Сення гэта стары, закінуты дом, прызначаны пад знос. Апошні на сваей часцы вуліцы. Але так было не заўседы.

Старыя гарадзенцы ўзгадвалі, што да Другой сусветнай вайны  каля дома месцічаў сустракаў сустракаў фантан са скульптурамі. І не выпадкова. Бо ў доме Колмера па вуліцы Паўночнай жылі не абы кто: камісар паліцыі, кіраўнік следчага аддзела Ян Ярасінскі, пракурор ды пазнейшы суддзя крымінальнага суда Мікалай Аніхімоўскі з жонкай Таццянай Шчарбатавай, суддзя Ян Асецімскі з жонкай Вольгай Барадзін. Побач жылі сем’і Апановічаў, Паўлоўскіх, Прасьменскіх, Шпатанскіх…

Была сярод іх яшчэ адна сям’я  – настаўніка малявання мясцовых гімназій Аляксандра-Антонія Хемберга, які жыў тут разам з жонкай Вольгай ды дачкой Ірынай, студэнткай універсітэта ў Вільні. На пачатак Другой Сусветнай гаспадар як раз адзначыў свае саракапяцігоддзе.

Спакойны і стрыманы, ён быў здольны дапамагчы вучням раскрыць праз творчасць ды іх асабістыя таленты. Сам Антоній Хемберг быў аматарам фатаграфавання. Калі пачалася вайна, ен быў мабілізаваны ў польскае войска ды патрапіў у савецкі палон.

Былы рэдактар газеты “Nowe Zycie” Людвік Саванеўскі ўзгадваў пра яго пазней у сваей вершаванай гарадзенскай саге, як пра выбітнага мастака, які цешыўся вялікім поспехам ды прызнаннем  сярод жыхароў Гродна.

Алякснадр-Антоній Хемберг загінуў у Катыні, разам з іншымі ахвярамі неабвешчанай вайны. Як пісаў Л. Саванеўскі:

 

Hajmberger chlubnie zginął, bez winy, tragicznie,

Bowiem ludzie zrzucili swoje maski z czoła,

Poczęli zasłużonych mordować cynicznie,

Bo od zbrodni perulka powstrzymać nie zdoła.

 

Мабыць толькі стары дом сення і памятае пра тое…

 

 

Scroll to top