Працы па рэканструкцыі аб’екта матэрыяльнай нерухомай гісторыка-культурнай спадчыны “Комплекс Старога замка:” (шыфр 411Г000003, катэгорыя 1), што былі распачатыя ў 2015 г., маюць праводзіцца на аснове распрацаванай спецыялістамі і зацверджанай праектнай дакументацыі. Да таго, “Праектныя работы на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях выконваюцца на падставе матэрыялаў навукова-даследчых работ” (арт. 113 п.2 Кодэксу аб культуры РБ). Гэта неабходна дзеля папярэджання неабгрунтаванага ўмяшальніцтва ў аб’ект спадчыны, а таксама дзеля пазбягання выпадковых і неабгрунтаваных аўтарскіх зменаў у аб’екце, што не грунтуюцца на яго вывучэнні.

Чарговы этап працаў прадугледжвае, сярод іншага, рэканструкцыю з рэстаўрацыяй замкавага мураванага палацавага корпуса, узведзенага ў 1583-86 гг. ст. на загад караля польскага і вялікага князя літоўскага і рускага Стэфана Батуры на паўночна-ўсходнім баку замкавага пляцу з частковым уключэннем ранейшых пабудоваў (напрыклад, вежы XV ст. ў паўночнай частцы замкавага пляцу).

Важнаю часткай Батораўскага палаца была яго галоўная ўваходная група, што ўяўляла сабой мураваную канструкцыю, прыбудаваную да сярэдзіны паўднёва-заходняга, галоўнага, фасаду палаца, звонку, з боку замкавага двара.

Навуковую праблему, што паставіў перад сабой аўтар, складае пытанне аб форме, канструкцыях, функцыяхі дэталях вышэйпазначанай уваходнай групы.

 

Артыкул Андрэя Шулаева

Scroll to top