На днях пачуў ад знаёмых наконт маючых адбыцца ў горадзе Гродна публічных спрэчак, чыёй тэмай ёсць простае пытанне: “Ці можна адрэстаўраваць гродзенскі мураваны будынак у стылі Мадэрн па вуліцы Сацыялістычнай, 44 – матэрыяльную нерухомую гісторыка-культурную каштоўнасць.
Справа ў тым, што на першым паверсе гэтага двухпавярховага дома – крамы, якія маюць шырокія праёмы-вітрыны, прасценкі ж паміж імі далі шчыліны, да таго ж, падмуркі пад домам быццам бы страцілі сваю нясучую здольнасць. І, што самае цікавае, будаўнікі сцвярджаюць, што аніякага спосабу выратаваць помнік архітэктуры няма.
Адказваю на гэта як спецыяліст, які памацаў не адзін помнік, і ня толькі на Беларусі, але і ў Расіі, і ў Польшчы, і ў Літве: гэта суцэльнае глупства. Глупствам з’яўляецца ўжо сама пастаноўка праблемы як “выратаванне”. Нічога выратоўваць ня трэба, а трэба папросту ўмацаваць канструкцыі падмуркаў і прасценкаў.
Будаўнікам я хацеў бы параіць паглядзець зборнікі ТЫПАВЫХ (!) вузлоў, напрыклад Альбом 1 Примеры конструктивных решений по ремонту и усилению строительных конструкций производственных зданий и сооружений. Ремонт и усиление каменных и деревянных конструкций, распрацаваны яшчэ ў 1975 годзе ўстановай Главное проектно-конструкторское технологическое бюро ремонтного производства, Волгоград (калі ў згаданых вышэй будаўнікоў няма гэтай зусім неабходнай для кожнай сумленнай будаўнічай арганізацыі кнігі – магу выслаць поштай, абсалютна бясплатна). У дадзеным зборніку маецца больш за 200 (!) розных вузлоў для ўмацавання ЛЮБЫХ разбурэнняў, дэфармацыяў ці пашкоджанняў. Больш за тое існуюць дзясяткі спосабаў і вузлоў для падвядзення падмурка для таго выпадку, калі ПАДМУРКА ПАД ДОМАМ НЯМА ЗУСІМ, і гэтыя вузлы ёсць нават у падручніках для студэнтаў ВНУ (С.С.Подъяпольский, Г.Б.Бессонов, Л.А.Беляев и др. Реставрация памятников архитектуры. – Москва: «Стройиздат», 2000). Студэнты-канструктары па тэме ўмацавання канструкцыяў увогулле здаюць экзамен.
|
|
Гэтак падсумуем першае: спосабы выратавання дома па вул Сацыялістычнай, 44 ёсць, іх шмат, яны павінны быць вядомымі любому канструктару, які атрымаў сярэднеспецыяльную, ці, тым больш вышэйшую адукацыю, а не купіў свой дыплом.
Па-другое, казаць, што прасценкі і тым больш падмуркі ў аварыйным стане можна толькі пасля правядзення комплекснага даследвання аб’екта з шурфаваннем, пазначэннем на плане будынка ўсіх месцаў фуршоў з адпаведнай фотафіксацыяй, фізычным даследваннем пробаў цэглы і даследваннем трэшчынаў на нейкім адрэзку часу, бо... нагадваю тым канструктарам, якія павінныя былі гэта вывучаць ў тэхнікуме ці ўніверсітэце, што НАЯЎНАСЦЬ ШЧЫЛІНЫ ЯШЧЭ НЕ АЗНАЧАЕ АВАРЫЙНАСЦЬ БУДЫНКА. Пры самім будаўніцтве дома могуць узнікаць трэшчыны праз тое, што дом усаджваецца, гэтыя трэшчыны не павінныя брацца ў разлік увогуле; да тагож, трэшчыны могуць з’явіцца як вынік кароткачасовага тэхнагеннга або прыроднага ўздзеяння на будынак. КАБ КАЗАЦЬ ПРА АВАРЫЙНАСЦЬ БУДЫНКА НЕАБХОДНА ДАКАЗАЦЬ, ШТО ТРЭШЧЫНА ПАШЫРАЕЦЦА І ПАШЫРАЕЦЦА ХУТКА. А даказаць гэта можна толькі адным спосабам: зафіксаваць трэшчыны, пасля зафіксаваць трэшчыны яшчэ раз і знайсці, што трэшчыны пашырыліся. Ува ўсіх астатніх выпадках пра аварыйнасць будынка казаць не выпадае!
Дарэчы, дзеючае заканадаўства прадпісвае права кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на азнаямленне з праектнай дакументацыяй на ЛЮБЫМ аб’екце гісторыка-культурнай спадчыны. Дык, калі хтось кажа пра аварыйнасць дома па вуліцы Сацыялістычнай, 44, дык ён АБАВЯЗАНЫ згодна здзеючым заканадаўствам прадаставіць усю дакументацыю ў любы момант любому, грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, калі той заптрабуе, а калі запатрабуе пасля яшчэ – дык абавязаны прадаставіць яшчэ.
Я маю думку, што ў дадзеным выпадку тымі людзьмі, якія спрабуюць у абыход усіх дзеючых нормаў і законаў прадставіць гэты дом як аварыйны, кіруе жаданне атрымаць больш грошай з аб’екта. Справа ў тым, што на Беларусі дзейнічаюць такія прынцыпы склдання кошту будаўніцтва на аб’екце: стандартная расцэнка на пэўную працу памнажаецца на аб’ём у якім выконваецца праца і памнажаецца на стандартныя каэфіцыенты. З гэтага відаць, што, каб атрымаць больш грошай з аб’екта трэба больш на гэтым аб’екце перарабіць, а калі цалкам яго разбурыць і цалкам аднавіць – дык гэта вельмі-вельмі шмат грошай атрымаецца. Але справа ў тым, што згодна з ДЗЕЮЧЫМ ЗАКАНАДАЎСТВАМ разбраны і адбудаваны аб’ект НЯ МОЖА З’ЯЎЛЯЦЦА АБ’ЕКТАМ СПАДЧЫНЫ, а такія дзеянні афіцыйна называюцца – ЗНІШЧЭННЕ АБ’ЕКТА СПАДЧЫНЫ ПАД ВЫГЛЯДАМ РЭСТАЎРАЦЫІ.
Шулаеў А.Л.
(магістр архітэктуры па тэме “Методыкі рэстаўрацыі”, аўтар нефармальнага тэхнічнага заключэння аб стане будынка па Сацыялістычнай 44)
P.S. Калі хто хоча мяне абвергнуць, калі ласка, прад’яўляйце свае аргументы-дакументы.
|
|
-
Катэгорыя: Праблемы захавання спадчыны
-
Апублікавана 30 Снежань 2009
Апошняе
- Гродненский военный лагерь 1705 – 1706 гг.
- Первое упоминание про Городен - 1127 год
- НА ПРАВАХ МАГДЭБУРГА
- ГАРАДЗЕНСКАЕ КНЯСТВА (ПАЧАТАК ГІСТОРЫІ)
- ІМЯ ГОРАДА
- Тайны семейной усыпальницы
- Андрэй Чарнякевіч Айцы горада: кіраўнікі гродзенскага магістрата ў міжваенны час і іх лёсы 1919–1939 гг.
- Старая Лента. Гродненский синематограф: забытые страницы
- В аренду предводителю дворянства или история дома на ул. Академической