Улады высяляюць людзей з квартала дамоў па вуліцы Горкага насупраць стадыёна “Нёман”. Разбурэнне дамоў павінна адбыцца паміж наступнымі панядзелкам і пятніцай, бо да 1 верасня будаўнікам ужо трэба здаць адрэканструяваны адрэзак вуліцы Горкага.

 Адзін з самых лепшых прадстаўнікоў канструктывізму ў Горадні па вул. 17 верасня 2/1 будзе знесены - не задавальняе нормам бяспецы дарожнага рухуЛітаральна на наступным тыдні знікне цэлы квартал гістарычнай забудовы нашага горада, за які гарадзенскага грамадскасць вяла беспаспяховае змаганне больш чым палову года. Візіты да мэра горада Антоненкі, лісты ва ўсе магчымыя адміністрацыі і звароты ў саветы дэпутатаў не прынеслі ніякага выніку.

Будуць зносіцца 10 дамоў, сярод якіх і гістарычны “Гарачы хлеб” на рагу Горкага і 17 верасня. На месцы гэтага кварталу будзе пабудаваны яшчэ адзін крэмава-саладжава-мяшчанскі “гасцінічна-спартыўны комлекс.” Людзей з дамоў высяляюць у аднапакаёвыя кватэры, не даўшы ім нават ордэраў на гэтыя кватэры. Некалькі сем’яў, што не паспелі прапісацца, выкідаюць на вуліцы.

Гарадзенцы, не будзьце абыякавыя !!! Наведвайце месца разбурэнняў, размаўляйце з будаўнікамі, сваімі вачамі назірайце як знішчаюць гістарычную памяць нацыі...

 
 
 
 
 
 
 
 
Scroll to top