У нядзелю вечарам 22 красавіка, пад час тэлевізійнай аналітычнай перадачы “Контуры” па ОНТ тэлевядучы Аляксандр Аверкаў заявіў, што гістарычны цэнтар Горадні закаталі пад асфальт.
Размова ў перадачы вялася пра ахову помнікаў. На яе былі запрошаны ўсім нам добра вядомы Ігар Чарняўскі і дырэктар Інстытута гісторыі НАНБ А.Каваленя. Тэлевядучы між іншым запытаўся, а як у нас у краіне стаіць справа з аховай гістарычных цэнтраў гарадоў, бо ж, напрыклад: “гістарычны цэнтар Горадні закаталі пад асфальт”.
Сп. Чарняўскі напружыўся, але, на жаль, пахваліць дзеянні гарадскіх уладаў на ўсю краіну яму не далі. Размова зашла аб нечым іншым і слова ўзяў А.Каваленя.
Падзея так сабе, можа і не надта важная, але, як кажацца, сімптаматычная. Сваім экспромтам сп. Аверкаў выказаў сёння тое, што думае большасць усіх больш-менш талковых беларусаў: “гістарычную Горадню бязбожна руйнуюць.”
-
Катэгорыя: Праблемы захавання спадчыны
-
Апублікавана 24 Кастрычнік 2007
Апошняе
- Гродненский военный лагерь 1705 – 1706 гг.
- Первое упоминание про Городен - 1127 год
- НА ПРАВАХ МАГДЭБУРГА
- ГАРАДЗЕНСКАЕ КНЯСТВА (ПАЧАТАК ГІСТОРЫІ)
- ІМЯ ГОРАДА
- Тайны семейной усыпальницы
- Андрэй Чарнякевіч Айцы горада: кіраўнікі гродзенскага магістрата ў міжваенны час і іх лёсы 1919–1939 гг.
- Старая Лента. Гродненский синематограф: забытые страницы
- В аренду предводителю дворянства или история дома на ул. Академической