Сітуацыя з перабудовай Марфінскага храма на могілках па вуліцы Антонава выявіла не вельмі нармальную сітуацыю. На могілках засноўваюцца і функцыянуюць прыходы, перабудоўваюцца старыя храмы, вядуцца іншыя работы, самі ж могілкі, бясспрэчна вельмі каштоўныя як гістарычны і мастацкі аб’ект, якія лагічна разглядаць у комплексе з храмам на іх тэрыторыі, застаюцца ва ўласнасці камунальшчыкаў і нават выключаны са спісу помнікаў.

Выходзіць да могілак, якія, безумоўна, з’яўляюцца цікавай часткай гарадской прасторы (“гарадамі памерлых”) і якія паўсюль з’яўляюцца важнымі турыстычнымі аб’ектамі (любая польская турыстычная група абавязкова наведае магілу Э.Ажэшкі) стаўленне прыкладна такое самае, як да нейкага пустыра. Так, траўку раз на год пакасіць...

Сучасная вуліца Вялікая Траецкая. За ёй старажытныя могілкі (цяпер аўтастаянка). На здымку нават добра бачныя магілы. 1930-я г.

 

Гэта неправільна. Старыя могілкі Гродна (па вул. Антонава, Францішсканскія, яўрэйскія) павінны знаходзіцца пад аховай органаў, адказных за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, іх гісторыю трэба вывучаць і пісаць пра іх у турыстычных пуцяводніках. Абавязкова трэба скласці дяржаўны інвентар самых каштоўных аб’ектаў, рэстаўраваць іх і браць пад ахову.

Адзіная ацалелая мацэва з гэтых могілак. Пасля доўгага ляжання пад зачыненым туалетам на вул. Працоўнай (былой Могілкавай) перанесена пад сінагогу, дзе будзе захавана.

Мы ж можам толькі расказаць гісторыю гродзенскіх могілак, што і пачнем рабіць з могілак яўрэйскіх. Трэба аддаць даніну гараджанам, знішчаным нацыстамі ў 1941 – 1944 гг., памяць пра якіх заціралі і ў пасляваенныя гады.

Лесвіца на Завершчызну, зробленая з магіл са старых яўрэйскіх могілак у часы фашысцкай акупацыі. Самы важны помнік трагедыі яўрэяў у той вайне, якія абавязкова трэба захаваць, адзначыўшы яго спецыяльным знакам

План 1832 г. на якім добра бачны і старыя і новыя (па вул. Горкага) яўрэйскія могілкі

Яўрэйскіх могілак было ў Гродне як мінімум тры – найстаражытнейшыя існавалі з 15 стагоддзя непадалёку ад галоўнай сінагогі. Калі дакладней - там, дзе цяпер знаходзіцца аўтастаянка каля скрыжавання вуліц Дамініканская і Вялікая Траецкая. У канцы 18 ст. хаваць на іх перасталі (улады Рэчы Паспалітай забаранілі хаваць людзей у межах горада) і могілкі “пераехалі” туды, дзе цяпер знаходзіцца стадыён “Нёман”. На старых могілках не хавалі, але іх ахоўвалі. У гады Другой сусветнай вайны могілкі былі панішчаны фашыстамі, якія загадалі павыдзіраць магілы і абцясаўшы іх зрабіць лесвіцу на Завершчызну. Тады ж тут пахавалі некалькі соцен забітых у гета людзей.

Могілкі на вул. Грандзіцкай (цяпер Горкага) таксама былі панішчаны фашыстамі, якія разбіралі прыгожыя магілы і вывозілі іх. Пасля вайны тут было запусценне. 7 лістапада 1948 г. “Гродзенская праўда” надрукавала ліст наступнага зместу:

Кладбище превращено в выпас для скота.

В 1945 году я приехал в Гродно, чтобы посетить могилы своих родных, похороненных на еврейском кладбище по улице Горького. Кладбище я нашел в крайне запущенном состоянии. Немецкие варвары поломали и повергли наземь памятники, разорили могилы, чтобы надглумиться над памятью советских людей.

Следовало ожидать, что городской Совет примет меры для сохранения еврейского кладбища. Но эти меры не приняты. Ограда уничтожается. Кладбище превращено в пастбище для скота, а свободная площадь используется под огороды.

Горисполком должен обязать отдел благоустройства города привести кладбище в надлежащий порядок.  Х. АЙДУКОВСКИЙ."

Цікава, ці дажыў Х. Айдукоўскі да таго дня, калі на магілах яго продкаў пачалі ганяць футбольны мяч!? У пачатку 1960-х гг. “новыя” яўрэйскія могілкі былі цалкам разбураны падчас будаўніцтва стадыёна.

Фотаздымак з самалёта 1915 г. Добра бачны вуліца Горкага, забудова на месцы цяпершняй бальніцы №1 і тэрыторыя могілак, абнесеная мурам

Ці існавалі за Нёманам яўрэйскія могілкі ў раёне драўлянай сінагогі – невядома. Па логіцы яны павінны былі існаваць, бо занёманскія яўрэі складалі асобную абшчыну. Магчыма менавіта іх перанеслі ў канцы 18 ст. на месца сучасных занёманскіх яўрэйскіх могілак.

Яўрэйскія занёманскія могілкі на плане 1828 г.

У 2000 г. іх наведаў амерыканец Эрык Адлер – продкі якога нарадзіліся ў Гродне і грунтоўна разам з гродзенскімі калегамі апісаў гэтыя могілкі. На іх аказалася каля 1900 пахаванняў – самае старое з якіх датуецца 1784 г., яшчэ да прыняцця пастановы аб вынасе могілак з-за межаў горада. Сімвалічна, што апошнім пахаваным на гэтых могілках стаў апошні вязень гродзенскага гета, які жыў у нашым горадзе – Грыгорый Хасід, які памёр у пачатку 2013 года.

 


 

6.	Яўрэйскія могілкі на вул. Горкага, 1930-я гг.  На яўрэйскім пахаванні. Гродзенскія могілкі, 1930-я гг. 

Абрысы муру яўрэйскіх занёманскіх могілак (сінім паказана знішчаная частка)

Занёманскія яўрэйскія могілкі ў Гродна:

Яўрэйскія занёманскія могілкі ў Гродна

Яўрэйскія занёманскія могілкі ў Гродна

Яўрэйскія занёманскія могілкі ў Гродна

Яўрэйскія занёманскія могілкі ў Гродна

Яўрэйскія занёманскія могілкі ў Гродна

Яўрэйскія занёманскія могілкі ў Гродна

 

Scroll to top