У многіх гродзенскіх сем’ях захаваліся ўспаміны пра сваякоў, якія сто і болей гадоў таму з’ехалі ў Амерыку. Часцей за ўсё тое былі маладзейшыя браты і сёстры нашых прабабуляў і прадзядуляў, якім у перанаселенай беларускай вёсцы ў спадчыну зусім не засталося зямлі і трэба было шукаць нейкі іншы шлях, чым лёс земляроба.