Гэтыя людзі не столькі спецыялісты з вышэйшай адукацыяй, якія выкладаюць гісторыю ў школах і ВНУ, гэта хутчэй жрацы нейкай магутнай старажытнай багіні, якая адказвае за захаванне памяці і аб мінулым і якая заўсёды патрабуе ахвяраў.
І ахвяры гэтыя гісторыкі і краязнаўцы прыносяць, бо служыць гэта не проста адбываць свой працоўны час у класе і кабінеце. Служыць гісторыі – гэта заўсёды, штохвілінна думаць аб ёй – ці тое ў цішыні архіўнай чытальнай залы, ці тое сярод блізкіх людзей.
Таму быць краязнаўцам і гісторыкам вельмі ганарова і вельмі няпроста. Асабліва ў наш час і ў нашай краіне, калі часта бачыш як на тваіх вачах бяздумна разбураецца тое, аб чым ты з такой замілаванасцю зусім нядаўна пісаў.
Прапануем шаноўным наведвальнікам галерэю краязнаўцаў Гродзеншчыны, жывых сёння і тых, каго ўжо з намі на жаль няма. Ну нехта таксама ў кадр неяк не трапіў (хоцьбы Янка Лялевіч, Алесь Смалянчук і Віктар Саяпін), але і пра гэтых выдатных знаўцаў нашага горада таксама не забываемся і некалі і іх пакажам.
Фоткі гэтыя падаюцца без якой небудзь задняй думкі. Што называецца, хто як трапіў у кадр, таго так і сфатаграфавалі. Таму просім не крыўдаваць нікога і аднесціся з разуменнем. Гэта ж усё для так любімай вамі гісторыі!!!
 |
Апанас Цыхун. Беларускі патрыярх Гродна.
|
|
 |
Біёлагі-аднадумцы-румлёвазнаўцы Бахараў і Гуменны.
|
|
 |
Гісторыкі і краязнаўцы Валянцін Грыцкевіч і Алесь Госцеў
|
|
 |
Алег Дзярновіч
|
|
 |
У гасцях у Сакрата Яновіча
|
|
 |
Шчучын (Сяргей Данскіх) і Гродна (Алесь Госцеў) сустрэліся
|
|
 |
Сустрэча ў Румлёва
|
|
 |
Алесь Белакоз. Заснавальнік музея ў Гудзевічах
|
|
 |
Аляксандар Карскі, вельмі падобны на свайго продка
|
|
 |
Гісторыкі Амелька і Шаланда
|
|
 |
Гарадзенцы
|
|
 |
Гэта не злы паліцэйскі, гэта Віталь Галубовіч
|
|
 |
Іна Соркіна
|
|
 |
Наталля Сліж
|
|
 |
Калектыў падручніка “Гродназнаўства”
|
|
 |
Альбіна Семянчук
|
|
 |
Янка Трацяк
|
|
 |
Валерый Чарапіца займаецца любімай справай – дорыць СВАЕ кніжкі дзецям
|
|
 |
Андрэй Вашкевіч
|
|
 |
Андрэй Кіштымаў (думае?) і Валянціна Марозава
|
|
 |
Алесь Крой
|
|
 |
А там гісторыя! Алесь Госцеў
|
|
 |
Валеры Задаля
|
|
 |
Юрый Кішык у Гродне
|
|
 |
Экскурсавод Словік на фоне гісторыка Фёдарава
|
|
 |
Таксама вельмі паважаны краязнаўца – Аляксандар Мілінкевіч з сябрамі
|
|
 |
Ветэран Мельнікаў – заснавальнік музея Быкава
|
|
 |
Расказвае Палубенскі
|
|
 |
А што там за літара такая? Аляксей Шаланда
|
|
 |
Іван Коўкель
|
|
 |
Ігар Лапеха
|
|
-
-
Апублікавана 03 Сакавік 2011