Смяротнае пакаранне за цяжкія злачынствы прадугледжвалі розныя заканадаўчыя акты, якімі карысталіся на нашых землях у Сярэднявеччы. Найперш тое былі Статуты Вялікага Княства Літоўскага, але ў рашэннях судоў можна знайсці спасылкі на рымскае права, на каноны каталіцкага касцёла, на догмы праваслаўнай царквы і на сярэднявечныя дакументы.

Сёння нярэдка даводзіцца чуць словы “барбер” або “барбершоп”, якія ўжо патроху прыстасаваліся і ў беларускай мове. Барада, перажыўшы цяжкія часы ў ХХ ст., паспяхова вяртаецца ў стыль еўрапейскага мужчыны, пачынаючы ад моднага хіпстарства і заканчваючы строгім дзелавым стылем. Але ў Гродне барберы – зусім не навінка, бо былі яны тут ужо чатыры стагоддзі таму.

Больш чым паўтысячагоддзя Еўропа для Прынёмання пачыналася з Кёнігсберга, які нашыя продкі называлі Каралявец. Гродзенцы рушылі на Каралявец пасля грунвальдскай перамогі 1410 г. Па Нёмане да гэтага горада пайшлі плыты, стругі і віціны са збожжам. Зброя зброяй, але трэба было ганляваць, і самым простым спосабам дастаўкі нашай мясцовай прадукцыі да еўрапейскага спажыўца стаў Нёман і размешчаны на ім Каралявец.

“Вось у нас было сапраўднае дзяцінства, без гэтых вашых інтэрнетаў”, – кажуць часам сталыя людзі. Калі аб забавах савецкіх дзяцей сёння існуе пэўнае разуменне, то аб тым, як бавілі свой час дзеці Гродна гадоў так 500 таму, мала хто задумваецца. Уявіць сабе, якія былі цацкі і гульні шмат вякоў таму, даюць магчымасць знаходкі археолагаў, нататкі этнографаў і малюнкі сучаснікаў.

Гродна заўжды быў горадам шматнацыяльнальным, нават паўтысячы гадоў таму тут можна было пачуць не толькі беларускую і польскую мовы, але і ідзіш, іўрыт, нямецкую, французскую, італьянскую і многія іншыя мовы. Куды большае суквецце моваў, чым можна пачуць на нашых вуліцах сёння!

Scroll to top