Горад патроху страчвае каштоўную сталярку вокнаў і дзвераў сваіх старых дамоў. Тое, што пасля будзе амаль немагчыма аднавіць.
Пытанне рытарычнае, куды глядзяць гарадскія чыноўнікі, кшталту спадарынь Мацко і Клімовіч. Яны ж павінны клапаціцца пра тое, каб кожная важная дэталь гістарычнага цэнтра горада захоўвалася як мага больш акуратна. Дык чаму ж тады знікаюць старыя разныя дзверы і каваныя або літыя балконныя раштокі? Ясна чаму. Проста цягацца з арганізацыяй, кшталту Міністэрства унутраных спраў у справе захвання нейкіх там дзвераў на будынку кастрычніцкага РАУС спадарыня Мацко не ў стане.
Але тым не менш прэцэдэнты проста выдатнага захавання драўлянай спадчыны горада ёсць (глядзіце фота ніжэй, можна таксама згадаць прыклады на вуліцы Замкавай і Карла Маркса). Здаецца, уладальнікі камяніц пачынаюць разумець, што куды цікавей жыць за старымі і выдатна адноўленымі драўлянымі дзвярыма куды лепей, чым грукаць стальным дамафонам, быццам жывеш у шматпавярховіку на Фолюшы.
Праўда, пакуль такіх прэцэдэнтаў вельмі няшмат. Вельмі баімося таксама таго, што рэканструкцыя дома Абрэмскіх па вуліцы Ажэшкі (насупраць галоўнага корпуса ГрДзУ) скончыцца знішчэннем аўтэнтычнай сталяркі дзвераў і вокнаў. Тое самае можна сказаць і пра будынак на скрыжаванні Ажэшкі-Акадэмічнай. На жаль, страчваем куды хутчэй, чым усведамляем каштоўнасць.
 |
Так выглядалі дзверы аднаго з дамоў па вуліцы Гараднічанскай. Здаецца дні іх былі палічаныя.
|
|
 |
Дзверы пасля выключна якаснай і прадуманай рэстаўрацыі. Дамафон усталяваны у сценку.
|
|
 |
Дзверы на будынку мастацкага факультэта ГрДзУ хаця і замянілі новадзелам, аднак пастараліся захаваць яго знешняе аблічча.
|
|
 |
Адзіныя каштоўныя дзверы на вуліцы Батанічнай сталі ахвярай бяздумнасці чыноўнікаў і жыхароў дома.
|
|
 |
Дзверы кастрычніцкага РАУС на вуліцы Карбышава да і пасля «рэканструкцыі».
|
|
-
-
Апублікавана 23 Красавік 2010