі. Паніка, бездапаможнасць польскіх грамадзянскіх уладаў прывялі да масавага марадзёрства, накіраванага супраць мясцовых габрэяў. Пагромы пачаліся 14 ліпеня. У пятніцу 16 ліпеня польскія салдаты з бронецягніка арганізавалі аблаву на габрэяў. Пяцярых з ix па загадзе афіцэра «адвялі ў поле i бязлітасна забілі: выкалалі вочы, вырвалі языкі, вырвалі бароды з мясам». 17 ліпеня паручнік партызанскага атраду Валансевіч прымусіў чалавек дваццаць вазіць вінтоўкі з чыгуначнага вакзала ў Вяцкія казармы. Такім чанам Валансевіч помсціў за тых габрэяў, якія ў Вільні «стралялі ў спіну адступаючым палякам».

Гарадзенская крэпасць, ня будучы дастаткова падрыхтаванай, апынулася перад пагрозай здачы. 17 ліпеня часці гарнізона занялі лінію абароны. Рэзэрвныя часткі размясціліся ў цэнтры горада на тэатральнай плошчы ( сучасная плошча Тызенгаўза). Хутка да складу гарнізону крэпасці далучыліся  рэшткі групы генерала Барышчака з-пад Вільні. На наступны дзень у Гародню прыбыла з Ліды танкавая рота. Нарэшце, увечары 18 ліпеня падцягнуліся тылы 2-й беларуска-літоўскай дывізіі ў складзе першага ковенскага батальёну, стралковага палка i дывізіёна віленскіх уланаў.

Рухаючыся ўздоўж чыгункі Араны-Гародня, ужо 18 ліпеня чырвонаармейскія часткі 15-га каўдывізіёну прарвалі польскі заслон у раёне Сапоцкіна i занялі Гожу. Адначасова было захоплена наваколле Рыбніцы, Азёраў. Беспрэцэдэнтным двухдзённым маршам, пераадолеўшы 150 кіламетраў, 3-ці конны корпус Гая выйшаў да Гародні. Падчас марша прыкладна дзесяць працэнтаў чырвонаармейцаў адсталі, а разам з імі усе абозы, транспарт з боепрыпасамі, палявыя санітарныя службы, большая частка коннай артылерыі. Да таго ж, два эскадроны затрымаліся да раніцы 18 ліпеня на гарнізоннай службе ў Вільні, ахоўваючы штаб корпусу, i змаглі прыбыць у Гародню толькі праз два дні.

Такім чынам, раніцай 19 ліпеня корпус Гая меў восем гармат з 32-х, абмежаваную колькасць боепрыпасаў i ня больш за 4,5 тысячаў сабляў. Раніцай 19 ліпеня чырвоная конніца, падтрыманая слабым артылерыйскім агнём, начала наступленне на паўночна-заходні сектар крэпасці, але толькі часткі 3-й брыгады Лунёва змаглі прарваць фронт праціўніка i ўстаяць перад контрударам. Яна амаль цалкам знішчыла ў Грандзічах першую роту запаснога польскага старажавога батальёну. Тады наперад рушылі першая i другая брыгады 15-й каўдывізіі i каля 11-й гадзіны ўвайшлі ў горад праз Пярэселкі ў напрамку на Кульбякі. Тым часам большая частка польскіх рэзерваў з-за пагрозы абхода была перакінута левым берагам Немана ў напрамку на Сапоцкіна i ў раён Пагаранаў.

Увязаўшыся ў вулічныя баі, з дапамогай танкавага ўзводу, палякі выбілі бальшавікоў з прадмесцяў Каложы i рушылі на Грандзічы. Пад напорам батальёну слуцкага палка, афіцэрскай школы 3-га танкавага дывізіёна i роты сапёраў 15-я каўдывізія адступіла i з усходняй часткі Гародні. На левым фланге полк польскіх уланаў заняў фальварак Разалін. Да поўдня 19 ліпеня польскія войска ўтрымлівалі лінію абароны: 10-ы форт - Путрышкі - Малашчызна -Каложа. Тым часам падышла савецкая артылерыя, якая дазволіла бальшавікам распачаць новае наступленне.

Галоўны ўдар прыходзіўся на лінію Грандзічы - Лапёнкі, уздоўж правага берагу Неману на масты ў Гародні i на раён Путрышкі - Капліца. Каля 13.30 савецкая артылерыя разбіла польскі танкавы ўзвод, прымусіўшы яго адступіць у горад. Адначасова другая брыгада 15-й кывізіі дасягнула Каложы, адсекшы польскія часткі ад мастоў. Палякі ў беспарадку адступілі.

Тады савецкая артылерыя перанесла свой агонь на абодва масты: гужавы i чыгуначны. Правы фланг палякаў усё яшчэ абараняўся, хаця бронецягнік «Мсціўца» i першая танкавая рота адышлі на левы бераг да станцыі Ласосна. На поўдні бальшавіцкі 60-ты каўполк разбіў у атацы два польскія эскадроны, астаткі якіх уплаў перайшлі Нёман пад Кашэўнікамі. Да вечара правабярэжная частка горада была канчаткова занятая 15-й каўдывізіяй.

У 19.30 бальшавіцкая артылерыя пашкодзіла тры пралёты чыгуначнага моста. Другі, гужавы мост, узарваўся падчас польскага адступленьня, так што трупы садцат выцягвалі з ракі яшчэ некалькі дзён.

Пры абароне Гародні адзначыўся польскі жаночы добраахвотніцкі легіён, які нёс ахову складаў у горадзе. Грамадзянская міліцыя не здолела справіцца з марадзёрамі i дэзерцірамі. Частка прадуктовых запасаў па вуліцы Аляксандроўскай аказаліся разрабаванымі яшчэ да прыходу бальшавіцкіх войскаў. Юн¬кер Шукелаўна з жаночага легіёну, пагражаючы зброяй, прымусіла машыніста падчапіць вагоны з боепрыпасамі і выехаць з Гародні. Перапраўляючыся праз мост дзьве легіянеркі былі параненыя.

На левым беразе Неману дзень выдаўся значна спакайнейшым. На паўночным захадзе бальшавікі не змаглі скінуць запасны гарадзенскі батальён. Толькі страта правабярэжнай часткі Гародні i абходны манеўр праціўніка на Лабна - Агароднікі, прымусіу палякаў уначы адступіць у напрамку на Караліна - Кузніцы. Да поўначы увесь корпус Гая пераправіўся на платах праз Неман і заняў лінію Кашэўнікі - Малахавічы-Калбасіно – Баранавічы. Сярод трафеяў у бальшавікоў аказаліся восемь гармат, кулямёты, запасны табар і каля тысячы палонных. Было так сама адбіта каля пяціста палонных чырвонаармейцаў. Сустракаючы перадавыя часткі чырвонаармейцаў адзін з мясцовых камуністаў – Л.Шайкоў нават уручыў чырвонысцяг, пад якім праводзілася дэманстрацыя ў горадзе яшчэ у студзені 1919 года.

Але бітва за Гародню яшчэ ня скончылася. Каля дзевяці раніцы 20 ліпеня польскія часткі перайшлі ў контрнаступленне. Галоуны ўдар планавалася правесьці па правым беразе з раёну Жыдомля - Абухавічы. Тым часам Гай, папярэджаны выведкай, паспеў перакінуць у горад 10-ю каўдывізію. Да таго ж, з Гарадзенскай пушчы якраз у гэты самы час, выйшла савецкая 53-я дывізія. 3 гэтай прычыны непасрэдна на Гародню наступалі толькі тры польскія палкі У 16.00 пасьля моцнай артпадрыхтоўкі палякі занялі ўмацаваную лінію 10 форта знешняга кальца крэпасці.

У далейшым на Гародню працягваў наступ наогул толькі адзін польскі полк, які меў супраць сябе семь спешаных палкоў савецкай кавалерыі. Не гледзячы на колькасную перавагу праціўніка, а дзесятай гадзіны вечара 20 ліпеня палякам удалося адкінуць бальшавікоў на вуліцы горада, але ўжо ў палову адзінаццатага прыйшоў загад генерала Жэлігоўскага адступіць. У далейшым Жэлігоўскаму прыйшлося выслухаць шмат абвінавачванняў за свае паспешнае рашэнне, але што яшчэ ён мог зрабіць у той сітуацыі, пры адсутнасці сувязі i пагрозай акружэння з поўдня савецкай 4-й арміяй?

У чатыры гадзіны раніцы 21 ліпеня палякі пячынаюць новае контрнаступленне на гэты раз сіламі каля трох з паловаю тысяч штыкоў пры падтрымцы бронецягніка i двух танкавых ротаў. Пры гэтым у рэзерве генерала С. Макжэцкага заставалася яшчэ каля двух тысяч штыкоў. Рухаючыся ўздоўж чыгункі з раёну Бакуны - Нямейшы на Калбасіно i Гібулічы, палякі хутка выцеснілі трэцюю брыгаду савецкай 15-й каўдывізіі да Фарштату. Гай спешна пераправіў цяпер ужо на левы бераг (і гэта пры адсутнасці мастоў) усе застаўшыяся часткі, але ўсё ж такі не здолеў утрымаць Фарштат. У выніку польскі 35-ты полк зноў заняў усю занёманскую частку Гародні.

 3 гэтага моманту, як бальшавікі пакінулі занёманскую частку Гародні, там пачаліся масавыя грабяжы. Польскія салдаты бралі каштоўнасці, бялізну, прадукты. Ня грэбавалі часта i гвалтам. Яўрэйскае насельніцтва хавалася ў склепах, частка знайшла прытулак у праваслаўнай Уладзімірскай царкве. Так, уварваўшыся ў дом да Давіда Бадаша, некалькі польскіх салдат спрабавалі згвалціць яго сястру, а потым стрэлам у жывот забілі яе. Наіўна, аднак, было б сцвярджаць, што падобнымі паводзінамі адзначыўся толькі польскі бок.

Вось як пазней гэтыя падзеі ўзгадваў у сваім фельетоне расійскі пісьменнік Аркадзь Бухов: “Гродно - небольшой, очень чистенький и уютный городок, с весьма странной политической историей. В кратких словах она сводится к следующему: сначала из Гродно очень многие уходили, потом туда очень многие приходили. ...Прожил я в Гродно до того момента, когда, по счастливому выражению Л. Д. Троцкаго, - большой шутник и находчивый мужчина - кто-то должен был хлопнуть дверью, а кто-то эту самую дверь открыть.

Говоря менее туманным языком, большевики хотели взять Гродно, а поляки не хотели добровольно уходить. Для мирнаго населения это означало, что одни будут бить перед уходом, а другие после прихода. Один из местных стратегов - содержатель бакалейной лавки - уверял меня, что необходимо только учесть момент:

- Когда буду уходить, так всякий должен идти на чердак.

- Зачем?

- Он спрашивает: зачем? Кому же придет охота грабить на чердаке, когда это можно сделать в первом этаже. Зато, когда будут приходить, так нужно лезть в подвал.

- А это зачем?

- Он еще не понимает… Кто же полезет грабить в подвал, когда это можно сделать во втором этаже.    

Должен сказать, что мой скептик-знакомый недооценил энергии и трудолюбия уходящих и приходящих. Одни уходя, а другие - приходя грабили и в подвалах, и на чердаках, и во всех попавшихся на глаза этажах. Это была добросовестная, хорошо выполненная работа, говорящая об исключительной добросовестности и тщательности.

В эти знаменательные дни, так сказать, двухдневный файф-о-клок для всего города и его окрестностей, было довольно весело: одни стреляли, наступая, другие отстреливались, отступая. Друг другу обе стороны тактично не причиняли никакого ущерба, зато во многих домах естественная вентиляция была удачно заменена искусственной в виде громадных дыр на крышах и стенах от шестидюймовых снарядов.

От снарядов не спасались и те, кто даже метался по дворам с истерическими криками о помощи. Кусок где-то разорвавшейся шрапнели, между прочим, довольно увесисто ударил по голове мою прислугу - вздорную и сварливую бабу: это был, по моему мнению, единственный разумный результат артиллерийской подготовки ко взятию незащищеннаго города.

Город взяла советская кавалерия. Дралась она изумительно, вплоть до взятия танков конной атакой, но, к сожалению, военныя действия ея продолжались еще сутки даже после ухода неприятеля. Среди трофеев этой суточной кампании можно считать несколько сот золотых часов, колец, браслетов и других боевых матерьялов и взрывчатых веществ …”.

22 ліпеня горад знаходзіўся пад моцным артылерыйскім агнём з польскага боку. У Гародне бушавалі пажары, якія, па чуткам, распалілі пры адступленні польскія войскі. Савецкія войскі правялі дзень рыхтуючыся да агульнага наступленьня i шукаючы броды праз Нё¬ман. Але калі бальшавіцкая 12-я дывізія, змяніўшая ў Гародні часткі 3-га кавкорпуса, паспрабавала фарсіраваць Нёман уплаў у раёне в.Зарыца, палякі перакінулі пад Новы Двор лідскі стралковы полк.

Увечары 23 ліпеня пераправіўшыся праз Нёман пад Гожай, корпус Гая займае пераправы і дасягае 4-га форта, адцягваючы палякаў на лінію Капцёўка - Дубніца - Караліна. 24 ліпеня 10-я каўдывізія займае Кузніцу, а ўжо 26 ліпеня 15-я каўдывізія вайшла ў Саколку. Гарадзенская крэпасць канчаткова перайшла ў рукі бальшавікоў. 25 ліпеня Гай, чый штаб падчас баёў за левабярэжную частку гораду знаходзіўся ў гатэлі «Еўропа» (на месцы сучаснага ўнівермага), выехаў да войска...

28 ліпеня спецыяльным цягніком у Гародню прыбыў камандуючы Заходнім фронтам М. Тухачэўскі. Яшчэ праз два дні праездам з Вільні у Беласток у горадзе спыніліся сябры маючага паўстаць у хуткім часе гэтак званага Польрэўкама – па сутнасці будучага ўрада Савецкай Польшчы: Ф. Дзяржынскі, Ю. Мархлеўскі, Ф. Кон. Разам з М. Тухачэўскім і камандуючым чацвёртай арміяй Е. Сяргеевым яны прынялі удзел ва ўрачыстым паседжанні ў гарадскім тэатры, прысвечаным вызваленню Гародні ад палякаў.

“...Дзяржынскі, - пісаў даследчык гісторыі ўсталявання савецкай улады на Гарадзеншчыне Г. Співачук, - знаходзіўся ў Гродне да 3 жніўня. 2 жніўня адсюль ён накіраваў па прамому проваду ў Вільню, Рэўваенсавет Заходняга фронту, дзве запіскі. У іх паведамляў аб становішчы ў Гродне і ставіў пытанне аб неабходнасці камандзіраваць сюды адказных работнікаў. ...Ён правёў нараду з партыйнымі і савецкімі кіраўнікамі рэўкомаў і міліцыі. На ёй разглядаліся пытанні аб дапамозе фронту і Чырвонай Арміі...”.

Амаль адразу пасля заняцца Гародні Чырвонай арміяй, у гарадзе была распаўсюджана адозва КПЛіБ “Рабочие и крестьяне гродненщины, создавайте советскую власть!”. Калі казаць пра лакалізацыю савецкіх устаноў у гордзе дык адразу кідаецца ў вочы яе хаатычны характар. Падаецца, што вызначальным у дадзеным выпадку было ўласна наяўнаць вольнага памяшкання.

На пачатак жніўня 1920 года “бальшавіцкая” мапа Гародні выглядала наступным чынам: Рэвтрыбунал ды Асобны аддзел ВЧК 15 кавдывізіі – гатэль “Метраполь”; Ваздушная эскадра 4 арміі – маёнтак “Астравок”; Начштаба 4-й арміі – вул. Мураўёўская № 24; Асобы аддзел 4-й арміі – вул. Мураўёўская № 17; уезднаяміліцыя – вул. Раздельная № 4; РСФСР гарнізонный край г. Гародня – вул. Гараднічанская № 6; Уліковая трафейная камісія – вул. Садовая № 4; Гарадзенскі РВК – вул. Мураўёўская № 3; Предревкам – вул. Мураўёўская № 3; Гарадская міліцыя – цэнтральная плошча; парткам, аддзелы жыллёвы ды прадавольствія – вул. Палацкая № 2; аддзелы фінансавы, труда, сацыяльнага забяспячэння, гарадскі– вул. Саборная, будынак Магістрата; зямельны аддзел – вул. Садовая № 3; аддзел народнай асветы – вул. Гарохавая, дом Геллера; юрыдычны аддзел – вугал Садовай ды Саборнай;  аддзел аховы здароўя – вул. Пясочная № 2; рэдакцыя “Известий...” – Марыінскі завулак; аддзел ЦБ прафсаюзаў – вул.Іванаўская;.  Нарэшце, камендант Гародні спыніўся па адрасы вул. Сувораўская, дом Евлева.

24 ( па іншых звестках яшчэ 20 ) ліпеня са складу палітаддзелу i асобага аддзелу савецкай чацьвёртай арміі быў створаны Гарадзенскі губернскі рэўкам. Першым яго старшынёй быў прызначаны Легер, якога на гэтай пасадзе 4 жніўня змяніў кіраўнік палітаддзела 57-й стралковай дывізіі трыдцаціпяці гадовы Адам Славінскі (Качароўскі). Ягоным наместнікам стаў дваццацішасці гадовы Міхаіл Кунда – дарэчы, адзіны беларус з усіх сябраў Раўкама (усяго ў склад Гарадзенскага РВК уваходзіла тры паляка – у тым ліку і сам А. Славінскі, тры яўрэя, рускі і беларус ).

Рэўкам выконваў адначасова функцыі губернскага i ўезднага і размясціўся ў былым доме віцэ-губернатара ( зараз гэта стары корпус аблвыканкама па вул. Ажэшка № 3 ). Сапраўдная праца ў рэўкаме пачалася толькі ў сярэдзіне жніўня, калі ў Гародню прыбываюць кіруючыя кадры, узначаліўшы большасьць з утвораных аддзелаў.

“Известия Гродненского военно-революционного комитета», якія пачалі выходзіць у горадзе з 1 жніўня, замяніўшы тым самым усе іншыя існаваўшыя да гэтага мясцовыя газеты, змясцілі наступны грунтоўны пералік новапаўсталых структураў савецкай улады: “На заседании РВК 24 июля под председательством Лигера постановлено организовать следующие отделы РВК: 1. Управление; 2. Продавольственный; 3. Земельный; 4. Труда; 5. Финансовый; 6. Народного образования; 7. Экономический; 8. Социального обеспечения; 9. Военный. …Вопросы об отделах экономическом, социального обеспечения и военном оставлены открытыми до получения ответа от Бунда и Белорусской партии социалистов-революционеров ( «Советистов»).

На заседании 25 июля решено организовать ещё следующие подотделы: 1. Общий; 2. Инструкторско-информационный; 3. Милиции… Далее постановлено организовать из местных партийных работников штат инструкторов для организации в волостях ревкомов и комитетов сельскохозяйственных рабочих; приступить к учёту живого и мёртвого инвентаря в экономиях, при первой возможности организовать союзы и коммуны.

В области продовольственного дела решено: организовать уездный продовольственный комитет в составе подотделов: общего, снабжения (заготовительного) и распределительного; взять на учёт все запасы продовольствия в городе и окрестностях и образовать единый рабочий кооператив, как вспомогательный орган продкома…

На заседании 27 июля приняты решения о назначении товарища Менеса завотделом соцобеспечения; об организации юридического отдела с товарищем Барановым во главе. Организован так же Отдел труда в составе следущих подотделов: 1. Регистрационного (Биржа труда); 2. Тарифного; 3. Организационно-инструкторского; 4. Защиты труда; 5. Санитарно-гигиенического…”.

Прычым сам арганізацыйны працэс насіў перманентны характар. На 25 жніўня 1920 года быў запланаваны уездны з’езд рэўкамаў, а ўжо 1 верасня ў Гародні павінен быў адбыцца з’езд дэлегатаў гэтак званых “рабочкамаў”.

Вось як апісваў савецкія пераутварэння ў Гародні ніхто іншый, як пралетарскій паэт Дзем’ян Бедны у сваім вершы “Жёсткий срок»:

...Шляхта подлая, тупая

Понапрасну нос дерет.

Отступая, наступая,

Мы идем вперед, вперед.

Путь известен: до Варшавы.

Видел место я вчера,

Где наводят переправы

Наши чудо-мастера.

Красным штабом самый точный

Обозначен им урок:

"Нужен мост на диво прочный

В срок - кратчайший. Жесткий срок".

Молотки стучат задорно.

Топоры звенят-поют.

Средь высоких свай проворно

Чудо-техники снуют.

Через Неман на Варшаву

"Шьют" стальную колею.

Всем путейцам нашим славу

Я охотно пропою.

Не напрасно путь здесь ляжет.

Красный фронт наш дал зарок:

Чванной шляхте он покажет,

Что такое "жесткий срок".

Дарэчы, адгукнуўся на заняцце Гародні Чырвонай арміяй і іншы савецкі “трыбун”. У жніўні 1920 года ў рэдакцыі РОСТА з’явіўся маляваны плакат працы А. Маякоўскага, дзе былі наступныя радкі:

Красная Армия пана из Киева попросила.

Этого мало. Не иссякла панская сила.

Выкинули пана из Вильно.

Это еще не победа. Не смотрите умильно.

Вышвырнули Пилсудского из Гродно.

Мало. Мира еще не подано.

Вышвырните всех белогвардейцев из их гнезда.

Только это может мир России дать.

У рэчаіснасці справы выглядалі куды больш драматычна. Праўда, для працы на месцах Наркамфін Беларусі выдзяліў Гарадзенскаму рэўкаму 50 мільёнаў рублёў, з ix 5,3 млн. атрымаў саўнаргас для выплаты заробка гарадзенскім рабочым. Аднак, грошы, тым больш савецкія, былі не ў стане вырашыць усе праблемы, якія абруныласі на горад.

Адным з першых, яшчэ 19 ліпеня, самастойна, не чакаючы інструкцыяў, прыступіў да працы жыллёвы аддзел. У кароткі тэрмін пяць тысячаў пагарэльцаў з занеманскага Фарштату былі размешчаны па кватэрах мясцовай «буржуазіі»; былі “ушчыльніны” i ўзяты на ўлік 700 пакояў, кватэры бежанцаў, казармы, цэхгаўзы i г. д. Аддзел распрацаваў план перасялення беднаты пры надыходзе зімы ў кватэ¬ры заможных гараджанаў.

Мэблевы пададдзел узяў на свой улік мэблю на складах, дамах бежанцаў, у памяшканні былых польскіх дзяржустаноў. Толькі раптам нечакана высветлілася, што гэтую ж мэблю ўзяла на ўлік i ўлікова-трафейная камісія i не выдавала яе без асобага дазволу. Пасля вельмі доўгіх перамоваў, рэўкаму ўдалося вырашыць гэтую недарэчнасць. Было раздадзена пяцьсот сталоў, дзьве тысячы крэслаў, паўтары тысячы ложкаў. У Гародне была створаная біржа працы, але ўласна савецкія ўстановы прымалі людзей абыходзячы біржу.

“Учреждения, едва успев организаваться...”, – пісаў пазней у справаздачы адзін з супрацоўнікаў Рэўкама, - “работали так вяло и были настолько непопулярны среди пролетарских масс, что существование их для многих прошло совершенно незаметно...”. У выніку з 3440 беспрацоўных працу атрымалі толькі 250. Абураныя пратэкцыянізмам рабочыя перасталі звяртацца на біржу.

Да 27 ліпеня на прадпрыемствах Гародні прайшлі выбары фабрычна-завадскіх камітэтаў. На сходзе прадстаўнікоў працоўных i спецыялістаў 6 жніўня вырашалася пытанне ажыўлення прамысловасці. Да 13 жніўня працаддзелу ўдалося запусціць у ход цагельні, пераплётную i скураную фабрыкі ( пры тым, што частка гарадскіх прадпрыемства заставалася ў ведзенне 22-га вайскова-палявога аддзела ).

У тых выпадках, калі былыя кіраўнікі прадпрыемства не жадалі падпарадкавацца загадам новай улады - аддзел труда шёл нават  на скрайнія меры. Гэтак, напрыклад, гаспадары табачнай фабрыкі “Саюз” А. Рубінчык ды Э. Вінагарад па загаду аддзела за зрыў працы на прадпрыемстве былі адпраўлены пад арышт, дзе павінны былі знаходзіца да “асобнага распараджання”. Пры чым, сама гэткая мера ўздеяння абасноўвалася неабходнасцью “падтрымовываць аўтарытэт” вышэйназванай установы.

Даволі цікавае тлумачэнне нізкага узроўня развіцця мясцовай прамысловасці сустракаецца на старонках аднаго з дакументаў аддзела працы: “...Предприниматели во имя своих “священных” капиталистических интересов... старались наладить предприятия... Учились позоимствовать у немцев-оккупантов предприимчивость, организованность, приноровленность... Сами немцы не скупились на средства... извлеч из края максимальную выгоду, снабжая разного рода сырьём и машинами... Но поляки, как народ, который находится в хвосте народов..., своей бестолковой, шовинистической, антисемистской политикой ввергли всё в бездну. ...Давя евреев, давили промышленность”.

 

Андрэй Чарнякевіч

 

Scroll to top