Паўстанне 1863-1864 гадоў... Сярод тагачаснай плыні непасрэдных удзельнікаў падзеяў апынуліся людзі розных станаў, нацыянальнасцяў дый узростаў. Яны свядома ішлі на няроўнае змаганне з самаўладдзем. Ішлі і гінулі. Некаторыя станавіліся легендаю, як Кастусь Каліноўскі, Валер Урублеўскі, Юльян Бакшанскі. Юнацкі максімалізм, жаданне адчуць смак барацьбы, вера ў справядлівасць прыводзілі моладзь у шэрагі паўстанцаў. Сярод іх быў і васемнаццацігадовы студэнт Кіеўскага універсітэта Жыгімонт Урублеўскі.

Гэтая старонка жыцця будучага навукоўца шмат у чым тыповая для цэлага пакалення. Менавіта ў гэтых гадах, ва ўмовах чалавечай жорсткасці, ізаляванасці ад грамадства фармаваўся ягоны характар з уласцівымі яму такімі якасцямі, як настойлівасць, дапытлівасць, самаадданасць. У высылцы, куды ён трапіў пасля паразы паўстання, Жыгімонт Урублеўскі зразумеў, што ягонае прызначэнне — не палітычная барацьба, a пошук разгадак таямніцаў прыроды. Таму давайце падрабязней засяродзімся на гэтым адрэзку часу. Мастамі і масточкамі на шляху ў далёкае мінулае зноў будуць старыя архіўныя сховішчы Горадні, Пецярбурга, Чэбаксараў, успаміны людзей, якім пашчасціла быць знаёмымі з нашым земляком...
Горадня зусім не вьпадкова сталася адным з цэнтраў паўстання. I звязана гэта з імем Кастуся Каліноўскага. Увесну 1861 года ён пачаў ствараць на Гарадзеншчыне рэвалюцыйную арганізацыю, у склад якой увайшлі В.Урублеўскі, Ф.Ражанскі, І.Мілевіч, С.Сангін, Э.Заблоцкі і іншыя. Члены нелегальнага таварыства праводзілі работу сярод сялянаў, наладжвалі сувязь з віленскай і варшаўскай рэвалюцыйнымі арганізацыямі. Паліцэйскія і вайсковыя ўлады даносілі гарадзенскаму губернатару пра распаўсюджванне ў горадзе нелегальных антыдзяржаўных пракламацыяў, у якіх былі заклікі да агульнай барацьбы супраць расейскага самаўладдзя і прыгоннага права.

 


Да лета 1862 года Каліноўскі разам з В.Урублеўскім і Ф.Ражанскім наладзілі на Гарадзеншчыне падпольную друкарню і выдалі першую ў краіне рэвалюцыйна-дэмакратычную газету “Мужыцкая праўда”, прызначаную для сялянаў. Да канца 1862 года ўбачылі свет і былі шырока распаўсюджаныя (у асноўным у Гарадзенскай, a таксама ў Віленскай, Віцебскай і Менскай губернях) шэсць нумароў “Мужыцкай праўды”. Сёмы, апошні, выйшаў на пачатку лета 1863 года ў часе паўстання.
Глеба была падрыхтаваная, і паўстанне на Беларусі выбухнула амаль адначасова з рзвалюцыйнымі выступленнямі ў Польшчы і на Жамойці. У сакавіку-красавіку баявыя дзеянні мясцовых паўстанцкіх аддзелаў пачаліся ў Гарадзенскай губерні. Ha 2 красавіка быў прызначаны выступ ў Горадні. Начальнікам Гарадзенскага ваяводства быў стрыечны брат Жыгімонта Станіслаў Сільвестровіч. Менавіта ён і прапанаваў юнаку стаць сакратаром “пры паўстанцкім начальніку Гарадзенскага ваяводства”.
Вось што ўспамінае пра тыя часы наш герой: “Калі паўстанне выбухнула ў Царстве Польскім, я быў у Кіеве. Апантаны прывіднымі надзеямі... я намерваўся змагацца са зброяй у руках. Але, паколькі тады на Украіне ніякіх інсургентаў не было, наважыўся паехаць на Літву <г. зн. у Беларусь>, дзе, паводле розгаласу, паўстала ўсё насельніцтва” (з паказанняў Ж.Урублеўскага Надзвычайнай следчай камісіі ў Горадні). Не засталіся ўбаку ад рэвалюцыйных падзеяў і ўчорашнія аднакласнікі Жыгімонта — гарадзенскія гімназісты. У 1862-1863 гадах многія навучэнцы гімназіі ўдзельнічалі спачатку ў палітычных дэманстрацыях, a потым пайшлі ў паўстанцкія аддзелы.
Аднак нядоўгім быў іх удзел у паўстанні. Карны кулак расейскай імперскай машыны бязлітасна апусціўся на ўсіх, хто прагнуў волі і незалежнасці. Апошнімі днямі ліпеня былі арыштаваныя С.Сільвестровіч і начальнік горада Ціханоўскі. 10 жніўня такі самы лёс спасціг Жыгімонта Урублеўскага...
У цэнтры Горадні, на плошчы, якая зараз носіць імя Антона Тызенгаўза — старасты Гарадзенскага, кіраўнічага Гарадзенскай і Шаўльскай каралеўскімі аўтаноміямі, у невялічкім двухпавярховым будынку размясціўся Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў. Адсюль мы і пачалі наш пошук.
Пажаўцелыя ад часу старонкі сівой даўніны... Як многа яны могуць расказаць аб нашай мінуўшчыне. Перагорнем некаторыя з гэтых сгаронак, звязаныя з дзейнасцю паўстанцкіх аддзелаў на Гарадзеншчыне ў 1863-1864 гадах. За кожнай з іх лёс чалавека, ды не проста чалавека, a змагара за вольную Беларусь. Тут мужнасць і здрада, сіла духу і разгубленасць, нязломнасць і хлусня...
Упершыню Жыгімонта Урублеўскага дапытвалі ў Гарадзенскай вайскова-следчай камісіі па палітычных справах у дзень арышту, 10 жніўня, a потым — толькі ў красавіку 1864 года. “Комиссия, имея в настоящее время положительные факты к обвинению, што Вы состояли в мятежнической организации по Гродненской губернии, предлагает Вам чистосердечно об'ъяснить все относящееся к исполнению Ваших обязанностей по должности секретаря при Гродненском начальнике уезда, впоследствии бывшем воеводою, Сильвестровиче,” — нібыта прысуд гучалі словы старшыні камісіі палкоўніка Лосева. Але юнак быў упарты і адмаўляў усе абвінавачанні: “Ha сей допрос имею ответить, что я ни в какой мятежной организации по Гродненской губерннии не состоял, обязанностей по должности секретаря при Сильвестровиче никогда не исполнял, никаких отношений не имел к лицам, составляющим противозаконную правительственную организацию, о которой существовании я даже не знал. Что касается обвинительных фактов протнв меня, то они ложные, так как я совершенно не внноват и никакого участия в мятеже не принимал”.
29 красавіка 1864 года Жыгімонт Урублеўскі быў пераведзены з Горадні ў Надзвычайную следчую камісію ў Вільню, дзе некалькі тыдняў таму на Лукішскім пляцы быў павешаны Кастусь Каліноўскі. Тут на допыце ён раскайваецца ў сваіх папярэдніх памылках і выказвае жаданне быць дастаткова шчырым у дадатак да сваіх папярэдніх сведчанняў. Вось некаторыя месцы з ягоных паказанняў: “Приехав в Гродно, я в своем предприятии охладел, но все-таки намеревался еще отправиться в лес. Но время проходило, a о шайках по окрестности города не было слышно. Последних чисел месяца апреля или первых чисел мая мой двоюродный брат Станислав Сильвестрович сказал мне, что он начальник Гродненского уезда, что не имеет времени переписывать бумаги начисто и предложил мне заняться этнм. Я долгое время не соглашался и наконец он меня уговорил... С тех пор я почти ежедневно переписывал начисто черновые или у Сильвестровича на квартире, или же запершись у себя в комнате. Для этого Сильвестрович давал мне бланки или же сам прикладывал печать, которую держал у себя... Занимаясь таким образом перепискою бумаг, я узнал мало-помалу состав организации Гродненского уезда.” I далей ... інфармацыя пра яе: імёны, прозвішчы, падзеі.
Што гэта — здрада ідэі, сябрам і паплечнікам, рас- кайванне ва ўчыненым ці рэакцыя чалавека, загнанага ў тупік? Адказ на гэтае гіытаннt даволі просты. Да зімы 1863 года полымя паўстання ў Беларусі ўжо амаль пагасла. Шматлікія арышты і пакаранні зрабілі сваю справу. Цяпер прызнанне не было здрадаю. За некалькі тыдняў да акрэсленых падзеяў, 10 красавіка 1864 года, адбыўся ў Вільні допыт С.Сільвестровіча, які адчуваў адказнасць за стрыечнага брага. Ha чарговым паседжанні Надзвычайнай следчай камісіі, якая займалася справамі стварэння і дзейнасці на Гарадзеншчыне рэвалюцыйнай арганізацыі, ён казаў: “Пусть мне дозволено будет просить за моего брата Врублевскаго, который столь молод, почти ребенок, неопытен. Не удивительно, что я успел его увлечь и ввергнуть в пропасть... Не будучи в состоянии сам заниматься перепискою с окренговыми, я уговорнл двоюродного моего брата Сигизмунда Врублевского ... быть у меня секретарем, пользуясь его отличным почерком. Печать была у меня, он только писал постоянно или у меня, или запершись в своей комнате”.
Паўстанне было задушанае. Каго не павесілі, не расстралялі, хто не паспеў зміграваць на Захад, тых па адным і партыямі адпраўлялі ў самыя аддаленыя мясціны Расейскай імперыі. Застрашальны фактар Сібіры колькі ўжо разоў царызм выкарыстоўваў для ўтаймавання вольнага духу. Не раз і не другі сібірскі холад ахінаў і сыноў Беларусі. Па далёкіх этапах следам за паўстанцамі 30-х гадоў ішлі іх сыны і ўнукі. Прайсці па іх выпала на долю і нашаму герою.

Scroll to top