У непасрэдным ансамблі з дамініканскім кляштарам з боку былога Нямецкага рынка заўсёды быў капітальны будынак, на які сёння замыкаецца перспектыва вуліцы Дамініканскай.
На ўсіх планах Гродна XVIII-XIX cтст., якія асобна паказваюць мураваныя будынкі, на месцы сучаснага дома па Дамініканскай №17 мы бачым мураванае збудаванне прыблізна тых жа памераў што і сучаснае. Цэгла-пальчатка у развалах (у самім будынку убачыць гэта немагчыма), тоўстыя сцены, знешні выгляд сценаў вельмі падобны на корпус кляштара дамініканаў 1782 года: вокны друга паверха большыя за вокны на першым паверсе, на парадным фасадзе маюць трохкутныя франтоны, прафіляваныя карнізы і міжпавярховыя, падваконныя цягі, што з’яўляецца прыкметай пераходнай архітэктуры ад барока да класіцызма (гэта добра відаць на нешматлікіх фота) – усё гэта сведчыць і пераконвае, што будынак паўстаў значна раней, чым у сярэдзіне ХІХ ст., як гэта звычайна лічыцца. Праўдападобна, значная частка сучаснага будынка – гэта парэшткі самага старога каталіцкага манастыра ў Гродне, кляштара аўгусцінцаў. Звестак аб ім вельмі мала. Упершыню ён успамінаецца ў 1494 годзе, вядома, што ён згарэў разам з касцёлам Святой Троіцы ў сярэдзіне XVII ст., кляштар не перажыў драматычных падзей і быў зачынены у 1673 годзе, у 1688 годзе яго спрабавалі аднавіць, але звестак аб далейшай дзейнасці кляштара не знойдзена. Тым не менш, імя храма ў назве вуліцы упамінаецца і ў канцы XVII і напрыканцы XVIII і нават у XXI стагоддзі. Будынак моцна пацярпеў па рамонце савецкага часу. Замест двух паўсталі тры паверхі, пашыраны і прарублены новыя вокны. На пэўныя пытанні адказвае канструкцыя падвалаў: ва ўсходняй палове будынка яны цыліндрычныя, што характэрна да тэхналагічных прыёмаў XVI-XVIII стст., а ў заходняй перакрыцці падвалаў хвалістыя (невялікія цагляныя лучковыя канструкцыі трымаюцца на сталёвых рэльсах), што характэрна для архітэктуры рубяжа ХІХ-ХХ стст. Выдатным шансам для правядзення комплексных даследванняў мог бы стаць капітальны рамон будынка, які праводзіўся ў 2013-2014 гг., але не стаў. Больш таго, будынку паспрабавалі надаць быццам бы гістарычны выгляд у формах, якія ён набыў толькі ў 60-я гады XX ст., як трохпавярховая шматкватэрная “хрушчоўка”. А дастаткова было толькі: на галоўным фасадзе паказаць парэшткі старога вакна і фрагмент гістарычнага карніза, а не гарадзіць рамы вокнаў, якіх тут ніколі не было. На бакавым фасадзе – пакінуць незатынкаваным фрагмент сцяны, на якім можна убачыць, што вокны перапланіраваліся не толькі ў савецкі час, але і значна раней. Будынак адразу бы набываў больш значную гістарычную і турыстычную вагу, чым гэты рытмічны, прылізаны фасадзік “хрушчоўкі” чамусці з крывымі сценамі. Хаця, канешне, добра і тое, што архітэктары пацікавіліся ў гісторыкаў старымі здымкамі гэтага будынка і надалі яму аблічча, якое прынамсі нагадвае гістарычнае.
Ігар Лапеха
Больш фотаздымкаў дома глядзіце тут.
-
Катэгорыя: Гародня сёння
-
Апублікавана 12 Май 2014
Апошняе
- Гродненский военный лагерь 1705 – 1706 гг.
- Первое упоминание про Городен - 1127 год
- НА ПРАВАХ МАГДЭБУРГА
- ГАРАДЗЕНСКАЕ КНЯСТВА (ПАЧАТАК ГІСТОРЫІ)
- ІМЯ ГОРАДА
- Тайны семейной усыпальницы
- Андрэй Чарнякевіч Айцы горада: кіраўнікі гродзенскага магістрата ў міжваенны час і іх лёсы 1919–1939 гг.
- Старая Лента. Гродненский синематограф: забытые страницы
- В аренду предводителю дворянства или история дома на ул. Академической