Гэтым разам усе жадаючыя змогуць даведацца аб штодзённым жыцці гродзенцаў 1940-1970-х гг. Гэта быў час пасляваеннай адбудовы, час узнікнення новай ідэалагічнай сістэмы, якая пранікала ва ўсе сферы жыцця нашага горада і выражалася не толькі ў помніках Леніну, Сталіну, якіх багата было на нашых вуліцах.
Гэта быў час магутных ідэалагічных святкаванняў (100 год Леніну, 50 год СССР і БССР і інш.), суцэльных чырвоных дзён календара і многага іншага, што назаўсёды сышло (ці амаль сышло) ў мінулае. Між тым гродзенцы працягвалі жыць сваім звычайным жыццём, любілі пасядзець у неіснуючых цяпер піўных і кавярнях і пасылалі сваім сваякам дзе-небудзь у Навасібірску купленыя на Грандзіцкім рынку польскія сумачкі, або іншыя вырабы замежнай лёгкай прамысловасці.
Па пасляваенным савецкім Гродне нас правядзе вядомы гродзенскі крязнаўца, вялікі патрыёт свайго горада Віктар Саяпін.
Экскурсія пройдзе у суботу 2 кастрычніка. Збор аб 11-й гадзіне каля экрана на Савецкай плошчы.
Экскурсіі праводзяцца ў межах праекта “У пошуках гісторыі: паўсядзённае жыццё савецкага Гродна”. Папярэдняя экскурсія была прысвечана падзеям у Гродне ў верасні 1939 г.
Экскурсіі цалкам бясплатныя.
-
Катэгорыя: Падзеі
-
Апублікавана 28 Верасень 2010
Апошняе
- Гродненский военный лагерь 1705 – 1706 гг.
- Первое упоминание про Городен - 1127 год
- НА ПРАВАХ МАГДЭБУРГА
- ГАРАДЗЕНСКАЕ КНЯСТВА (ПАЧАТАК ГІСТОРЫІ)
- ІМЯ ГОРАДА
- Тайны семейной усыпальницы
- Андрэй Чарнякевіч Айцы горада: кіраўнікі гродзенскага магістрата ў міжваенны час і іх лёсы 1919–1939 гг.
- Старая Лента. Гродненский синематограф: забытые страницы
- В аренду предводителю дворянства или история дома на ул. Академической