Электронныя варыянты чатырох выпускаў краязнаўчага бюлетэня, што выдаваўся гарадзенскай моладдзю напрыканцы 1990-х гадоў.
Спроба стварыць моладзевае краязнаўчае аб’яднанне «Дзедзічы» сёння ўжо авеяна імглой пэўнага рамантызму. Даўнавата было, здаецца, у мінулым жыцці. Нават дзіву даешся, што каго-нікаго з «маладых краязнаўцаў», напрыклад Андрэя Новіка, ужо ніколі не пабачыш на вуліцы, не паціснеш яму руку…Што ж, светлая і доўгая памяць такім як ён людзям.
Нягледзячы на тое, што на працы «Дзедзічаў» і выданні «Зьніча» ляжаў адбітак дзіцячай наіўнасці і пэўнага нават гераізму, аднак, перакананы, што тая справа свой адбітак на ўсіх нас мела не малы. Многія аўтары «Зьніча» і сёння працягваюць служыць Бацькаўшчыне і краязнаўчай справе: Андрэй Борка, Андрэй Гецэвіч і Андрэй Ганчар абаранілі кандыдацкія і працуюць у ВНУ горада, нехта працуе ў музеі, нехта займаецца журналістыкай і збіральніцтвам. Матэрыялы, сабраныя пад час экспедыцый 1998 – 2000 гг. ляглі ў аснову многіх навуковых артыкулаў і нават кніг па мовазнаўству, археалогіі, гісторыі.
Ужо тады «маладыя краязнаўцы» ўпорыста не хацелі мірыцца з афіцыёзам, які падкопваўся пад самаахвярную працу такіх краязнаўцаў, як Алесь Госцеў ці радасна грымеў фанфарамі з нагоды юбілея чарговага «ўз’яднання». Галоўны рэдактар «Зьніча» Юзік Бялявіч (творчы псеўданім Янкі Лялевіча) нават падазраваўся дэканатам гістарычнага факультэта ў выданні куды больш рэвалюцыйнай і нонканфармісцкай газеткі «Бунтуйма», хаця гэта зусім не адпавядала рэчаіснасці. Нельга таксама не згадаць пра выдатнае мастацкае афармленне «Зьніча» выкананае таленавіцейшым чалавекам Дашай Яскевіч. Шкада, даўнавата згубілі яе сляды. Ну і без падтрымкі такіх людзей як Аляксандар Мілінкевіч ды Валеры Задаля таксама нічога не атрымалася б. Першаму за гэта шчырая павага, другому светлая памяць. Пасля «Дзедзічаў» і «Зьніча» былі яшчэ «Краявід» з куды больш салідным і канцэптуальным часопісам «Дзядзінец». Калі будзе магчымасць – парадуем чытачоў электроннымі варыянтамі і таго часопіса.
Выпуск першы
Змест: Уступ Юзіка; Ці добра вы ведаеце гісторыю свайго горада?; Наша справа сьвятая. Інтэрв’ю са старшынёй ГКМЗ «Дзедзічы» Янам Лялевічам; Андрэй Вашкевіч, Сымбаль дзяржавы; Сяржук Кузьняцоў, ВКЛ – дзяржава беларусаў ці летувісаў; Гарадзеншчына на старонках старога друку, Гарадзенскаму цэху рыбакоў – 300 гадоў; Наш каляндар; Нашая віктарына, досьціпы, крыжаванка.
Выпуск другі
Змест: Паважанае спадарства…; Зьніч; Андрэй Гецэвіч. Іўе – цэнтар рэфармацыйнага руху; Андрэй Вашкевіч, БНР у Горадні; Мірскае паўстаньне; Андрэй Мялешка, Маркі Гарадзеншчыны; Штыкетнік, нашая віктарына.
Выпуск трэці
Змест: Мінавала лета…; «Дзедзічы» ў экспедыцыі; Андрэй Ганчар, Імёны нашых продкаў; Вячаслаў Жукаў, Праблема вызначэньня дэфініцыі «Замак»; Міхал Баліньскі, Мястэчка Ліда; Верасень 1939 г: вызваленьне ці акупацыя?; Штыкетнік, наша віктарына.
Выпуск чацверты
Змест: «Зьніч крыжовых дарог»; Мікалай Ратабыльскі, Паміж мітам і рэчаіснасьцю; Вячаслаў Жукаў, Праблема вызначэньня дэфініцыі «Замак»; Андрэй Борка, Гістарычны нарыс мястэчка Радунь; Фотаздымак з гісторыяй або гісторыя з фотаздымкам; Горадзеншчына на старонкай старой прэсы.
-
Катэгорыя: Грамадская актыўнасць
-
Апублікавана 07 Студзень 2010
Апошняе
- Гродненский военный лагерь 1705 – 1706 гг.
- Первое упоминание про Городен - 1127 год
- НА ПРАВАХ МАГДЭБУРГА
- ГАРАДЗЕНСКАЕ КНЯСТВА (ПАЧАТАК ГІСТОРЫІ)
- ІМЯ ГОРАДА
- Тайны семейной усыпальницы
- Андрэй Чарнякевіч Айцы горада: кіраўнікі гродзенскага магістрата ў міжваенны час і іх лёсы 1919–1939 гг.
- Старая Лента. Гродненский синематограф: забытые страницы
- В аренду предводителю дворянства или история дома на ул. Академической