Ці няпраўда, знаёмы будынак на здымку! Бадай што кожны жыхар Гродна скажа: тут - чыгуначная бальніца. Але мала хто ведае, што калісьці гэты прыгожы будынак у стылі эк- лектыкі займала лячэбніца яўрэйскай абшчыны. Цікавая яе гісторыя. 


Як сведчаць архівы, у 1802 годзе кіраўніцтва абшчыны на дабрачынныя ахвяраванні заможных яўрэяў пабудавала для сваіх бедных суайчыннікаў драўляны будынак бальніцы на 30 ложкаў. Размяшчалася яна тады на Траецкай вуліцы (сёння Вялікая Траецкая). Утрымлівалася бальніца на сродкі, якія ахвяравалі часткова самі яўрэі, і на грошы гарадскіх улад. Падчас Айчыннай вайны 1812 года там лячыліся салдаты напалеонаўскай арміі.


Новы, але ўжо каменны будынак абшчыны пабудаваны ў 1869 годзе на Татарскай вуліцы, якая пралягала ўздоўж рэек толькі-толькі пракладзенай чыгункі. А колькасць ложкаў павялічылася з 30 да 60, значная ў той час лічба. Побач у 1878 годзе пабудавалі двухпавярховы будынак багадзельні - прытулак для калек, жабракоў, хворых самотных, састарэлых людзей. Лячылі тут, відаць, нядрэнна, калі ўлічыць, што загадчык бальніцы (так тады называлася пасада галоўнага ўрача) Веніямін Ашкеназі ат- рымаў ад урада Расіі ў 1871 годзе сярэбраны медаль "За усердие", а ў 1882-м - залаты.


Да нашага часу амаль у некранутым знешнім выглядзе захайаўся галоўны корпус бальніцы (Будзёнага, 2), багадзельня (у архіве ёсць, так бы мовіць, яе планы, рабочыя чарцяжы), кухня і падземны ляднік, які цяпер назвалі б гароднінасховішчам. Апошні сёння не выкарыстоўваецца, хаця і добра захаваўся. Ён ўяўляе сабой заглыблены ў зямлю мур з дзікага камення, а ляднік зроблены яшчэ глыбей - каменны куб, які ў канцы зімы абкладваўся лёдам і меў прызначэнне штучнага халадзільніка (лёд у заглыбленні не раставаў да восені). У такім вось выглядзе бальніца праіснавала да 1939 года.

Чыгуначная бальніца ў 2006 г.


Падчас вайны яе будынкі не былі пашкоджаны, а ў студзені 1946 года рашэннем урада Беларусі тут стварылі вузлавую чыгуначную бальніцу. Адным з першых галоўных урачоў быў ваенны хірург Б. Медар. За 60 паслява енных гадоў бальніца ператварылася ў адну з лепшых у горадзе медыцынскіх устаноў, дзе працавалі самыя дасведчаныя медыкі. Усе без выключэння яе галоўныя ўрачы прыкладалі для гэтага шмат намаганняў, энергіі, вопыту. Асабліва роля яе павысілася, калі са стварэннем Гродзенска- га медыцынскага інстытута атрымала статус клінічнай. Кіраўніцтва бальніцы рабіла ўсё магчымае, каб была яна ўзорнай як у лячэбным накірунку, так і, скажам так, у гаспадарчым, - старанныя рамонты, падтрыманне на найлепшым санітарным узроўні. Каб цяпер існаваў медаль "За усердие", яго, безумоўна, былі б удастоены ўсе галоўныя ўрачы.


Здавалася б, паколькі бальнічны комплекс будаваўся некалі на сціплыя грамадскія сродкі, знешні (ды і ўнутраны) выгляд павінен такім жа і быць - простым, танным. Але не, архітэктурныя асаблівасці галоўнага фасада і цяпер уражваюць. Ён старан- на атынкаваны, на першым паверсе - рустоўка. Выразныя карнізы, пілястры, ляпныя ўпрыгожванні. Спараныя арачныя вокны другога паверха сведчаць аб мастацкім гусце архітэктара. А вось паўночны тарцовы фасад мае гэтак званыя фальш-вокны - паўзамураваныя аконныя праёмы. Зроблена так, каб пры далейшай эксплуатацыі будынка не рушыць сцяну, а калі спатрэбіцца больш святла, разабраць мураванне і паставіць новае акно. Да таго ж, фальш-вокны - своеасаблівы архітэктурны прыём, "упрыгожванне" пазбаўленай дзвярэй і вокнаў фасаднай сцяны.


Увесь час гаспадаром бальніцы была Беларуская чыгунка. Яна выдаткоўвала немалыя сродкі і на капітальны рамонт, і на новае будаўніцтва. Зусім нядаўна на рагу вуліц Будзёнага і Свярдлова вырас шматпавярховы лячэбны корпус. Адначасова капітальна адрамантаваны стары, які даўно мае статус архітэктурнага помніка. Пафарбаваны старанна і якасна галоўны фасад з захаваннем усіх архітэктурных дэталяў, а дах пакрыты ацынкаванай бляхай. Унутры захаваліся таўшчэзныя капітальныя сцены з цэглы і перагародкі. Асаблівую цікавасць выклікае драўляная вінтавая лесвіца на другі паверх - шырокая, трывалая. Цяпер у старым блоку месціцца аддзяленне медыцынскай рэабілітацыі. Да пабудовы новага корпуса тут было аж 160 ложкаў, цяпер жа - толькі 40.


- Мы ашчадна захоўваем даўніну, не парушаем ніводнай архітэктурнай дэталі мінулага, - гаворыць галоўны ўрач бальніцы Яўген Дабрадзей. — Шчыра кажучы, стары будынак для нас, медыкаў, каштоўны не толькі ў яго архітэктурным увасабленні, а яшчэ і ў несумненных лячэбных перавагах. Тут бездакорна лечацца цяжкія загнаенні цела. Не ведаю, чым гэта патлумачыць. Відаць, спрыяюць вялікая плошча і аб'ём палат, грувасткасць муроў. А магчыма, пад падмуркамі цякуць нейкія гаючыя крыніцы. Ва ўсялякім разе хворыя хутчэй выздараўліваюць, тут ім добра.


Яўген Апанасавіч мае рацыю. Сам ён нямала зрабіў для таго, каб бальнічны комплекс не толькі разбудаваўся, але і меў сучаснае абсталяванне, каб лячэбны працэс быў максімальна аблегчаны і вёўся на высокім узроўні. Цяпер для гэтага створаны ўсе ўмовы.

Вячаслаў КОТ.
ГП. 06.09.2006 г.

Scroll to top