У 1939 годзе ў Польшчы было, у тагачасных межах, прыкладна 16000 сядзіб, у тым ліку каля 4000 у Заходняй Беларусі. Канец існавання сядзіб у Заходняй Беларусі паклаў указ аб зямельнай рэформе ад 6 верасня 1944 года.
У адпаведнасці з яго палажэннямі пазбаўлялі маёмасці і выдалялі сілай уладальнікаў маёнткаў, якія ахоплівалі больш за 50 гектараў зямлі (на практыцы гэтага правіла не прытрымліваліся). Уладальнікам было забаронена сяліцца на адлегласці менш за 30 км ад сваёй ранейшай сядзібы. Большая частка зямлі трапіла ў саўгасы. Кінутыя сядзібы, разрабаваныя і разгромленыя рэдка выкарыстоўваліся. Менавіта такі лёс спаткаў сядзібу ў Чарлёне. Маёнтак Чарлёна быў размешчаны ў 35 вёрстах ад горада Гродна, у 11 вёрстах ад мястэчка Скідзель і 3 вёрст ад мястэчка Луна, на правым беразе ракі Нёман.
Сядзіба ў Чарлёне была комплексам дварова-паркавым. Гэта месца з уласнай гісторыяй і духам, дзе прыгажосць архітэктуры гарманічна злучалася з навакольным асяроддзем прыроднага парку. Вельмі цікавымі з'яўляюцца падрабязныя характарыстыкі будынкаў сядзібы ў Чарлёне пачатку XX ст., якія дае апісанне, зробленае ў перыяд з 27.06.1913 па 6.07.1913 года ў сувязі са смерцю ўладальніка сядзібы Уладзіслава Аляксандравіча Друцкага-Любецкага і ўстанаўленнем апекі над непаўналетнімі дзецьмі. Сядзіба ў Чарлёне разам з суседняй вінакурняй займаў 26 дзесяцін, а ў яго склад уваходзілі наступныя будынкі.
Жылы дом - драўляны, абкладзены цэглай, крыты гонтам, даўжынёй 42,67 м, шырынёй 27 м і вышынёй 6,26 м. Пры ім знаходзілася галерэя, а таксама кухня. Дом быў старой пабудовы. У ім было 20 пакояў і хатняя капліца, кошт дома складаў 5000 рублёў.
Недалёка ад палаца знаходзіўся цэлы шэраг будынкаў, у тым ліку кухня з цэглы, два будынкі драўляныя: дом і флігель - абкладзены цэглай і крытыя гонтай. Побач з імі знаходзілася майстэрня з цэглы, хутчэй за ўсе, прызначаная для рамонту транспарту і падрыхтоўку коней, дзве цагляныя стайні, драўляны дом садоўніка і пабудаваны з цэглы дом для прыслугі.
Чаляднікі жылі ў 6 драўляных хатках на тэрыторыі сядзібы. Асобны дом быў для пастуха. Гэта быў будынак з цэглы, крыты чарапіцай.
Комплекс будынкаў гаспадарчых быў вельмі пашыраны. Знаходзіліся ў ім шпакоўня з цэглы і цагляны свінарнік, драўляная вяндлярня на плане квадрата. Гэтак жа, як зробленая з цэглы дроўня. Памяшканне для разліву малака таксама з цэглы і дахам з чарапіцы. Прастакутны хлеў з цэглы і палявога каменя. Дзве стайні з цэглы і каменя.
У гаспадарчай частцы сядзібы знаходзіліся два будынкі з цэглы, прызначаныя для захоўвання рабочых інструментаў і прылад сельскагаспадарчага прызначэння. Для захоўвання збожжа і іншых прадуктаў прызначаныя былі 4 цагляныя склады.
У маёнтку знаходзіліся таксама цагляны завод і лікёра-гарэлачны завод. Цагельня была комплексам збудаванняў, у склад якога ўваходзілі: цагляны дом прараба; драўляны дом работнікаў і 2 новыя драўляныя будынкі. Былі там таксама два навесы з мураванымі сценамі - адзін з іх - для механізмаў і печ для выпальвання цэглы стаяў у асобным пакоі.
Лікёра-гарэлачны завод быў будынкам з цэглы. Побач з ім знаходзіўся магазін, з цэглы (для захоўвання спірту), дзве цыстэрны і цагляны будынак. На тэрыторыі сядзібы знаходзіўся таксама будынак водаправода з майстэрняй і млын з адным каменем.
Будынкі былі крытыя па-рознаму: гонтам, чарапіцай, бляхаю і саломай.
Уся сядзіба была абнесена плотам з цэглы з двума уязнымі варотамі, у якіх знаходзіліся жылыя памяшканні для вартаўнікоў. У апісанні не ўлічвалася рухомая маёмасць. Агульная кошт маёмасці (нерухомасць, рухомая маёмасць і гадавы даход) складаў 164 466 рублёў.
Выгляд жылога дома даецца ў творы Рамана Аўтаназі "Гісторыя рэзідэнцый на далёкіх ускраінах рэчы Паспалітай", у якім апісана ў 11 тамах гісторыя каля 1500 палацаў і сядзіб і іх уладальнікаў на “Ўсходніх Ускраінах рэчы Паспалітай” у межах перад 1772 годам, з такім подпісам: 36.Чарлёна Двор ад фронту, да 1914 года.
Іл.1. Чарлёна. Двор ад фронту, да 1914 года.
У прыведзеным вышэй стане сядзіба Чарлёна існавала да лета 1944 года. Адступаючыя нямецкія войскі разбурылі палац і шэраг іншых будынкаў. Да сённяшняга дня засталіся толькі цагляныя абора і хлеў, а таксама фрагменты парку і агароджы, а таксама вельмі прыгожая ў гатыцкім стылі брама.
Першае згадванне аб землях Чарлёнскіх ў гістарычных дакументах з 1503 года. У час атакі Масквы на Смаленск Князь Канстанцін Крошынскі страціў сваю маёмасць і атрымаў ад Вялікага князя Аляксандра маёнтак Дубна на пусташах над Нёмнам і ў 1513 годзе пабудаваў двор Луна (Воля). У склад гэтага ахвяравання ўваходзілі тэрыторыі Чарлёнскія. Уладальнікамі Чарлёны ад пачатку XVI стагоддзя сталі Сапегі (ўвайшлі яны да сямейства Сапегаў у якасці пасагу Ганны князёўны Крошынскай жонкі Януша Багданавіча Сапегі ў 1513r.).
У 80-я гады XVI стагоддзя маёмасць Чарлёна перайшоў у рукі Мікалая і Льва Сапегаў. У выніку шматлікіх судовых спраў, звязаных з палюбоўным падзелам маёмасці, у чэрвені 1581 года сядзіба Чарлёнская апынулася ў руках Мікалая Сапегі, сына Міхаіла, кухмайстра Вялікага Княства Літоўскага, старасты Астрынскага і Луненскага. Ен быў ініцыятарам пераўтварэння Чарлёны ў сямейную рэзідэнцыю. Сведчыць пра гэта будаўніцтва ў ёй праваслаўнай царквы. Для будаўніцтва збудаванняў прыдворных выбраны ўчастак на правым беразе Нёмна, прыкладна ў 1,5 км ад ракі.
Яшчэ адным уладальнікам Чарлёны ад 1615 года, у выніку падзелу бацькоўскага дома з братам Янам Дамінікам, быў Фрэдэрык Мікалаевіч Сапега. У крыніцах не знаходзім інфармацыі, каб у гэты час ён у сядзібе Чарлёнскай вёў якія-небудзь будаўнічыя працы. Толькі ў 1637 годзе разам з жонкай Хрысцінай з Пацеяў пры існуючай царкве закладаюць манастыр базыльянскі для 4 манахаў. Пасля бяздзетнай смерці Фрэдэрыка Сапегі (1650 г.) маёмасць Чарлёнская на працягу прыкладна 100 гадоў шляхам продажаў, закладаў або арэнды часта мяняюць уладальнікаў. 5.5. 1685 года маёнтак ад Пятра Карла Вільчка і яго жонкі Яны з Кашубскіх, кашталяніцаў смаленскіх купляе за 100 тысяч злотых, Казімір Ян Сапега, ваявода віленскі і гетман вялікі ВКЛ з жонкай Крысцінай з Глебовічаў. Праз два гады спісаны інвентар, які быў зацверджаны 22. IV. 1687 года. Гэты тэкст з'яўляецца цікавым апісаннем будынкаў Чарлёнскіх ў канцы XVII стагоддзя і даюць магчымасць уяўлення знешняга выгляду сядзібы з тых часоў.
У ім распавядаецца, што на двор уязджалі з боку царквы, праз вялікія драўляныя вароты. Злева, у адным будынку (з хвоі) крытым саломай знаходзіліся два збожжасховішчы, з ганкам і мансардай. Далей - склеп, каменная, пакрытая, таксама саломай, з двума дзвярыма на завесах, з зашчэпкамі і ўнутранымі замкамі. За ім стаяла драўляная кузня з вялікімі варотамі. За варотамі кузні знаходзіўся бровар, крыты саломай, з двума дзвярыма на канцавосях. Ен складаўся з аднаго пакою і каморы. У глыбіні двара стаяў вялікі жылы дом, крыты гонтам, галоўны будынак забудоў прыдворных ў Чарлёне. Знаходзілася ў ім 11 пакояў: галоўны пакой з 5 вокнамі, два пакоя з 3 і два пакоя з двума вокнамі; сталовая, кладоўка або гардэробная, дзве каморкі вялікія і маленькія сені. Частку аконных шыбаў упраўленых ў волава, а астатнія ў дрэва. У хаце стаяла 5 печаў, выкананых з зялёнай кафлі і з цаглянымі трубамі. Недалёка ад яе знаходзіўся стары дом кухонны, крыты гонтам. Гэта быў другі па памерах будынак сядзібы. Ён складаўся з кухні, сталоўкі, двух палат для гасцей, сяней, кладоўкі і каморы. Увесь двор быў абгароджаны плотам з дошак. За плотам, у бок царквы знаходзіліся два сады, якія мелі розныя фруктовыя дрэвы. За ровам - для вялікае гумно з дрэва, гэтак жа як і стайня і вазоўня, і вялікі свіран.
Увагу выклікае апісанне таго, што знаходзілася ў капліцы. Асабліва алтар Найсвяцейшай Дзевы Марыі, малюнак уверсе ў тым жа алтары Святога Тадэвуша, малюнак збоку Святога Гераніма сухімі фарбамі намаляваны за шклом, малюнак на другім баку алтара Святой Марыі Магдалены. Іншыя абразы-гэта Святога Міхала і Святога Антонія (вялікі) і некалькі маленькіх - Панны Марыі сухімі фарбамі намаляваны за шклом, Святога Міхала і Святой Кацярыны, абодва апраўленыя ў рамы. Акрамя іншых касцельных рэчаў ў капліцы захоўваліся таксама некалькі музычных інструментаў: Літаўры медныя з падушкамі і кіямі - 2, Труб латуневых - 2, Віёла -1, Кантрабас -1, Труба бляшаная вялікая -1.
Сапраўдны рэнесанс сядзібы наступае толькі ў 40-е гады XVIII ст., калі яна трапляе ў рукі Міхала Антонія Сапегі, лоўчага Вялікага Княства Літоўскага.
Апісанне сядзібы Сапегаў Чарлёне ў XVIII стагоддзі. даюць два інвентары з 1761 года. і ў 1785 г., якія дапаўняюцца інфармацыяй з іншых. У іх можна знайсці шмат цікавых фактаў.
Даязджаючы да двара Чарлёнскага з гасцінца Гродзенскага злева ад стараны Луны, а справа ад стараны Гродна вядзе вуліца абсаджаная з абодвух бакоў дрэвамі ў дзве лініі. Першым аб'ектам была каменная брама, крытая гонтай, з падвойнымі варотамі. Зайшоўшы ўнутр, знаходзім цагляную падлогу. У 1758 годзе. у левым скарбцу захоўваліся кнігі з бібліятэкі Юзафа Станіслава Сапегі, біскупа каад'ютара віленскага, зводнага брата Міхала, Антонія, уладальніка Чарлёны.
У сховішча ад ўезду па левым баку, якая з'яўляецца кнігі ў пакунках і без паках разложаных розных аўтараў і моў, з бібліятэкі с.p. ЯM ксяндза Каад'ютара Віленскага справаджаныя ўсе пад штэмпелем таго ж каад'ютара адзначаныя. З тых варот выйшаўшы да палаца ідучы налева афіцына драўляная, аднапавярховая, у якую ўваходзілі праз дзверы з боку стайні. Будынак складалася з 6пакояў, з якіх адзін быў гасцінны, трох альковаў і чатырох калідораў - аднаго вялікага і трох малых. Столь і падлога ў трох невялікіх калідорах выкананыя з дошак, у большай жа столь і падлога ў чацвёртай частцы з дошак, а рэшта падлогі выбрукавана з камянеў. Ва ўсіх астатніх пакоях столі і падлогі выкананы з дошак габляваных. Флігеля абаграваліся чатырма печкамі, вырабленымі з зялёнай кафлі з шафовымі трубамі. Кожная печ сагравала два пакоя. Ва ўсім будынку налічвалася 9 окнаў, аформленых ў волава. У тым жа флігелі знаходзілася вазоўня, да якой вялі падвойныя на бягунах вароты.
Злева ад палаца, калі глядзець ад уязной брамы, кухонны флігель, які складаўся з пакою кухоннага, пакою “szafarskiego”, пакою для кухараў, самой кухні, пякарні з каморай, двух кладовак, чатырох каморак і двух калідораў. Чатыры печы, якія знаходзіліся ў гэтым будынку была зроблена з зялёнай кафлі з цаглянымі камінамі, выведзенымі на дах. У кухні было вогнішча ў строме драўляным з камянёў мураванае і комінам з цэглы на дах выведзеным. Ва ўсім будынку было 8 окнаў.
Пасярод палацавага двара стаяла драўляная скарбніца з ганкам, з брусоў зроблены, стары. Скарбніца была на тры паверхі з купалам. На першы паверх уваходзілі праз дзверы, да іншых былі толькі лесвіцы. У гэтым сховішчы на першых двух паверхах было па два вакны з кратамі, а на трэцім-у чатыры ветрагоны і дванаццаць маленькіх окнаў. Дах над ж сховішчам крыты гонтай, над купалам лістамі жалезнымі.
Палац драўляны, з павільёнікамі з абодвух бакоў, фасадам арыентаваным на двор, а задам да саду, стаяў у глыбіні двара. Як вынікае з апісання, быў двухпавярховы, пакрыты гонтай, налічваў 27 пакояў: 20 у ніжняй частцы і 7 наверсе. Да галоўнага ўваходу шлях вёў праз выставу каменную і падвойныя дзверы фасаваныя на чатырох пабеленых жалезных завесах. У сенях ліхтар з чорнага металу апрануты шклом. Поруч дзвярэй ў залу была намаляваная Пагоня і Арол. У гэтых сенях з абодвух бакоў лесвіцы на другі паверх і два вокны, апраўленыя ў волава, з аканіцамі. З абодвух бакоў двара знаходзіліся лесвіцы на другі паверх і два вокны з шкленнем спраўленым у волава, з аканіцамі.
З сяней па правую руку ад падвойныя дзверы ў пакоі сталовы, а злева ж у залу прадстаўнічую. З гэтай залы дзверы ў сад, падвойныя знутры будынку драўляныя, а з пакоя да сярэдзіны шкляныя. У зале прадстаўнічай былі два вокны абароненыя аканіцамі і адно круглае над дзвярыма ў сад. З абодвух бакоў гэтай залы стаялі два вялікія каміны ў форме шаф. Падлога і столь зробленыя з дошак у палосах, апошняя была яшчэ пафарбаваная ў белы, жоўты і чырвоны колер. Ва ўсіх пакоях палацавых столі і падлогі выкананы з дошак, якія былі складзеныя ў палосы, або наўскос.
Сцены ў зале параднай абіўкай зялёнай адамашкавай абабітая, а панэль з палатна пафарбаваная чырвоным і жоўтым. Сярод мэблі заслугоўваюць увагі - гадзіннік з боем у чахле палакаваным з пяццю драўлянымі шарыкамі і замком; Бюро на чырвона афарбаванае з асобкамі зверху і, якое мае шуфлядкі белай косткай абкладзеныя дванаццаць, паміж каторымі знаходзіцца шэсць вялікіх і шэсць малых, пасярэдзіне таксама шуфлядка, большая з асобкамі і ўсе з замочкамі ўнутранымі з латуні; Більярд на 6 ножках; па два крэслы і табурэцікі каралеўскія трысцём аплеценыя.
З залы прадстаўнічай, налева ідучы, ў пакой вялі дзверы падвойна фасаваныя. Гэтыя дзверы афарбаваныя ў жоўты і белы колер. У гэтым пакоі было два вокны з аканіцамі падвойнымі, кафляная печ на два паверхі і камін. Сцены абітыя так - што зялёным адамашкам, панэль памалёваная на ружова, бела і жоўта. Столь ў тым жа пакою на васьмі палосах памаляваная белым, жоўтым і чырвоным колерам. З мэблі стаяў мармуровы столік на драўляных ножках, шэсць каралеўскіх крэслаў трысцём аплеценых з зялёнымі адамашкавымі падушкамі. Далей за пакоем быў кабінет, куды вялі двайныя дзверы, ужо пафарбаваныя на бела і жоўта. З яго выходзілі дзверы ў сад. У кабінеце было два вокны, абароненыя падвойнымі аканіцамі і камін, выкананы ў палове з простага мармуру, напалову з дрэва, пафарбаваны ў белы колер і жоўты. Столь таксама пафарбавалі на ружова, жоўта і бела, як і панэль. Сцены абіўкай адамашкавай паласатай абабітыя. Віселі на іх два партрэты: адзін Міхала Антонія Сапегі, падканцлера Вялікага Княства Літоўскага, другі - яго першай жонкі Кацярыны Людвікі Сапежанкі.
Вяртаючыся з кабінета, ішлося праз пакой, а затым уваходзілася праз падвойныя дзверы ў пакой парадны, у якім былі яшчэ адны дзверы ў пакой альковы. І першыя і другія дзверы фарбаваныя белым, ружовым і жоўтым, віселі над імі два маляваныя краявіды. У гэтым пакоі было тры вакна з падвойнымі аканіцамі, печ кафляная стракатая ў двух паверхах з ляпнымі аздобамі, комін у палосах дубовых, васкаваная столь у палосах белым колерам пафарбаваная. Сцены абіўкай адамашкавай зялёнай у белую палоску і кветкі абабітыя. У пакоі парадным паміж вокнамі стаяла люстэрка, а на сценах вісела яшчэ сем маленькіх люстэрак. Знаходзіўся там таксама гадзіннік французскі з боем, бюро арэхавае з чатырма шуфлядамі, чатыры круглыя столікі, канапа каралеўскім трысцём аплеценая з зялёным матрацам, адамашкавым і крэслаў гэтак жа каралеўскіх чатыры, ложак парадны чырвоны.
Выходзячы з пакоя параднага праз сенцы справа гардэробка. У абодвух гэтых памяшканнях сцены абіўкай бомбавай гранатавай і жоўтай і сасновыя падлогі. Там стаялі таксама тры вуглавыя столікі. Ідучы з сенцаў, па лесвіцы трохі ўніз і выходзім у суседні пакой альковы. У ім былі два вокны, камін белы з сінімі палосамі. Падвойнымі дзвярыма, з двума шыбамі выходзілася з яго да сенцаў левага павільёна. У сенцах перад пакоем павільёнавым была падлога з цэглы. З тых сенцаў адныя дзверы ў сад, другія ў пакой ці гардэроб. У гэтым пакоі два вокны, печ белая з палосамі сінімі і камінам. Сцены абабітыя палатном, маляваным у кветкі. Левая частка палаца называлася Паненскай.
Вярнуўшыся праз сені да залы галоўнай інвентар апісвае памяшкання справа ад уваходу. Да першага пакою ўваходзілася праз двайныя дзверы. У ім былі два вокны, абароненыя падвойнымi аканіцамі, печ кафляны стракаты з карнізам аб двух паверхах з ляпнінай і камін таксама з карнізам. Сцены былі абабітыя палатном ў кветкі, панэль вакол пакоя і печы пафарбаваны белым і жоўтым, а столь у тым жа нумары белым, жоўтым і чырвоным колерам пафарбаваная. Вялі з яго (у кабінет) падвойныя дзверы, афарбаваныя на жоўта і бела.
З самога кабінету дзверы ў сад, напалову шкляныя. Чырвоным і белым быў пафарбаваны столь, а панэль – на ружова, жоўта і бела. Далей з кабінета праз падвойныя дзверы, пафарбаваныя ў жоўты і белы колер, ўваходзілася ў гардэроб, у якім стаялі дзве шафы.
Зноў праз сенцы былі дзверы ў пакой правага павільёна. Як паведамляюць інвентары, у гэтай частцы палаца ўсе дзверы да пакояў былі афарбаваныя ў чырвоны колер, жоўты і белы. У гэтым пакоі два вокны, печ белы з глазуравай кафлі, сцены з абіўкай палатнянай лакераванай, а столь тынкаваная вапнай. Іншыя дзверы з сенцаў перад пакоем вялі на двор. Пакой гэты належаў да камердынера. З сенцаў ўваходзілася да каморы, у якой было два вокны, камін шафавы і тынкованы столь. Сцены з абіўкай напоўатласавай з ліштвамі жоўтымі абабітыя. З каморы інвентары вядуць нас у залу сталовую, злучаную праз двайныя дзверы з бакавым пакоем, і чатырма вокнамі, абароненымі двайнымі аканіцамі. Печ у зале кафельны без карнізаў, а комін таксама з карнізамі. Сцены абіўкай палатнянай дробнымі кветкамі сінімі друкаванай вакол усей залы абабітыя, панэль вакол залы жоўтым і белым пафарбаваная, столь - белым, жоўтым і чырвоным колерам пафарбаваны. Ля адной са сцен была вялікая шафа з дзвюма дзверцамі. У сталовай пералічана 11сталоў складаных, 18 крэслаў гданьскіх ў кветкі жоўтыя выбітых і 10 люстэркаў бляшаных палуджаных.
На гару вяло дзве лесвіцы з сяней уваходных. З боку двара знаходзілася капліца, да якой уваходзілася праз двайныя дзверы. У гэтай капліцы вокнаў тры. Алтар у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі сталярнай робаты бела пафарбаваны з карнізамі залатымі без абразоў з разьбой. Насупраць алтара хор маляваны так жа сталярнай робаты з сходамі такімі ж. Насупраць капліцы праз сенцы зала з боку саду. Да яе дзверы напалову шкляныя падвойныя афарбаваныя сінім колерам, як і панэль. Пакой меў тры вакна, столь і падлогу з дошак сасновых. Знаходзілася ў ёй загадкавая для нас Трумадам Гульня (Trumadam Gra) зялёным сукном выбітая з нагамі, капай да яго скуранай і шарыкаў бронзавых для гульні дваццаць тры. Выйшаўшы з залы па правай і левай руцэ аднолькавыя пакоі інакш гардэробкі, абабітыя дошкамі. У абодва траплялася праз падвойныя дзверы, над каторымі было адно вакно, і па два вакна квадратных на даху. У пакоі справа яшчэ адно вакно ў бочнай фасадзе. У кожным з гэтых пакояў двое дзвярэй для хавання пабочнага і дзверы падвойныя да кабінетаў. У кабінетах па тры вокны ў сценах, па адным на даху. З тых гардэробкаў гарышча з ветрагонамі, з тых у адным шкляное знаходзіцца.
Па левым баку ад палаца, з боку саду, была галерэя, пад якой знаходзіліся тры цагляныя скляпы. Пры гэтым жа палацу ад саду, чатыры бляшаныя трубы для сцёку вады. На дах выведзеныя сем комінаў, тры над галоўным будынкам і чатыры над павільёнамі. Вакол палаца і флігеляў плот рознародны ад брамы да стайняў з штыкетніку чырвоным і белым колерам пафарбаваны, а ад стайняў да флігеляў з дылёўкі таксама на чырвона афарбаванай. У паркане двое падвойныя варот. Вакол плота-дрэвы пасаджаныя і добра вырасшыя.
Іл.2. Месца, дзе была рэзідэнцыя Сапегаў. 2014 год.
З боку Нёмна вакол флігеля і палаца быў сад, названы ў інвентарах італьянскім. У гэтым садзе знаходзіўся пакой для садоўніка пад адным дахам з зімовым садам. У садзе раслі ў асноўным фруктовыя дрэвы - яблыні, грушы, слівы, вішні, у зімовым садзе дрэвы заморскія: апельсінаў і лімонаў штук прышчэпленых шаснаццаць, апельсінаў і лімонаў простых штук пяцьдзесят, фіг старых штук дваццаць шэсць, інжыру маладога штук дваццаць чатыры, дрэва лаўровага штук пятнаццаць, дрэва каралавага штук пятнаццаць, размарына штук восем, гранат адзін, вінаградаў дзве лініі. У гэтай аранжарэі знаходзіліся таксама розныя кветкі: маціёлы штук пятнаццаць, фіялак штук шаснаццаць, жоўтых гваздзік галандскіх дзевятнаццаць штук. Для двух раслін google не даў рады мне дапамагчы: а “nesteryi” старой і маладой штук дванаццаць, “Grzuminy" штук сем.
У 1799 г. Чарлёну купляе ад Сапегаў Францыск Друцкі-Любецкі (1741-1802). Пасля яго ў спадчыну Чарлёну атрымаў яго сын Францыск Ксавэры (1778-1846), знакаміты міністр фінансаў Царства Польскага жанаты на Марыі Сцыпіо-дэль-Кампа, а затым іх сын Аляксандр (1827-1908). – Наступным уладальнікам стаў сын Аляксандра - Уладзіслаў (1864-1913) жанаты на Марыі Замойскай(1868-1939). Апошнімі ўладальнікамі былі яго дочкі Тэрэза і Яніна.
Вядома, на працягу прыкладна 400 гадоў існавання палацавыя будынкі ў Чарлёне неаднаразова знішчаліся і перабудоўваліся.
Музей Падляскі ў Беластоку ў супрацоўніцтве з Інстытутам Археалогіі Універсітэта Лодзі і Інстытутам Гісторыі Гродзенскага Дзяржаўнага Універсітэта ім. Янкі Купалы ў траўні 2008 года правялі даследаванне на месцы, дзе была рэзідэнцыя Сапегаў у Чарлёне .
Іл.3. Даследаванні рэзідэнцыі Сапегаў
Удзельнікамі даследванняў сталі студэнты Інстытута Археалогіі Універсітэта Лодзі, а таксама студэнты гісторыі са спецыялізацыяй археалогія Гродзенскага Дзяржаўнага Універсітэта ім. Янкі Купалы, а таксама археолагі, гісторыкі, этнолагі і геамарфолагі з навуковых устаноў Польшчы і Беларусі.
Іл.4. Вокладка кнігі "Чарлёна - з гісторыі сядзібы"
Падсумаванне зробленых даследаванняў археалагічных і гістарычных пошукаў ў архівах Беларусі, Літвы і Польшчы зроблена ў публікацыі "Чарлёна - з гісторыі сядзібы" ( „Czerlona - z dziejów rezydencji”), якая выйшла накладам Музея Падляскага
Іл.5. Аб былой рэзідэнцыі Сапегай у Чарлёне сёння нагадваюць толькі рэшткі прыгожай брамы.
-
Катэгорыя: Гародня ўчора
-
Апублікавана 24 Верасень 2015
Апошняе
- Гродненский военный лагерь 1705 – 1706 гг.
- Первое упоминание про Городен - 1127 год
- НА ПРАВАХ МАГДЭБУРГА
- ГАРАДЗЕНСКАЕ КНЯСТВА (ПАЧАТАК ГІСТОРЫІ)
- ІМЯ ГОРАДА
- Тайны семейной усыпальницы
- Андрэй Чарнякевіч Айцы горада: кіраўнікі гродзенскага магістрата ў міжваенны час і іх лёсы 1919–1939 гг.
- Старая Лента. Гродненский синематограф: забытые страницы
- В аренду предводителю дворянства или история дома на ул. Академической