На Савецкай вуліцы аўтамабіль крыху штурхнуў адзін з новых ліхтароў. Той, замест таго, каб крыху нахіліцца, упаў і разваліўся на часткі.
Неяк давялося ўбачыць карціну: выйшаўцы з “Карчмы” добра “паддаты” дзядзька вырашыў прадэманстраваць сваю моц, ухапіўся за адзін з навапастаўленых ліхтароў і... пачаў яго качаць. Ліхтар з рыпеннем вагаўся з боку ў бок, як маладая бярозка пад вясеннім ветрыкам. Міжволі ў галаву прыйшла думка: “А наколькі бяспечная для чалавека гэтая ненадзейная, складзеная з некалькіх частак пустацелая канструкцыя?”
Не ўмураваны ў зямлю, а прыкручаны чатырма балтамі, ліхтар з’яўляецца, па-сутнасці, вялікім канструктарам-складанкай і зусім нічога агульнага не мае з масіўнымі чыгуннымі ліхтарамі, што ставіліся на гарадскіх вуліцах у ХІХ-пач.ХХ ст.
Эстэтыка яго таксама здзіўляе. Чаму б не было, скажам, замовіць для гэтых ліхтароў таблічкі з выявамі герба Гродна, і не прымацаваць іх да кожнага ліхтара на ўзроўні чалавечых вачэй? Не дадумаліся? Наўрад ці. Проста ідэя не ўпісвалася ў серыйную вытворчасць гэтай “прадукцыі”. Вынік: камічнае разбурэнне такога ліхтара ад лёгкага ўдару аўтамабіля, што задам ад’язджаў да вуліцы. Колькі гадоў прастаіць уся гэтая “прыгажосць”, можна толькі здагадвацца.
-
Катэгорыя: Жыццё горада
-
Апублікавана 23 Студзень 2008
Апошняе
- Гродненский военный лагерь 1705 – 1706 гг.
- Первое упоминание про Городен - 1127 год
- НА ПРАВАХ МАГДЭБУРГА
- ГАРАДЗЕНСКАЕ КНЯСТВА (ПАЧАТАК ГІСТОРЫІ)
- ІМЯ ГОРАДА
- Тайны семейной усыпальницы
- Андрэй Чарнякевіч Айцы горада: кіраўнікі гродзенскага магістрата ў міжваенны час і іх лёсы 1919–1939 гг.
- Старая Лента. Гродненский синематограф: забытые страницы
- В аренду предводителю дворянства или история дома на ул. Академической