У маім жыцці было дзве вялікія сустрэчы з Алесем Белакозам. Першая адбылася восенню 1996 года, нас, ліцэістаў, павёз у Гудзевічы Алесь Пятровіч Госцеў. Мы былі ўражаныя і канцэнтраванай беларушчынай месца і асобай спадара Белакоза.

У сярэдзіне 1990-х гг. Гродна наведаў старшыня французскай арганізацыі ІКАМОС (камітэта па ахове спадчыны і музеях пры ЮНЭСКА) Мішэль Жанцен. Ён павінен быў агледзець царкву на Каложы і ў рамках супрацы Гродна з горадам Лімож у Францыі даць свае рэкамендацыі па захаванні і адбудове гэтага храма. З таго часу прайшло два дзесяцігоддзі, але высновы спадара Жанцена дасюль цікавыя для нас.

Назва вёскі Кашубінцы (Гродзенскай вобласці, Гродзенскага р-на, Скідзельскага с/с) ўтворана ад слова “кашубы” – заходнеславянская народнасць на поўначы Польшчы. Кашубаў сялілі ў XVI-XVIII стагоддзях у гэтай мясцовасці як прафесіяналаў па вырабе вугля і дзёгця з дрэва.

Зыгмунта Глогера можна назваць апошнім, або адным з апошніх грамадзян Рэчы Паспалітай. Наш зямляк (з ваколіц Высока-Мазавецкага, усяго 120 кіламетраў ад Гродна), ён хаця і нарадзіўся праз паўстагоддзя пасля таго, як гэтая дзяржава знікла з палітычнай карты Еўропы, але жыў так, быццам Рэч Паспалітая была навокал яго.

Кароткая гісторыя малавядомага драўлянага шэдэўра ў ваколіцах Гродна. Яе час амаль палічаны і хутка гэты будынак будзе знесены.

Scroll to top