Тэрмін прыёму прац на конкурс “Лепшая праца пра “Новы Свет” прадоўжаны да 15 лютага.
“Жылі мы на ўскраіне горада, на Новым Свеце
па Садовай, займалі кватэру ў апошнім доме злева”
Адам Багдановіч, “Успаміны пра сына”
НОВЫ СВЕТ – гістарычная назва часткі нашага горада, якая ўзнікла ў канцы ХІХ ст. і знаходзіцца ў раёне сучасных вуліц Ціміразева - 17 верасня - 1 мая – Багдановіча – Астроўскага – Горкага, а таксама на правым беразе рэчкі Гараднічанкі (раён вуліц Лермантава, Мядовая, Цагляная, Завершчызна, Чкалава і інш.). Новы Свет – гэта ціхія зялёныя вулкі, гэта выдатныя помнікі архітэктуры мадэрна, канструктывізма і неабарока, гэта безліч цікавых узораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на драўляных будынках у выглядзе выразаных ганкаў, ваконных ліштваў і дзвераў. На Новым Свеце жылі выдатныя гарадзенцы: лекар Беклемішаў, стваральнік гродзенскага заапарка Ян Каханоўскі, беларускі гісторык Вацлаў Папуцэвіч. На Новым Свеце прайшлі дзіцячыя гады класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Нарэшце, Новы Свет – гэта турыстычная перпектыва нашага любімага горада.
Зрабі свой уклад у “адкрыццё” Новага Свету!!!
Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” абвяшчае КОНКУРС “Лепшая праца пра “Новы Свет”
Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях:
1. Лепшае даследаванне пра Новы Свет. Жанр працы: эсэ, журналісцкае даследаванне, навуковае даследаванне з галіны архітэктуры, краязнаўства і інш. Асабліва вітаюцца працы з галіны вуснай гісторыі, заснаваныя на ўспамінах і сямейных альбомах жыхароў Новага Свету.
2. Лепшы фотаздымак з Новага Свету.
3. Лепшая мастацкая работа, прысвечаная Новаму Свету. Жанр працы: жывапісныя працы, графічны малюнак або серыя, скульптура, работа з галіны дэкарытыўнага-прыкладнога мастацтва і інш.
Галоўная ўмова конкурсу: у працы як мага больш поўна павінна быць адлюстравана гістарычная і мастацкая спецыфіка Новага Свету, яго жыхароў, архітэктуры і інш.
Дасланыя працы будуць разгледжаны кампетэнтным журы, у склад якога ўвойдуць вядомыя гісторыкі, фатографы і мастакі.
Працы пераможцаў конкурсу ўвойдуць у адмысловыя мастацкія і гістарычныя выданні, прысвечаныя Новаму свету.
Пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі, сярод якіх ёсць мабільны тэлефон і MP3 плэер.
Да разгляду журы будуць прымацца працы, дасланыя да 20 студзеня 15 лютага 2008 г. на адрас:
- 230023, г.Гродна, вул. Будзёнага д. 48а, пакой 419, Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ”;
- e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.;
Тэлефон для кантактаў 8 (029) 288 28 22 (Ігар Лапеха).
-
Катэгорыя: Новы свет
-
Апублікавана 23 Студзень 2008
Апошняе
- Гродненский военный лагерь 1705 – 1706 гг.
- Первое упоминание про Городен - 1127 год
- НА ПРАВАХ МАГДЭБУРГА
- ГАРАДЗЕНСКАЕ КНЯСТВА (ПАЧАТАК ГІСТОРЫІ)
- ІМЯ ГОРАДА
- Тайны семейной усыпальницы
- Андрэй Чарнякевіч Айцы горада: кіраўнікі гродзенскага магістрата ў міжваенны час і іх лёсы 1919–1939 гг.
- Старая Лента. Гродненский синематограф: забытые страницы
- В аренду предводителю дворянства или история дома на ул. Академической