У лістападзе 1941 года ў Гродне з'явілася гета. Гэта быў пачатак адной з найвялікшых трагедый у гісторыі нашага горада.
На фотаздымку ніжэй акурат бачныя падзеі першага лістапада 1941 года, калі дзясяткі тысяч людзей сабраліся каля ўвахода ў гета на вуліцы Замкавай, каб пасля загінуць там або перанесці невыносныя пакуты.
Пасля вайны пра гета доўгі час не згадвалі, ды і згадваць не было асабліва каму, бо выжылі там адзінкі з ліку гродзенскіх яўрэяў, ды і тое яны ў большасці раз'ехаліся па свеце. І толькі у сакавіку 1992 года, ужо ў незалежнай Беларусі, на месцы ўвахода ў гета паўстаў памятны знак. Ён паўстаў па ініцыятыве былых вязняў Фелікса Зандмана, Саламона Жукоўскага, Грыгорыя Хасіда і Лізы Чапнік (усе яны ёсць на фота) дзейсна падтрыманай тагачасным намеснікам старшыні гродзенскага гарвыканкама Аляксандрам Мілінкевічам. Як гэта адбывалася - прапануем вам паглядзець ніжэй. Ніякіх афіцыйных дэлегацый, асабліва няма сімволікі. Толькі зорка Давіда ды дзяржаўны сцяг Беларусі ў рыках мастака Алеся Сурава. Усё прайшло сціпла, але значэнне падзеі ў духоўным жыцці Гродна цяжка перацаніць. Вечная памяць ахвярам гродзенскага гета...













-
Катэгорыя: Гродна 1920-1944
-
Апублікавана 13 Жнівень 2014
Апошняе
- Палацы XVII – XVIII стст. на гродзенскім Падоле
- Августовский канал. История и современность. Часть 5. Объекты историко-культурного наследия и туризма в белорусской части Августовского канала.
- Августовский канал. История и современность. Часть 4. Животный мир белорусской части Августовского канала.
- Августовский канал. История и современность. Часть 3. Природа белорусской части Августовского канала и окрестностей.
- Августовский канал. История и современность. Часть 2. Белорусская часть канала
- Августовский канал. История и современность. Часть 1. Августовская пуща
- Вольга Сабалеўская. Спрадвечныя іншаземцы. Частка 7. ГАРАДЗЕНСКІЯ ДАБРАЧЫНЦЫ
- Вольга Сабалеўская. Спрадвечныя іншаземцы. Частка 6. ШЛЯХ ДА ВЕДАЎ
- Вольга Сабалеўская. Спрадвечныя іншаземцы. Частка 5. РЭЛІГІЙНАЕ ЖЫЦЦЁ ГАРАДЗЕНСКІХ ЯЎРЭЯЎ