Выдатна разумеем, што пераканаць рашучых аматараў шматпавярховікаў і прыхільнікаў таленту спадароў Анісімава і Дзяшко ў неабходнасці шанаваць архітэктурную спадчыну нашага горада гэтыя фотаздымкі не змогуць.
Для іх гэтыя цагляныя і драўляныя асабнячкі, багата аздобленыя драўлянай разьбой і каванымі ганкамі, так і застануцца “памыйнымі халупамі”, як гэта часта даводзіцца чытаць, наведваючы старонкі гарадзенскіх блогаў. Што ж, у кожнага часу свае героі і бажкі. Але ўсё ж, спадзяемся, што хтосьці паглядзіць на гэты раён горада (усе здымкі зроблены на вуліцах Славацкага, Рэйманта, Бялінскага, Горкага, Міцкевіча і Рэйманта) крыху іначай, па-новаму, а, можа, і сам наведаецца туды, паразмаўляе з жыхарамі, паглядзіць на першую лістоту маладых і старых дрэваў.
Сёння Новы Свет – самы гарадзенскі раён Гродна, тут няма пліткі, тут засталіся старыя дрэвы, тут галасамі сучасных яго жыхароў гавораць яго ранейшыя жыхары: беларускі паэт Максім Багдановіч, стваральнік музея прыроды Станіслаў Жыўна, заснавальнік заапарку Ян Каханоўскі і сотні іншых – беларусаў, татараў, палякаў, жыдоў…
Пачуйце гэтыя галасы, зайдзіце ў дворыкі, бо Гродна насамрэч ніколі не будзе “музеем пад адкрытым небам”, бо на чарцёжных дошках гродзенскага “Грамадзянпраекта” ўжо нарадзіўся план рэканструкцыі гэтага раёна, а гарадзенскія чыноўнікі вядуць перамовы з ўрадам Масквы, каб забудаваць пагоркі над старой рэчкай Юрыздыкай “домами в 4-5 этажей и повышенной комфортностью квартир.”

















-
Катэгорыя: Новы свет
-
Апублікавана 06 Красавік 2008
Апошняе
- Частка 5. Кіштымаў Андрэй, Гапоненка Вольга. Уладар гранічнага холаду: Жыгімонт Урублеўскі.
- Частка 4. Кіштымаў Андрэй, Гапоненка Вольга. Уладар гранічнага холаду: Жыгімонт Урублеўскі.
- Частка 3. Кіштымаў Андрэй, Гапоненка Вольга. Уладар гранічнага холаду: Жыгімонт Урублеўскі.
- Частка 2. Кіштымаў Андрэй, Гапоненка Вольга. Уладар гранічнага холаду: Жыгімонт Урублеўскі.
- Частка 1. Кіштымаў Андрэй, Гапоненка Вольга. Уладар гранічнага холаду: Жыгімонт Урублеўскі.
- Сага пра Гродна і яе аўтар
- Як амерыканцы разглядалі Гродна са стратасферы
- Памятай пра смерць. Даніла Скварнюк і трагедыя Пузавічаў
- Ігар Трусаў. Гродзенскае гета