Блізу шаснаццаці месяцаў праседзеў Жыгімонт Урублеўскі за кратамі ў астрогах Горадні і Вільні, a потым быў высланы этапным парадкам у губернскі горад Томск. Тут ён правёў амаль два гады. Пасля бацькоўскіх намаганняў і клопатаў на пачатку ліпеня 1865 года яго перавялі ў Цывільск, на той час павятовы горад Казанскай губерні. Чаму Цывільск? Па-першае, гэты горад быў тады адным з найбольш арганізаваных цэнтраў высылкі для паўстанцаў. Ён выконваў функцыю і этапнага пункта пры перасяленні вязняў.

Па-другое, прыканцы 60-х гадоў тут адбывалі пакаранне тыя, хто ўжо дагэтуль правёў не адзін год катаргі ў іншых мясцінах. Так што Цывільск з’яўляўся горадам ссыльных рэвалюцыянераў-дэмакратаў.
Пра Цывільск чувашскія гісторыкі пішуць, што ў XVIII стагоддзі тут быў закладзены драўляны крэмль. унутры яго знаходзілася “приказная изба” — орган ваяводскага кіравання, быў астрог. Вакол размясціліся паселішчы гандляроў і іншых служылых людзей. Пасля ўтварэння Казанскага намесніцтва Цывільск набыў статус павятовага цэнтра з сваім гербам. Прамысловага ж развіцця горад так і не атрымаў. Яго “індустрыю” складалі семь кузняў. A вось земляробствам тут займаліся заўсёды і паспяхова. Горад па-ранейшаму захоўваў сваю казённа-адміністратыўную структуру, што імпанавала губернскаму начальству ў арганізацыі тут месца ссылкі. Гэтыя звесткі з гісторыі горада мы падаем не выпадкова. Яны дапамагаюць лепш зразумець aтмаcферy жыцця тых, хто трапіў сюды не па сваім жаданні.
Але вернемся да дакуменгаў “Цывільскага фонду” Дзяржаўнага архіва Чувашыі. Гэта — тоўстыя канцылярскія справы пра выгнанцаў з Беларусі, Польшчы, Жамойці, Украіны.
У Цывільску адбывалі сваё пакаранне нашы суайчыннікі Кароль Кастравіцкі, Уладзіслаў Корсак, Уладзімір Каржанеўскі, Аляксандр Манкевіч, Мельхіёр Ваньковіч, Іван Баршчэўскі і многія іншыя. Ha новым месцы не дазволіў сабе бесклапотна адсіджвацца малодшы брат вядомага раманіста Юзафа Крашэўскага Люцыян з Пружанаў. Чалавек паваротлівы, калі ўжо і браўся за справу, то ніколі не адступаўся, даводзіў усё да канца. Галоўным заняткам Л.Крашэўскага на новым месцы стала арганіэацыя фотасправы. Сярод высланых быў аўтарытэтам Адам Навакоўскі — былы настаўнік польскай мовы Гарадзенскай гімназіі. Нейкім чынам ён сабраў неблагую бібліятэку, дзе былі кнігі з гісторыі, этнаграфіі, філасофіі. Пэўна ж, ёю карыстаўся шмат хто з сяброў па няшчасці.
Для казённага чалавека, напэўна, не існуе ніякіх іншых імкненняў, акрамя як строга па форме дакладваць вышэйшаму начальству нуднымі рапартамі пра кожнага падкантрольнага. Спраўнік дакладваў губернатару, губернатар — міністру, a той — самому цару. I ў гэтым папяровым віры круціўся нечы лёс. 3 пунктуальнасцю чыноўніцкага канцылярыста цывільскі спраўнік Сакалоў дагодліва інфармаваў губернатара і пра Ж.Урублеўскаra. Ha шчасце, новы перасяленец не даваў падставаў для сур’ёзных клопатаў, бо ён быў “заняты сабою”, увесь вольны час прысвячаў філасофскай распрацоўцы такой праблемы, як развіццё Сусвету.
Жыгімонт Урублеўскі ніколі не любіў расказваць і успамінаць пра складаны перыяд свайго жыцця, якім сталіся для яго 1863-1869 гады. Пра ягонае знаходжанне ў Сібіры вядома толькі, што ў Томску ён даваў прыватныя ўрокі, прачытаў шмат папулярных лекцый па прыродазнаўстве. Жыццё ў Цывільску было значна цяжэйшым для яго, бо тут ён зусім не знайшоў навуковага асяроддзя, новых сяброў-аднадумцаў.
Жывучы ў самоце, удалечыні ад вялікіх гарадоў, ад людзей, з якімі можна было пагутарыць аб праблемах фізікі, ён вымушаны быў чытаць кнігі, якія выпадкова трапляліся пад руку. У такіх умовах юнак быў не застрахаваны ад памылковага ўяўлення пра законы прыроды. Як толькі праца была завершаная, у Казань пайшла просьба дазволіць надрукаваць яе ў часопісе “Дело”, які выдаваўся ў Пецярбурзе. Ha радасць энтузіяста навукі адказ прыйшоў станоўчы. Гарадзенец мог пацяшаць сябе прывіднымі поспехамі на шляху ў невядомае сваіх навуковых мрояў. У канцы 60-х - пачатку 70-х гадоў XIX стагоддзя стаўленне да былых удзельнікаў паўстання трохі змякчылася, што адбілася на лёсе многіх выгнанцаў. Некалькі разоў Ж.Урублеўскі дасылаў звароты губернатару і нарэшце дзякуючы “Высочайшему манифесту” ў 1869 годзе ягонае імя трапіла ў спіс амніставаных і ён атрымаў магчымасць вярнуцца ў Беларусь.
Увесну 1869 года Ж.Урублеўскі вяртаецца ў Горадню, у бацькоўскі дом. Здавалася, усё тут было для яго новым — і будынак вакзала Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі, і гмахі заводскіх карпусоў, і новыя мураваныя дамы на старых вуліцах горада.
Гады, праведзеныя ў выгнанні, сталі для яго школай жыцця. Ён многае паспеў пераасэнсаваць, і многае зразумець. Тое, што трывала стаць на ногі ў гэтым складаным жыцці ён зможа, толькі атрымаўшы вышэйшую адукацыю, не выклікала ў юнака аніякага сумневу. Жыгімонт Урублеўскі едзе ў Варшаву, дзе жылі яго родныя браты Вітаўт і Станіслаў.
Пасля задушэння паўстання Варшава ўяўляла сумнае відовішча. Горад наваднілі войскі. Многія сем’і былі ў жалобе па ахвярах. Існавалі шматлікія забароны і абмежаванні, у тым ліку на нашэнне польскага нацыянальнага адзення, выявы нацыянальнага герба і стужак колераў нацыянальнага сцяга.
Такой Варшава сустрэла ўчорашняга выгнанца Жыгімонта Урублеўскага. Але ці можна было тут атрымаць адукацыю? Варшаўскі універсітзт, адчынены ў 1816 годзе, падзяліў лёс Віленскага. Пасля паўстання 1830-1831 гадоў яго ліквідавалі. Праўда, у 1862 годзе ў Варшаве пачала працаваць новая навучальная ўстанова Галоўная школа, якая складалася з 4 аддзяленняў: юрыдычнага, гістарычна-філасофскага, фізічна-матэматьгчнага і медычнага. Выкладанне ў ёй было на польскай мове. Яна адпавядала універсітзту і карысталася падтрымкай польскай грамадскасці. За пяць гадоў, з 1862 да 1867 года, колькасць яе слухачоў узрасла з 728 да 1302. Аднак з 1868 года Галоўная школа пачала страчваць уласцівы ёй характар цалкам польскай усгановы, a ў 1869 годзе яе пераўтварылі ў Імператарскі Варшаўскі універсітэт, які прыняў агульны Статут расейскіх універсітэтаў 1863 года, аднак са значнымі абмежаваннямі дараваных гэтым статутам правоў. Выкладанне і справаводства вялося цяпер толькі на расейскай мове. Гзтая рэформа выклікала імклівае зніжэнне папулярнасці Варшаўскага універсітэта і за наступныя пяць гадоў колькасць студэнтаў тут скарацілася ўдвая.
“Польская Галоўная школа разгромленая. Ha руінах яе створаны расейскі універсітэт”, — так ацаніў дзеянні царскай улады адзін з сучаснікаў. I Жыгімонт Урублеўскі едзе вучыцца за мяжу, у Берлінскі універсітэт.

 


Штуршком для такога кроку сталася і неабходнасць лячэння хваробы вачэй. 3 дзяцінства ён меў моцную блізказоркасць. У цяжкіх умовах высылкі яна пачала прагрэсаваць, і над юнаком навісла пагроза цалкам страціць зрок. Магчыма, так бы яно і адбылося (бо колькасць кніг, якія штодня перагортваў.будучы навуковец, не памяншалася, нягледзячы на настойлівыя папярэджанні дактароў), каб не амністыя. Трэба было на нейкі час забыцца пра вышэйшую адукацыю, пра самастойныя крокі ў навуковым лабірынце. Галоўная праблема, якая зараз стаяла перад ім, — выратаванне ад цемры.
У Берліне тым часам працаваў сусветна вядомы доктар прафесар А.Граеф — выдатны акуліст, творца новых метадаў аперацыі на воку. Ж.Урублеўскаму ва ўласнай клініцы прафесара былі зробленыя дзве складаныя аперацыі і дзякуючы ім зрок удалося захаваць. Моцныя акуляры, за якімі хаваўся задуменны, дапытлівы і трошкі суровы позірк, сталі абавязковай прыналежнасцю юнака на ўсё астатняе жыццё.
Час, праведзены ў Берліне, зрабіў вялікі адбітак на далейшым лёсе Ж.Урублеўскага. I гэта не выпадкова. Берлін быў асяродкам сусветнай навуковай думкі. Там было цэлае сузор’е матэматыкаў: Л.Ойлер, Ж.Лягранж, К.Якобі, Л.Дырыхле, Л.Кронэкер, К.Гаўс, чые даследванні ўнеслі фундаментальны ўклад у развіццё гэтае навукі. Выключнае становішча займала хімія дзякуючы даследванням Дж.Пота, А.Марграфа і М.Кляпрота. Імёны П.Эрмана, Г.Магнуса, Г.Гельмгальца, Ё.Погендарфа, Г.Кірхгафа спрыялі з’яўленню ў гісторыі прыродазнаўства такога паняцця, як “берлінская фізіка”.
Менавіта тут Ж.Урублеўскі намерыўся прадоўжыць сваю адукацыю. Ён падаў дакументы на фізічна-матэматычны факультэт філасофскага аддзялення Берлінскага універсітэта. Цудоўныя лекцыі такіх карыфеяў фізікі, як Г. Магнус, Г.Квінке, Ё.Погендарф, былі для юнака тым адзіным з магчымых спосабаў здабывання ведаў. Яны моцна паўплывалі на фармаванне навуковага светапогляду, на вызначэнне прыярытэтаў у даследванні фізічных з’яваў.

 

Scroll to top