Узнікненне ў Гродне першага на тэрыторыі сучаснай Беларусі музея натуральнай гісторыі звязана з адкрыццём у 1776 г. медычнай акадэміі. У сувязі з гэтым гродзенскі стараста Антоній Тызенгаўз запрасіў з Ліёна прафесара Ж. Э. Жылібера. У дагаворы, заключаным паміж імі 9 мая 1776 года ёсць пункты 6 і 7, якія прадугледжвалі стварэнне музея натуральнай гісторыі і вывучэнне прыродных багаццяў Вялікага княства Літоўскага з выданнем прац.
А. Тызенгаўз з самага пачатку сваёй дзяржаўнай і эканамічнай дзейнасці імкнуўся ператварыць Грод- на ў буйны навуковы і культурны цэнтр. Для будучых навуковых і навучальных устаноў ён загадзя падбіраў кадры, набываў абсталяванне. Такім чынам у 1773 г. з Нясвіжа была прывезена калекцыя мінералаў, анатамічных прэпаратаў і гербарый, якія прадаў К. Ф. Магніцкі, бібліятэкар памёршага літоўскага гетмана М. Радзівіла.
Да пачатку 70-х гг. XVIII стагоддзя ў Вялікім княстве Літоўскім натуральная гісторыя (батаніка, заалогія і мінералогія) ўсё яшчэ заставалася апісальнай навукай і выкладалася ў межах традыцыйнага курса філасофіі. Ж. Э. Жылібер, як першы прафесар гэтай навукі спачатку ў Гродне, а затым у Вільні, прыкладаў шмат намаганняў да таго каб зрабіць яе самастойнай, вывесці з аковаў схаластыкі, вызваліць ад уціску царквы.
Падрыхтоўчую работу па стварэнню Гродзенскай медычнай акадэміі (далей ГМА) Ж. Э. Жылібер пачаў у 1774 г., калі яшчэ знаходзіўся ў Францыі. У прыватнасці для будучага музея натуральнай гісторыі ён падрыхтаваў некалькі вучэбных гербарыяў, якія налічвалі ўзоры каля 3 тысяч відаў раслін.2 Яны і палажылі пачатак будучай экспазіцыі. Па прыбыцці вучонага ў 1775 г. у Гродна яму ўдалося набыць для ГМА вышэйназваныя калекцыі з Нясвіжа. Атрыманыя ўзоры былі навукова апрацаваны і кансерваваны. У сабраным такім чынам фондзе пераважалі мінералы, адчуваўся недахоп батанічных і заалагічных экспанатаў.
Таму, каб выканаць дамову, Ж. Э. Жылібер адразу ж пачаў пошукавую работу на тэрыторыі ВКЛ. У зборы ўзораў яму дапамагалі студэнты А. Арлоўскі, А. Лаўрыновіч, М. Суліма, Д. Паўловіч і інш. Правядзенне даследаванняў флоры, фаўны і выкапняў выявілі іх значную разнастайнасць. Многія рэдкія і каштоўныя знаходкі пасля вывучэння былі выкарыстаны для папаўнення музейнай экспазіцыі. Паколькі ГМА знаходзіўся ў часовым будынку, таму для размяшчэння сабраных экспанатаў спачатку быў адведзены асобны пакой. Ж. Э. Жылібер у лістах да свайго апекуна караля Станіслава Аўгуста назы- вае яго кабінетам натуральнай гісторыі. 3 завяршэннем будаўніцтва новага памяшкання планавалася яго пашырыць і пераўтварыць у музей, як таго патрабавала пагадненне.
На жаль, да нашага часу не дайшлі апісанні і каталог кабінета. Таму, меркаваць аб разнастайнасці і колькасці экспанатаў можна толькі па адзінкавым сведчанням. У 1777 годзе яго наведаў кароль Станіслаў Аўгуст. Гонарам кабінета, як зазначыў мясцовы друк, ён прызнаў збор мінералаў. Толькі мясцовых узораў у ёй было каля 10 тыс. Былі таксама рэдкія камяні з другіх краін. Пры гэтым кароль не абмежаваўся толькі аглядам экспанатаў, але і ’анатамічным мастацтвам усведамленне сваё ашчаслівіў”.
Нямецкі астраном I. Бернулі (1744—1807), наведаўшы ГМА у 1778 г., аглядаў у кабінеце добра выкананыя шкілеты людзей і жывёл. Сярод чучал жывёл быў нават зубр. Вучоны таксама адзначыў у сваіх падарожных нататках багацце мінералаў і акамянеласцяў. Здзіўленне ў яго выклікала балотная жалезная руда, некаторыя ўзоры ўтрымлівалі да 20% жалеза.
У 1778 г. сам Ж. Э. Жылібер прызнаваў у адным з лістоў да А. Тызенгаўза добрую ўкамплектаванасць музея мінераламі, прэпаратамі па анатоміі чалавека, за выключэннем астэалогіі. Што датычыцца заалагічных экспанатаў, то яны толькі пачалі складацца. Асаблівыя цяжкасці былі з адловам жывёл і птушак. Спроба прыцягнуць да гэтай справы ляснічых, скардзіўся прафесар, была беспаспяховай.
Таму ён вымушаны быў прасіць аб выдзяленні ГМА двух паляўнічых, двух птушкаловаў і рыбака. Запавольвала работу і адсутнасць амфітэатра для ўскрыцця трупаў.
Прысутнасць у ГМА такога багатага, хоць да канца і не аснашчанага, кабінета натуральнай гісторыі дазволіла Ж. Э. Жыліберу арганізаваць выкладанне батанікі, заалогіі, мінералогіі на даволі высокім на той час узроўні. У праграме навучання, у адным радзе з чытаннем лекцый, важнае месца адводзілася практычным заняткам. Прычым, студэнты не толькі вывучалі музейныя экспанаты, але і самыя ўдзельнічалі ў зборы карысных выкапняў, складанні гербарыяў, анатаміраванні жывёл. Дзякуючы гэтаму, некаторыя з іх у далейшым сталі вядомымі вучонымі (А. Матусевіч, I. Ясінскі і інш.).
Таксама як і батанічны сад кабінет натуральнай гісторыі служыў Ж. Э. Жыліберу добрай базай не толькі для выкладання, але і для навуковай працы, якая мела эксперыментальны накірунак. Тут у сувязі з раней заключаным пагадненнем даследаваліся якасці і вызначалася магчымасць выкарыстання мясцовых мінералаў, раслін і жывёл у прамысловасці, сельс- кай гаспадарцы і медыцыне. Найбольш каштоўным з іх вучоныя давалі станоўчыя водгукі ў публікуемых працах, дзякуючы чаму яны атрымлівалі шырокую вядомасць.
Вопыт вывучэння і выкладання натуральных навук Ж. Э. Жыліберам у Гродне, стаў набыткам другіх вучэбных устаноў. У 1781 г. ГМА перавед- зена ў Вільню. Там на яе базе быў створаны ме- дыцынскі факультэт універсітэта. Ж. Э. Жыліберу было прапанавана ўтварыць і ўзначаліць кафедру натуральнай гісторыі. Новаму факультэту разам з другой маёмасцю ГМА пер'ададзены і зборы кабінета натуральнай гісторыі. У іх ліку былі два гербарыі з узорамі раслін, што раслі ў наваколлі Г родна і культывіруемых у батанічным садзе, а таксама калекцыі мінералаў, насякомых, чучал жывёл і рыб. ЯК указваў Л. Гансяроўскі, яны выкарыстоўваліся для аснашчэння кабінетаў анатоміі, заалогіі, мінералогіі.
У сувязі з закрыццём у 1832 г. універсітэта многія экспанаты і гербарыі, паступіўшыя з Гродна, дасталіся Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі (МХА), дзе прадаўжалі выкарыстоўвацца як вучэбныя дапаможнікі. Пасля ліквідацыі ў 1841 г. МХА рэшткі іх, у тым ліку тры гербарыі Ж. Э. Жылібера, былі перададзены зноў адкрьггаму Кіеўскаму універсітэту. У пачатку XX ст. гэтыя гербарыі яшчэ, захоўваліся ў кабінеце батанікі, праўда у разукамплектаваным выглядзе.
Такім чынам, ГМА і яе кабінет натуральнай гісторыі адыгралі немалую ролю ў станаўленні прыродазнаўчых навук у Беларусі, Літве і на Украіне.
-
Катэгорыя: Content - Belarusian
-
Апублікавана 10 Лістапад 2025
Апошняе
- Ігнатовіч Ф. I. МУЗЕЙ НАТУРАЛЬНАЙ ГІСТОРЫІ ГРОДЗЕНСКАЙ МЕДЫЧНАЙ АКАДЭМІІ I ЯГО ЛЁС
- Гожа – Селіванаўцы – Гожка. Месца, якое злучала берагі Нёмана
- Палацы XVII – XVIII стст. на гродзенскім Падоле
- Августовский канал. История и современность. Часть 5. Объекты историко-культурного наследия и туризма в белорусской части Августовского канала.
- Августовский канал. История и современность. Часть 4. Животный мир белорусской части Августовского канала.
- Августовский канал. История и современность. Часть 3. Природа белорусской части Августовского канала и окрестностей.
- Августовский канал. История и современность. Часть 2. Белорусская часть канала
- Августовский канал. История и современность. Часть 1. Августовская пуща
- Вольга Сабалеўская. Спрадвечныя іншаземцы. Частка 7. ГАРАДЗЕНСКІЯ ДАБРАЧЫНЦЫ