У 2009 г. некалькі гродзенскіх гісторыкаў распрацавалі капітальны праект рэнавацыі аднаўлення Новага Свету. Нягледзячы на вялікую зробленую працу атрымалі яны адпіскі. Пытанне захавання Новага Свету, аднак, працягвае заставацца адкрытым. Ніжэй падаем зварот гродзенскіх гісторыкаў дзесяцігадовай даўнасці і спасылку на сам праект аднаўлення і захавання Новага Свету.
Міністру культуры Рэспублікі Беларусь Латушку П.П.
Паважаны Павел Паўлавіч.
У часе паседжання Навукова-метадычнай Рады па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры РБ 19 красавіка 2007 г. архітэктарамі установы «Гроднаграмадзянпраект» былі агучаны прапановы па рэканструкцыі раёна вуліц 17 верасня-Міцкевіча-Бялінскага-Астроўскага-Горкага ў Гродне. Прапановы гэтыя зводзіліся да канстатацыі неабходнасці разбурэння большай часткі гістарычнай забудовы раёна і пабудовы на гэтым абшары трох-паціпавярховых дамоў «павышанай камфортнасці».
Дадзеная прапанова выклікала справядлівыя пярэчанні членаў Навукова-метадычнай Рады, якія сцвердзілі неабходнасць больш грунтоўнага вывучэння забудовы гэтага гістарычнага раёна горада Гродна. Тым не менш, планы зносу раёна пастаянна агучваюцца гродзенскімі чыноўнікамі (Большая стройка // Вечерний Гродно, 21.10.2009).
Цягам апошніх двух гадоў прадстаўнікамі грамадскасці горада (гісторыкамі, краязнаўцамі, гісторыкамі архітэктуры) праведзена вялікая праца па вывучэнню забудовы запланаванага гарадскімі ўладамі да зносу абшару.
Вынікі зробленай працы прапануюцца да ўвагі спадара міністра і членаў Навукова-метадычнай Рады ў далучаным да гэтага ліста праекце «Гродзенскі Новы Свет: перспектывы рэнавацыі і выкарыстання».
Паводле нашага пераканання, дадзены раён Гродна (так званы Новы Свет):
1. З’яўляецца ўнікальным у маштабах усёй Беларусі горадабудаўнічым комплексам, дзе суседнічаюць паміж сабой драўляныя і мураваныя будынкі, яскравыя ўзоры архітэктурных стыляў «рускага» (драўлянага) мадэрна, неабарока, канструктывізма.
2. Мае выключна багатую гісторыю, якая можа стаць асновай для развіцця турыстычнага бізнэса ў гэтым раёне.
3. Часткова павінен быць унесены ў межы ахоўваемага заканадаўствам гістарычнага цэнтра Гродна. Атрымаць статус каштоўнасцей архітэктуры павінны таксама і некаторыя асобныя будынкі.
Просім разгледзець нашыя прапановы на паседжанні Навукова-метадычнай Рады Міністэрства культуры РБ (з удзелам аўтараў праекта), а таксама спрыяць стварэнню грмадскага савета з прадстаўнікоў мясцовай улады, Міністэрства культуры, мясцовых жыхароў і гродзенскіх гісторыкаў, які мог бы ўплываць на рашэнне аб лёсе кожнага будынка ў Новым Свеце.
Просім давесці прыкладзены да гэтага ліста праект захавання і рэнавацыі гродзенскага Новага Света да ведама ўсіх членаў Навукова-метадычнай рады пры Мінсітэрстве культуры РБ.
Ігар Лапеха, краязнаўца, прафесійны экскурсавод
Андрэй Вашкевіч, гісторык
Андрэй Чарнякевіч, кандыдат гістарычных навук
Юры Гардзееў, доктар гісторыі
Алесь Смалянчук, доктар гістарычных навук
Алесь Госцеў, гісторык, краязнаўца
Сцяпан Стурэйка, гісторык
Іна Соркіна, кандыдат гістарычных навук
ПРАЕКТ АДНАЎЛЕННЯ І ЗАХАВАННЯ НОВАГА СВЕТУ
-
Катэгорыя: Content - Belarusian
-
Апублікавана 22 Ліпень 2019
Апошняе
- Гродненский военный лагерь 1705 – 1706 гг.
- Первое упоминание про Городен - 1127 год
- НА ПРАВАХ МАГДЭБУРГА
- ГАРАДЗЕНСКАЕ КНЯСТВА (ПАЧАТАК ГІСТОРЫІ)
- ІМЯ ГОРАДА
- Тайны семейной усыпальницы
- Андрэй Чарнякевіч Айцы горада: кіраўнікі гродзенскага магістрата ў міжваенны час і іх лёсы 1919–1939 гг.
- Старая Лента. Гродненский синематограф: забытые страницы
- В аренду предводителю дворянства или история дома на ул. Академической